Темы

Прызванне вучыць і выхоўваць

Прызванне вучыць і выхоўваць

 

Настаўніцкая жнівеньская канферэнцыя — гэта традыцыя, гэта свята,  сустрэчы, кветкі, віншаванні і разам з тым гэта падвядзенне вынікаў і агульны педагагічны савет, дзе гавораць пра дасягненні, аналізуюць недахопы, ставяць задачы на будучае. А яно, гэтае будучае, зусім не за гарамі: сяголета настаўніцкая канферэнцыя праходзіла за тры дні да пачатку новага навучальнага года. 28 жніўня кінатэатр “Арыён” сабраў, сустрэў, прывітаў настаўнікаў, выхавацеляў, трэнераў, выкладчыкаў і ўсіх, хто мае дачыненне да самай пачэснай, складанай і вельмі патрэбнай справы — вучыць і выхоўваць новыя пакаленні.

Пра важнасць і нават выключнасць прафесіі настаўніка гаварылі не толькі вядучыя святочнай праграмы, але і ганаровыя госці канферэнцыі. Старшыня раённага Савета дэпутатаў Андрэй Баброўнік адзначыў, што да новага навучальнага года педагогі Глускага раёна прыйшлі з добрымі вынікамі, пра гэта сведчыць не толькі высокі, у 60 працэнтаў, вынік паступлення выпускнікоў у ВНУ, пры тым, што 90 працэнтаў сталі студэнтамі бюджэтнай формы навучання, а найбольш тое, што кожны чацвёрты з паступіўшых выбраў сабе прафесію настаўніка. Значыць, ёсць дастойныя прыклады, значыць, вучням ёсць на каго раўняцца, і гэта не можа не абнадзейваць. Андрэй Баброўнік павіншаваў  педагогаў  з надыходзячым Днём ведаў і падзякаваў за іх мудрасць, неабыякавасць і заўсёдную гатоўнасць адкрываць сваю душу дзецям.

Адукацыя — важнейшая з зямных даброт, калі яна высокай якасці, нагадаў калегам словы Кіплінга начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Аляксандр Бельскі. Вось чаму галоўнай задачай усіх педагагічных калектываў раёна заўсёды было і павінна заставацца павышэнне прафесійнага майстэрства настаўнікаў і разам з гэтым —якасці адукацыйных паслуг. Так, нам сёння ёсць што запісаць у свой актыў, зазначыў Аляксандр Бельскі, па выніках цэнтралізаванага тэсціравання нашы выпускнікі паказалі лепшыя ў вобласці вынікі па грамадазнаўстве, другое месца занялі па геаграфіі, а выпускнікі гімназіі Глуска лепш за іншых гімназістаў вобласці справіліся з тэстамі па рускай мове і сусветнай гісторыі. Гэта вынік, гэта якасць, гэта паказчык, які гаворыць сам за сябе, аднак заспакойвацца і тым больш спыняцца нельга, ні на гэтых, ні на іншых дасягненнях у вучобе, спорце, творчасці і выхаванні. Начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму падзякаваў шэфам за тую значную і такую патрэбную дапамогу, якую яны заўсёды аказваюць установам адукацыі, і выказаў спадзяванне, што такое супрацоўніцтва вучнёўскіх і працоўных калектываў будзе доўжыцца і мацнець.

На важнасць свята Дня ведаў для ўсёй краіны, на маштабнасць прафесіі настаўніка звярнула ўвагу дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Алена Шамаль. Унікальнасць настаўніцкай працы ў тым, што на іх вачах, пад іх уплывам і пры іх непасрэдным удзеле маленькі чалавек вырастае ў самастойнага грамадзяніна нашай краіны. Павіншаваўшы педагогаў раёна з пачаткам новага навучальнага года, Алена Шамаль уручыла падзяку дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь настаўніцы біялогіі гімназіі Глуска, па выніках мінулага года атрымаўшай званне “лепшага па прафесіі”, Таццяне Уладзіміраўне Сачанка.

Шкада, што настаўніцкая канферэнцыя толькі для настаўнікаў. Большасць з нас прывыклі бачыць іх у класах за сталом ці каля дошкі, з журналам або ўказкай і амаль заўсёды сур’ёзнымі (што зробіш, да гэтага абавязвае характар работы).

Але ёсць сітуацыі, калі настаўнікі жартуюць над сабой, разыгрываючы смешныя сцэнкі, дэфіліруюць у модных сукенках, нібы сапраўдныя мадэлі, з гумарам расказваюць пра сваю работу і сваё месца ў адукацыйным працэсе, ды яшчэ і здымаюць кіно. Усё гэта і было прадэманстравана падчас жнівеньскай канферэнцыі. Прычым, што асабліва прыемна, такую вясёлую эстафету ад старэйшага пакалення з гатоўнасцю прынялі педагогі зусім маладыя, тыя, што ў гэтым годзе папоўнілі педкалектывы раёна. Пра сябе яны расказалі так цікава і з гумарам, што стала зразумела: папаўненне прыйшло дастойнае.

Дастойна і школы падрыхтаваны да новага навучальнага года, сваіх вучняў яны сустракаюць зіхатлівай чысцінёй і абноўленасцю. І гэта пры мінімуме бюджэтных асігнаванняў. Такое магчыма толькі дзякуючы неверагодным арганізатарскім здольнасцям, якімі ў поўнай меры валодаюць усе кіраўнікі ўсіх дзіцячых устаноў нашага раёна. Так, вельмі шкада, што дзяржава не заўсёды можа выдаткаваць на сістэму адукацыі столькі сродкаў, колькі патрэбна, зазначыла, выступаючы на канферэнцыі намеснік старшыні райвыканкама Людміла Клыга, але вялікі дзякуй усім дырэктарам школ, ад гімназіі да Бярозаўскай пачатковай і школы мастацтваў, іншых устаноў, ад спартклуба і спартшколы да Цэнтра творчасці і прытулка, усім загадчыкам садоў за іх старанне і тую вялікую работу па рамонце памяшканняў і добраўпарадкаванні тэрыторый, якую яны правялі летам разам са сваімі калектывамі.

Словы падзякі былі падмацаваны заслужанымі ўзнагародамі. За якасную падрыхтоўку ўстаноў адукцыі да новага навучальнага года Падзячным лістом старшыні райвыканкама ўзнагароджаны педагагічныя калектывы: гімназіі Глуска, дырэктар Надзея Савельеўна Марус; Бярозаўскага ВПК дзіцячы сад-пачатковая школа, дырэктар Таццяна Іванаўна Бабовіч; Клятнянскага ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа, дырэктар Людміла Валяр’янаўна Казачок; Усцярхоўскага ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа, дырэктар Віктар Сяргеевіч Сасноўскі. Ганаровай граматай упраўлення адукацыі Магілёўскага аблвыканкама за шматгадовую плённую працу і высокае прафесійнае майстэрства ўзнагароджаны загадчыца раённага метадычнага кабінета Таццяна Леанідаўна Грыгор’ева, настаўнік фізкультуры СШ № 2 Сяргей Станіслававіч Івашкевіч, метадыст аддзела адукацыі, спорту і тырызму Ірына Сямёнаўна Леўчанка, настаўніца пачатковых класаў СШ № 1 Таццяна Валянцінаўна Мяцельская, дырэктар Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання Людміла Аляксандраўна Сяргейчык, выхавацель Дакольскага дзіцячага сада Таццяна Анатольеўна Серада, педагог-арганізатар Цэнтра творчасці Ганна Леанідаўна Януш.

Граматы аддзела адукацыі, спорту і турызму Глускага райвыканкама за творчасць і прафесіяналізм у навучанні і выхаванні падрастаючага пакалення атрымалі настаўніца інфарматыкі гімназіі Глуска Людміла Васільеўна Дзяшчэня, педагог-арганізатар СШ № 1 Аляксандра Мікалаеўна Дземідзенка, выхавацель Заеліцкага ВПК Наталля Міхайлаўна Берднік, медсястра дзіцяча-юнацкай спартшколы Людміла Аляксандраўна Дзешкавец.

Прыгожым і цікавым мерапрыемствам была жнівеньская настаўніцкая канферэнцыя, але разам са жніўнем яна стала ўжо гісторыяй. Сёння на календарах 1 верасня, дзеці і настаўнікі, як і належыць, пасля першага званка занялі свае звыклыя месцы ў класах, дадзены старт новаму вучэбнаму году. Што сказаць? У добры шлях!

Таццяна ЛУКАШЭВІЧ

Фота Сяргея РУДЗІНСКАГА

Последние новости

Актуально

Об ответственности за распространение экстремизма

24 апреля 2024
Общество

Олег Дьяченко: “Наша сила – в единстве и сплочённости”

24 апреля 2024
Общество

День призывника состоялся в Глуске

24 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Путь к Победе. Хроника освобождения Беларуси (1943—1944)

24 апреля 2024
Общество

Внимание! Нужна помощь в поисках человека!

24 апреля 2024
Актуально

Районный день охраны труда прошел в Глуске

23 апреля 2024
Общество

Анжела Полупанкова: всё происходящее на ВНС буду рассматривать с точки зрения защиты человека-труженика

23 апреля 2024
Власть

Говорят делегаты ВНС. Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв

23 апреля 2024
Общество

Дмитрий Махунов: ВНС — это возможность участвовать в принятии стратегических решений на благо государства

23 апреля 2024
Общество

Говорят делегаты ВНС. Директор Глусского районного музея Наталья Акулич

23 апреля 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Есть вопрос? Есть ответ!

На связи с читателем. Кто должен строить гнезда аистам?

15 апреля 2024
Актуально

Все в банк! Новый порядок получения пенсий и детских пособий

14 апреля 2024
Общество

Новый состав молодежного парламента избрали в Глуске

12 апреля 2024
Общество

От досуга до спартакиады. «Афганцы» предлагают сделать турнир по бильярду в Глуске ежегодным

12 апреля 2024
АПК

Працоўныя будні ў «Зары Камуны» Глускага раёна

18 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня: выставки, фильмы, танцы в Глуске

12 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Интеллектуальная игра «Эрудит» прошла в Глуске

19 апреля 2024