Темы

Спартыўны дух свята

Спартыўны дух свята

Тыдзень назад наш раён адзначыў свята працаўнікоў сяла, свята хлебаробаў, тых, хто ў любы час, у любы крызіс сціпла і бесперапынна робіць сваю важную дастойную справу. Можна пачуць розныя думкі наконт патрэбнасці правядзення дажынак, але думаецца, што такія святы проста неабходны. Ну сапраўды, чаму людзі, што ад цямна да цямна працуюць, часта без выхадных, не маюць права адзін дзень прысвяціць адпачынку? І справа тут не толькі ў дыпломах і ўзнагародах, хаця і гэта важна, і сваімі дасягненнямі пераможцы маюць права і нават абавязаны ганарыцца. Справа ў самой атмасферы свята, у тым аптымістычным настроі, якія яно стварае. А аптымісты (ва ўсякім выпадку, так сцвярджаюць вучоныя) і жывуць даўжэй.

Свята прайшло, пра асноўныя яго падзеі мы расказалі ў прошлым нумары газеты, а зараз, як і абяцалі, — працяг. Пачнём з аповеду пра самае масавае і любімае многімі відовішча — пра спартыўныя спаборніцтвы. Яны традыцыйна сабралі шмат удзе-льнікаў і яшчэ болей — балельшчыкаў. Гэта трэба было бачыць, як заўзята падтрымлі-валі сваю каманду ў турніры сярод жаночых валейбольных каманд мясцовыя школьнікі. Дарэчы, падтрымка і дапамагала, і падахвочвала: спартсменкі проста не маглі падвесці сваіх аднасяльчан, і ў выніку зборная Заеліцы заняла першае месца. На другой прыступцы п’едэстала аказалася каманда аддзела адукацыі, спорту і турызму, на трэцяй — зборная Глуска.

А якія страсці бурлілі на міні-футбольнай пляцоўцы, дзе змагаліся каманды сельгасарганізацый. Пераможцамі сталі працаўнікі з калгаса “Зара”, другое месца заваявалі гаспадары поля — каманда “Слаўгарадскага”, трэцяе дасталося спартсменам эксбазы “Глуск”.

Каманда “Зары”, адолеўшы ўсіх сапернікаў, перамагла і ў перацягванні каната. Удзельнічаць у гэтым змаганні вызваліся пяць каманд, астатнія месцы размеркаваліся наступным чынам: другое месца — эксбаза, трэцяе — Глускі фізкультурна-спартыўны клуб, на чацвёртым і пятым — адпаведна калгас “Слаўгарадскі” і дзіцяча-юнацкая спартыўная школа.  

У спаборніцтвах па гіравым спорце, дартсе і армрэслінгу таксама вызначыліся свае пераможцы. Найбольшую колькасць разоў цяжкую гіру змог падняць Дзмітрый Каржнёў, крыху саступіў пераможцу Аляксандр Жаўнер, у якога другое месца, трэцім стаў Дзяніс Фядосаў. Самым моцным у барацьбе на руках аказаўся Цімафей Грамыка, другое месца заваяваў Дзмітрый Будаеў, трэцяе — Юрый Алёхна. Калі гіры і армрэслінг усё ж такі больш мужчынскія віды спорту, то дартс сабраў і нямала жадаючых паўдзельнічаць жанчын. Праўда, першае месца і дыплом пераможцы дасталіся прадстаўніку моцнай паловы — Сяргею Гізуну, а вось другое і трэцяе месцы занялі адпаведна Вольга Маёрава і Святлана Нікітка.

Быў на дажынках прадстаўлены і яшчэ адзін від спорту —  таэквандо. Думаю, не кожны рызыкнуў бы выйсці сам-насам з выхаванцамі Валянціна Сокала, затое многія з цікавасцю сачылі за іх паказальнымі выступленнямі і слухалі каментарыі вядучага. Дарэчы, гэта была добрая ідэя — расказваць гледачам, як называецца той ці іншы “прыёмчык” і называць імёны тых, хто яго зараз выконвае. 

Адным словам, спартыўная састаўляючая свята была насычанай, нікому падчас спаборніцтваў не было сумна. Можа, толькі крышку — тым, хто не заняў прызавыя месцы. Думаю, і яны сумавалі нядоўга, таму што свята віравала і зацягвала ў свае вясёлыя абдымкі ўсіх. Дык для таго ж яно і свята. 

А пакуль на спартыўнай пляцоўцы вырашалася, хто самы моцны, хуткі і спрытны, непадалёк адбываліся іншыя цікавыя падзеі. 

Аксана ВАСІЛЕЎСКАЯ

Фота Сяргея РУДЗІНСКАГА

Последние новости

Общество

Ремонт в городской бане Глуска

18 апреля 2024
Актуально

На территории Глусского района проходит специальная программа «Допинг»

18 апреля 2024
Актуально

Когда судом применяется специальная конфискация

18 апреля 2024
Культура

Афиша Глуска: куда сходить и что посмотреть на досуге

18 апреля 2024
Общество

Семья Дербеевых из Глуска — участники областного этапа конкурса «Семья года»

18 апреля 2024
Общество

Головченко: состав участников ВНС полностью сформирован, делегатами будут 1162 человека

18 апреля 2024
Культура

Полвека проработала в Глусской музыкальной школе Татьяна Николаевна Макаревич

18 апреля 2024
Актуально

Минтранс проводит правовой мониторинг постановления о требованиях к организаторам автоперевозок

18 апреля 2024
Здоровье

Свободные рабочие дни для прохождения диспансеризации: кому, когда и сколько

18 апреля 2024
Власть

Подготовку к первому заседанию VII ВНС обсуждают на совещании у Лукашенко

18 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

В Глусском районе проверили готовность лесной охраны к пожароопасному периоду

7 апреля 2024
Происшествия

В центральном парке Глуска кто-то варварски вырвал скамейку

6 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 апреля — Международный день освобождения узников фашистских концлагерей

9 апреля 2024
Есть вопрос? Есть ответ!

На связи с читателем. Кто должен строить гнезда аистам?

15 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Общереспубликанская акция «Разам з мастацтвам» прошла в Глусском районе

11 апреля 2024
Общество

Деловая женщина с ножницами. О самом известном парикмахере Глусского района Ольге Колодинской

5 апреля 2024
Актуально

Все в банк! Новый порядок получения пенсий и детских пособий

14 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня: выставки, фильмы, танцы в Глуске

12 апреля 2024