• Главная
  • О газете
  • Объявления
  • Контакты
  • Реклама
  • Фотогалерея
    • 2016 год
    • 2015 год
    • 2014 год
    • 2017 год
    • 2018 год
    • 2019 год
    • 2020 год
Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска

Жураўкоў: місія настаўніка — быць для ўсіх прыкладам

Среда, 30.09.2015 21:15. Category: Актуально    

Місія настаўніка — быць для ўсіх прыкладам. Такое меркаванне выказаў у час анлайн-канферэнцыі на тэму «Роля настаўніка ў сучасным грамадстве» на сайце БЕЛТА міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў.

«Я даволі шмат наведваю школы, асабліва ў маленькіх раённых цэнтрах і вёсках, і мне падабаецца, што трапяткое стаўленне да настаўніка там засталося. Літаральна ў пятніцу быў у невялікай школе ў Пінскім раёне і размаўляў з настаўнікамі. Яны мне самі кажуць: «У нас такая місія — быць прыкладам у вёсцы для ўсяго насельніцтва». І кажуць гэта з гордасцю. Я спадзяюся, што ўсе настаўнікі гэта разумеюць і стараюцца гэтага прытрымлівацца», — адзначыў міністр адукацыі.

Акрамя таго, Міхаіл Жураўкоў падкрэсліў, што настаўнік не проста дае веды, але яшчэ і выхоўвае. «Адукацыя без выхавання немагчыма, іх нельга раздзяліць», — рэзюмаваў ён.

Паводле слоў міністра, колькасны склад педагогаў дашкольных устаноў сёння складае больш як 54 тыс. чалавек, агульнаадукацыйных — амаль 97,8 тыс., прафесійна-тэхнічнай адукацыі — 11,9 тыс., сярэдняй спецыяльнай адукацыі — 9,2 тыс. Колькасць прафесарска-выкладчыцкіх кадраў у падведамных Міністэрству адукацыі вышэйшых навучальных установах — 15,2 тыс. чалавек. «Што датычыцца іх кваліфікацыі і адукацыі, то ў дашкольных установах колькасць педагогаў з вышэйшай адукацыяй — 56,9 працэнта. У школах, гімназіях, ліцэях вышэйшую адукацыю маюць 92,8 працэнта работнікаў, вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю — 17,8 працэнта, першую — 35 працэнтаў. Якасна палепшылася і прафесійна-педагагічная структура ўстаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі. Вышэйшую адукацыю маюць 98 працэнтаў выкладчыкаў, 84,3 працэнта — кваліфікацыйныя катэгорыі», — адзначыў ён.

У 2015 годзе ў вышэйшых навучальных установах, падведамных Міністэрству адукацыі, працуюць 900 дактароў навук, 5,7 тыс. кандыдатаў навук, вучонае званне прафесара маюць амаль 800 чалавек, дацэнта — больш як 4,8 тыс. чалавек.

« Мінадукацыі рыхтуе прапановы па дадатковай падтрымцы маладых педагогаў
Дзецям пра законы грошай »
  • Год народного единства
  • Падпіска 2021
  • Оплата услуг редакции через ЕРИП
  • Реклама

  • Версия для слабовидящих
  • Мы в соцсетях



  • Рубрики
    • Актуально (1 105)
    • АПК (300)
    • Беларусь помнит (58)
    • Власть (287)
    • Гісторыя Глушчыны (65)
    • Год малой радзімы (80)
    • Год народного единства (1)
    • Духовность (195)
    • Есть вопрос? Есть ответ! (131)
    • Как выписать газету (2)
    • Культура (202)
    • Общество (4 336)
    • Происшествия (351)
    • Реклама (0)
    • РОЧС информирует (23)
    • Спорт (296)
    • Творческие проекты (145)
    • Тема недели "БелТА" (114)
    • Усебеларускі народны сход (43)
    • Экономика (287)
  • Баннеры
  • Архив газеты
  • Погода в Глуске
    Глуск
  • Яндекс.Метрика
Тема предоставлена Web 2.0 News.
Хостинг: HOSTER.BY
© 2021 Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска  Все права защищены.
Сайт Президента Республики Беларусь Глусский районный исполнительный комитет
Top