Змяненні ў бюджэце
На мінулым тыдні на нечарговай сесіі раённага Савета былі ўнесены змяненні ў раней прынятае рашэнне раённага Савета дэпутатаў “Аб раённым бюджэце на 2015 год”. Такая неабходнасць звязана з тым, што ў 2014 годзе за кошт бюджэтных сродкаў вялося будаўніцтва 60-кватэрнага жылога дома па дзяржаўным заказе. Раённы выканаўчы камітэт правёў работу па размеркаванні пабудаванага жылля сярод грамадзян, маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў і маючых права на атрыманне льготнага крэдыту. У выніку 59 кватэр было выкуплена. Згодна з Указам Прэ-зідэнта № 215 крэдыт за нявыкупленую кватэру і працэнты за яго карыстанне выплачвае бюджэт. На гэтую мэту і спатрэбілася выдаткаваць 530 мільёнаў. Заслухаўшы інфармацыю, з якой па гэтым пытанні выступіла начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Іна Глаз, дэпутаты прагаласавалі за прыняцце прапанаванага рашэння па вы-дзяленні з бюджэту названай сумы для пагашэння крэдыту і працэнтаў за карыстанне крэдытнымі сродкамі.
Такім чынам, набытую трохпакаёвую кватэру райвыканкам зможа выкарыстоўваць як камерцыйнае жыллё або прадаць яе праз аўкцыён.
Т. ЛУКАШЭВІЧ