Темы

Зямля і хлеб — галоўнае

Зямля і хлеб — галоўнае

Заўсёды цяжка пісаць пра святы: тым, хто там не быў, усё роўна не перадаць атмасферы, а ў тых, хто там быў, склаліся асабістыя ўражанні. Тым не менш расказаць пра “Дажынкі-2015”, што прайшлі ў пятніцу, 11 верасня, паспрабую, не так жа часта ў нас адбываюцца святы падобнага маштабу. А размах сапраўды быў: складвалася адчуванне, што па меншай меры палова раёна прыехала, каб разам з працаўнікамі сяла раздзяліць іх свята. І гэта цудоўна, таму што, нягледзячы на халодны вецер і адсутнасць сонейка (дарэчы, сіноптыкі абяцалі ўсё наадварот, і частка гасцей прыехала ў лёгкай летняй адзежы), было весела, было цікава, было ўрачыста. 

Пачалося свята ўскладаннем кветак ад арганізацый раёна — да помніка вёскам, што знаходзіліся ў Слаўгарадскім раёне і чые жыхары вымушаны былі пасля Чарнобылю шукаць новы прытулак. І знайшлі яго тут, на Глушчыне, заснавалі новы калгас, які зараз трымае неблагія пазіцыі па розных паказчыках. Так новае жыццё атрымала і вёска Заеліца, цяпер ужо аграгарадок, дзе і адбылося свята. Усіх гасцей горача прывітаў на гэтай зямлі старшыня СВК “Калгас “Слаўгарадскі” Генадзь Маханька. Ён сказаў вялікае дзякуй працаўнікам “Слаўгарадскага”, адзначыўшы, што чвэрць раённага ўраджаю — гэта іх заслуга, а таксама выказаў словы падзякі ўсім, хто дапамог у падрыхтоўцы да свята дажынак. 

Зямля і хлеб — галоўнае, што ёсць у жыцці любога чалавека, аб гэтым гаварыў старшыня Глускага райвыканкама Уладзімір Царыкаў, ускладаючы раённы каравай з хлеба новага ўраджаю на  кампазіцыю з караваяў гаспадарак раёна. Уладзімір Леанідавіч адзначыў, што, хоць і не спрыяла ў гэтым годзе надвор’е, хлебаробы прыклалі ўсе намаганні, каб вырасціць і сабраць ураджай. Тых, хто паказаў лепшыя вынікі ў раёне, старшыня райвыканкама ўзнагародзіў дыпломамі і грашовымі прэміямі. Уцешна, што сярод тых, хто стаяў на сцэне са стужкамі пераможцаў, было многа маладых, ды і ўвогуле ў гэтым годзе і на пасяўной, і на ўборачнай працавала шмат моладзі — больш, чым заўсёды. Значыць, не ўсе ўцякаюць у горад, значыць, ёсць у сяла шанц на жыццё.

Аб гэтым, віншуючы хлебаробаў, гаварыў і настаяцель Свята-Богаяўленскай царквы протаіерэй Міхаіл Лазоўскі. Дзе нарадзіўся — там і згадзіўся, жыць і працаваць лепш за ўсё тут, на сваёй зямлі, а на чужым полі шчасце знойдзеш не заўсёды.

Дарэчы, на свяце прысутнічалі і госці з розных куткоў вобласці, якія, акрамя добрых слоў, таксама прывезлі падарункі і ўзнагароды.  Парадавацца за глушчан прыехалі намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама Андрэй Кажамякін, загадчык арганізацыйна-кадравага аддзела Магілёўскага абкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Генадзь Шпакоўскі, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ніна Касцян, дэпутат Палаты прадстаў-нікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Алена Шамаль, дырэктар філіяла Белдзяржстраха па Магілёўскай вобласці Анатоль Глаз, а таксама госці з Бабруйскага і Кіраўскага раёнаў.

Андрэй Кажамякін уручыў Ганаровыя граматы: Магілёўскага аблвыканкама — трактарысту-машыністу СВК “Калгас “Слаўгарадскі”  Аляксандру Гаравікову, камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магі-лёўскага аблвыканкама — трактарысту-машыністу ААТ “Глускае райаграпрамтэхзабеспячэнне” Уладзіміру Дробу і трактарысту-машыністу СВК “Калгас “Слаўгарадскі” Яўгену Філіпенку. Генадзь Шпакоўскі ўзнагародзіў дыпломамі абкама прафсаюза работнікаў АПК вадзі-целя СВК “Калгас “Слаўгарадскі” Уладзіміра Самсоненку і намесніка старшыні па механізацыі СВК “Калгас “Зара камуны” Юрыя Алёхну. А вось наш зямляк, ганаровы грамадзянін Глуска Анатоль Глаз уручыў страхавыя пасведчанні ад няшчасных выпадкаў на 22 мільёны рублёў трактарысту эксперыментальнай базы “Глуск” Генадзю Дзяшчэню, жывёлаводу СВК “Калгас “Слаўгарадскі” Ірыне Мукасей і аператару сушыльнага абсталявання ААТ “Глускае райаграпрамтэхзабеспячэнне” Сяргею Ніканенку.

Ва ўборачнай кампаніі 2015 года ўдзельнічалі 68 камбайнераў, імёны лепшых з іх пазначылі на вымпеле, а права ўзняць гэты вымпел даверылі экіпажу зерне-ўборачнага камбайна СВК “Калгас “Зара камуны” — старшаму камбайнеру Аляксандру Чыгіру і камбайнеру Аляксандру Сысою.

Працаваць — дык працаваць, а гуляць — дык гуляць! Ну й падрыхтаваліся да свята, я вам скажу, і гаспадаркі раёна, і іншыя арганізацыі. Кожная з шасці сельскіх гаспадарак раёна пастаралася паказаць сваё падвор’е ва ўсёй красе, упрыгожыць, як толькі дазваляла фантазія, выставіць на сталы ўсё, чым багатыя, не забываючы пры гэтым і пра ежу духоўную: сваіх сяльчан падтрымлівалі самадзейныя калектывы. Бойка ішоў гандаль, хутка раскупліваліся і прадукты, і сувеніры.

Самыя ўдачлівыя, дарэчы, выйгравалі ўсё гэта ў латарэю, прычым ужо традыцыйна чарга збіралася ля падвор’я райаграпрамтэхзабеспячэння — там, таксама ўжо традыцыйна, разыгрываліся 10 парсючкоў і адно рахманае ягня. Не трэба і казаць, што ўсе жывёлі-ны знайшлі сваіх гаспадароў, а некаторым з гуляўшых у латарэю пашанцавала двойчы: ведаю адну дзяўчынку, што выйграла два парсючкі. Добры набытак для гаспадаркі ўсяго за 50 тысяч (25 тысяч каштавала адна латарэя).

Кожны, хто прыехаў у пятніцу ў Заеліцу, не пашкадаваў, бо на розных пляцоўках былі наладжаны мерапрыемствы на любы густ. Якія жарсці кіпелі на спартыўных пляцоўках, асабліва на валейбольнай, дзе гулялі тры жаночыя каманды. Каб вы гэта толькі чулі ды бачылі! Свае моц і спрыт прадэманстравалі таксама юныя таэквандзісты. (Падрабязнасці і імёны пераможцаў разам з фатаграфіямі шукайце ў наступным нумары раёнкі). Было куды пайсці і бацькам з дзецьмі, для малых працавала спецыяльная тэматычная пляцоўка і атракцыёны. Дарэчы, былі жадаючыя пакатацца з дзіцячых горак і сярод дарослых… Ведаеце, калі падрасцеш, так часам хочацца вярнуцца ў маленства. Не перажывайце, усё абышлося без ахвяр, ні людзі, ні атракцыёны не пацярпелі: хлопец, што прадаваў білеты, быў непахісны і недзяцей не пускаў! Адзначылася на свяце і маладзёжная арганізацыя. Раённы камітэт БРСМ арганізаваў ужо  традыцыйны конкурс “Уладар сяла” сярод маладых сем’яў, што жывуць у сельскай мясцовасці. (Больш падрабязна пра гэты конкурс мы раскажам у наступным нумары газеты). Супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях наладзілі паказальныя выступленні і сабралі таксама нямала цікаўных.

Адным словам, было што паглядзець, каго паслухаць, было каму і сябе паказаць. Свята “Дажынкі-2015”у Заеліцы прайшло, але святочны настрой застаўся, разам з успамінамі і надзеямі на лепшае надвор’е ў наступным годзе, на добры ўраджай, на поспех і шанцаванне.

Пераможцы раённых спабор-ніцтваў за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы зерневых і зернебабовых раслін

Сярод старшых камбайнераў і камбайнераў:

1-е месца — Іван Шарамет, старшы камбайнер ААТ “Глускае райаграпрамтэхзабеспячэнне”,

2-е месца — Юрый Няборскі, старшы камбайнер СВК “Дружба”,

3-е месца — старшы камбайнер Яўген Філіпенка, камбайнер Мікалай Мельнікаў, СВК “Калгас “Слаўгарадскі”.

Сярод маладзёжных экіпажаў:

1-е месца — старшы камбайнер Аляксандр Чыгір, камбайнер Аляксандр Сысой, СВК “Калгас “Зара камуны”,

2-е месца — старшы камбайнер Сяргей Ляпко,  камбайнер Аляксандр Огур, СВК “Калгас “Зара”.

Сярод вадзіцеляў, занятых на адвозцы зерня:

1-е месца — Мікалай Штылёў, СВК “Калгас “Слаўгарадскі”,

2-е месца — Уладзімір Станішэўскі, СВК “Дружба”,

3-е месца — Васіль Грабко, СВК “Калгас “Зара”.

Сярод маладых вадзіцеляў, занятых на адвозцы зерня:

1-е месца — Андрэй Крывашэеў, СВК “Калгас “Слаўгарадскі”,

2-е месца — Максім Бяспалаў, СВК “Дружба”,

3-е месца — Васіль Вежнавец, СВК “Калгас “Зара камуны”.

Сярод звенняў зернесушыльных установак:

1-е месца — Васіль Калецкі, Сяргей Прыдыбайла, Ігар Панкрацьеў, СВК “Калгас “Слаўгарадскі”,

2-е месца — Васіль Кісялевіч, ААТ “Эксперыментальная база “Глуск”,

3-е месца — Сяргей Якубенка, Уладзіслаў Расцягаеў, Уладзімір Турлыка, Сямён Клімовіч, СВК “Калгас “Зара”.

Сярод галоўных інжынераў:

1-е месца — Уладзімір Штылёў, СВК “Калгас “Слаўгарадскі”,

2-е месца — Аляксандр Кураленя, ААТ “Глускае райаграпрамтэхзабеспячэнне”,

3-е месца — Мікалай Ермаковіч, СВК “Калгас “Зара”.

Сярод галоўных аграномаў:

1-е месца — Ірына Крупская, СВК “Калгас “Слаўгарадскі”,

2-е месца — Мікалай Тагай, СВК “Дружба”.

Пераможцы раённых спабор-ніцтваў за своечасовае і якаснае правядзенне вясенняй сяўбы

Сярод механізатараў, занятых на ўнясенні мінеральных удабрэнняў:

1-е месца — Яўген Філіпенка, СВК “Калгас “Слаўгарадскі”,

2-е месца — Дзмітрый Лазовік, СВК “Калгас “Зара”,

3-е месца — Ігар Слук, ААТ “Эксперыментальная база “Глуск”.

Сярод механізатараў, занятых на ўнясенні арганічных угнаенняў:

1-е месца — Сяргей Кадуш, СВК “Калгас “Зара”,

2-е месца — Андрэй Крывашэеў, СВК “Калгас “Слаўгарадскі”,

3-е месца — Іван Багук, СВК “Калгас “Зара”.

Сярод механізатараў, занятых на падрыхтоўцы глебы:

1-е месца — Ігар Слесаронак, СВК “Калгас “Зара”,

2-е месца — Іван Непачаловіч, ААТ “Эксперыментальная база “Глуск”,

3-е месца — Віталь Ту-міловіч, ААТ “Глускае РАПТЗ”.

Сярод механізатараў, занятых на сяўбе яравых зерневых і зернебабовых:

1-е месца — Аляксандр Гаравікоў, СВК “Калгас “Слаўгарадскі”,

2-е месца — Анатоль Сіраж, ААТ “Глускае райаграпрамтэхзабеспячэнне”,

3-е месца — Аляксандр Чыгір, СВК “Калгас “Зара камуны”.

Сярод механізатараў, занятых на сяўбе кукурузы:

1-е месца — Васіль Слук, СВК “Калгас “Зара”,

2-е месца — Аляксандр Кірылаў, СВК “Калгас “Слаўгарадскі”,

3-е месца — Міхаіл Дзмітрыеў, эксперыментальная база “Глуск”.

Сярод механізатараў, занятых на пасадцы бульбы:

1-е месца — Міхаіл Сербаў, СВК “Калгас “Слаўгарадскі”.

Па выніках раённых спаборніцтваў сярод маладзёжных уборачных экіпажаў і вадзіцеляў, занятых на адвозцы зерня ад камбайнаў, а таксама маладых механізатараў, занятых на вясенняй сяўбе, першы сакратар райкама БРСМ Юлія Стаўская ўручыла ўзнагароды:

Аляксандру Чыгіру і Аляксандру Сысою, экіпажу СВК “Калгас “Зара камуны”,

Андрэю Крывашэеву, вадзіцелю СВК “Калгас “Слаўгарадскі”,

Аляксандру Філіпенку, механізатару СВК “Калгас “Слаўгарадскі” (падрыхтоўка глебы),

 Аляксандру Чыгіру, механізатару СВК “Калгас “Зара камуны”(сяўба зерневых культур),

Андрэю Крывашэеву, механізатару СВК “Калгас “Слаўгарадскі” (унясенне арганічных угнаенняў),

Васілю Вежнаўцу, механізатару СВК “Калгас “Зара камуны” (унясенне мінеральных удабрэнняў),

Сяргею Ляпко, механізатару СВК “Калгас “Зара” (сяўба кукурузы).

 Аксана ВАСІЛЕЎСКАЯ

Фота Сяргея РУДЗІНСКАГА і Вольгі ЧУЧВАЛ

Яшчэ больш фота ў раздзеле “фотагалерэя” (кнопка над лагатыпам “Радзіма”) 

Последние новости

Общество

«Кожаный мяч» в Глуске. Новый сезон

25 апреля 2024
Власть

Лукашенко: основной реальный риск для Беларуси создает горячая точка в Украине

25 апреля 2024
Актуально

В Беларуси 25 апреля начинают выплачивать материальную помощь ко Дню Победы

25 апреля 2024
Общество

«Открой сезон без нарушений!». В Глусском районе 26 апреля пройдет единый день безопасности дорожного движения

25 апреля 2024
Духовность

Таинство Соборования пройдет в Космодамиановском храме в деревне Городок

25 апреля 2024
Общество

Глусчанка Валентина Хлань — автор гимна «Роскосмоса» и многих популярных белорусских песен

25 апреля 2024
Общество

Профсоюзы Глусчины: движение вперед

25 апреля 2024
Власть

Заседание ВНС в качестве конституционного органа впервые состоялось 24 апреля, принятые решения подписаны избранным председателем

25 апреля 2024
Актуально

Об ответственности за распространение экстремизма

24 апреля 2024
Общество

Олег Дьяченко: “Наша сила – в единстве и сплочённости”

24 апреля 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Есть вопрос? Есть ответ!

На связи с читателем. Кто должен строить гнезда аистам?

15 апреля 2024
Актуально

Все в банк! Новый порядок получения пенсий и детских пособий

14 апреля 2024
Общество

Новый состав молодежного парламента избрали в Глуске

12 апреля 2024
Общество

От досуга до спартакиады. «Афганцы» предлагают сделать турнир по бильярду в Глуске ежегодным

12 апреля 2024
АПК

Працоўныя будні ў «Зары Камуны» Глускага раёна

18 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня: выставки, фильмы, танцы в Глуске

12 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Интеллектуальная игра «Эрудит» прошла в Глуске

19 апреля 2024