“Грошы любяць разумных людзей” — пад такім дэвізам гэтай восенню ўжо ў другі раз пройдзе рэспубліканская алімпіяда па фінансавай граматнасці сярод навучэнцаў дзясятых — адзінаццатых класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Першы этап алімпіяды, раённы, прызначаны на 21 кастрычніка, яго пераможцы змогуць удзельнічаць у абласным туры. Больш змястоўная інфармацыя аб правядзенні алімпіяды па фінансавай граматнасці размешчана на афіцыйных інтэрнэт-сайтах гарадскіх і раённых выканаўчых камітэтаў, а таксама Магілёўскага аблвыканкама.
Дарэчы, у мінулым годзе адзінаццацікласнік адной са школ раёна паказаў даволі добрыя веды ў падобнай алімпіядзе, стаўшы прызёрам і раённага, і абласнога этапаў. Спадзяёмся, што поспех будзе спрыяць і сёлетнім яе ўдзельнікам.
А. ПЯТРОВА