• Главная
  • О газете
  • Контакты
  • Реклама
  • Фотогалерея
    • 2016 год
    • 2015 год
    • 2014 год
    • 2017 год
    • 2018 год
    • 2019 год
    • 2020 год
    • 2021 год
    • 2022 год
Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска

Амерыканскія спецыялісты правядуць у рэгіёнах Беларусі трэнінгі па мясной і малочнай жывёлагадоўлі

Воскресенье, 25.10.2015 21:00. Category: Актуально    

Група спецыялістаў па племянной жывёлагадоўлі з ЗША з 27 кастрычніка па 4 лістапада прыбудзе ў Беларусь. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі.

“Прадугледжваецца, што амерыканскія эксперты правядуць трэнінгі па малочнай і мясной жывёлагадоўлі для спецыялістаў Магілёўскай і Віцебскай абласцей — 28 і 29 кастрычніка, Мінскай і Гомельскай — 30 кастрычніка, Гродзенскай і Брэсцкай — 2 і 3 лістапада. Плануецца, што ў гэтых рэгіёнах члены амерыканскай дэлегацыі наведаюць малочнатаварныя фермы, вывучаць мясцовы вопыт і дадуць практычныя рэкамендацыі”, — удакладнілі ў прэс-службе.

Як чакаецца, 31 кастрычніка дэлегацыя ЗША сустрэнецца ў Мінску з міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання Леанідам Зайцам. Бакі плануюць абмеркаваць рэкамендацыі, якія будуць выкарыстаны пры распрацоўцы праграмы развіцця малочнай і мясной жывёлагадоўлі Беларусі да 2020 года.

У цэлым, як адзначылі ў прэс-службе, амерыканскі бок у час візіту разлічвае зрабіць акцэнт на некалькіх напрамках. У тым ліку спецыялісты з ЗША плануюць вывучыць патрэбнасці мяса-малочнай галіны Беларусі для падрыхтоўкі адпаведнага даклада для Мінсельгаса сваёй краіны, абмеркаваць падрыхтоўку да пастаўкі ў Беларусь са Злучаных Штатаў племянной жывёлы высокай прадукцыйнасці. «Гэта трэба для таго, каб першыя такія пастаўкі былі выкананы ў пачатку 2016 года», — удакладнілі спецыялісты.

У склад замежнай дэлегацыі ўключаны прадстаўнікі Амерыканскай асацыяцыі трансферу эмбрыёнаў, Нацыянальнай асацыяцыі жывёлагадоўлі, Амерыканскай асацыяцыі кароў пароды джэрсі, Універсітэта штата Айдаха, кампаніі U.S. Livestock Genetics Export, Inc. У праграму знаходжання экспертаў уключана сустрэча з кіраўніцтвам РУП «НПЦ НАН Беларусі па жывёлагадоўлі».

Як паведамлялася, у маі бягучага года адбыўся візіт беларускай дэлегацыі на чале з міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання Леанідам Зайцам у ЗША. У праграму візіту ўвайшлі сустрэчы з намеснікам міністра сельскай гаспадаркі Злучаных Штатаў Алексіс Тэйлар, міністрамі сельскай гаспадаркі штатаў Вісконсін і Паўночная Дакота, губернатарамі штатаў Паўночная Дакота і Небраска, кіраўніцтвам сельскагаспадарчых ВНУ, прадстаўнікамі амерыканскага бізнесу, гандлёвымі кампаніямі. Беларуская дэлегацыя наведала таксама фермерскія гаспадаркі.

« Час перабудовы, галоснасці і вяртання да веры
Всё для посетителей »
  • Год мира и созидания
  • Падпіска 2023
  • Оплата услуг редакции через ЕРИП
  • Реклама

  • Версия для слабовидящих
  • Мы в соцсетях





  • Рубрики
    • Актуально (1 119)
    • АПК (405)
    • Беларусь помнит (157)
    • Власть (476)
    • Гісторыя Глушчыны (136)
    • Год мира и созидания (11)
    • Духовность (178)
    • Есть вопрос? Есть ответ! (82)
    • Как выписать газету (2)
    • Калейдоскоп (63)
    • Культура (320)
    • Общество (5 132)
    • Происшествия (399)
    • Реклама (0)
    • РОЧС информирует (42)
    • Спорт (358)
    • Творческие проекты (202)
    • Тема недели "БелТА" (59)
    • Четыре стороны света (4)
    • Экономика (407)
  • Баннеры
  • Архив газеты
  • Погода в Глуске
    Глуск
  • Яндекс.Метрика
Тема предоставлена Web 2.0 News.
© 2023 Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска  Все права защищены.
Сайт Президента Республики Беларусь Глусский районный исполнительный комитет
Top