Темы

Было прыгожа, пакуль не загарэлася

На гэтым тыдні ледзь не адбыўся пажар у адной з вёсак нашага раёна. Чэсна прызнаемся, падрабязнасці здарэння нам сталі вядомыя з неафіцыйных крыніц. І хоць мы не перапісваем на старонках газеты “людскія казалы”, на гэты раз адышлі ад правіла і вырашылі гэты выпадак скарыстаць у якасці прыкладу, каб папярэдзіць іншых. Тым болей што абставіны, пры якіх усё адбывалася, самыя звычайныя, і здарыцца такое магло і можа ў абсалютна любым доме нашага раёна, дзе гаспадары паляць дровамі. 

Жанчына вытапіла печ і закрыла юшку; натуральна, выпускаць цяпло на вуліцу — не па-гаспадарску. Сама ж пайшла па іншых справах, бо ці ж мала працы ў вёсцы, асабліва ў прыватным доме. І ўсё было б добра, калі б ад жару не загарэліся фіранкі, якімі для прыгажосці была завешана печ. (Канешне, вядома, што правілы пажарнай бяспекі не дазваляюць такіх “упрыгожанняў”, толькі на старонках нашай газеты пра гэта ўжо пісана-перапісана. Але для каго тыя правілы, мусіць, для саміх пажарных яны і прыдуманы?)  Учуўшы і ўгледзеўшы дым, бабуля паклікала на дапамогу і разам з суседзямі ўратавала хату, агонь нават не паспеў нічога пашкодзіць. Згадзіцеся, добра, што на гэты раз усё абышлося. Але згадзіцеся, што заканчэнне гэтай гісторыі магло быць зусім іншым.

Алена ВАЛОШКА

Последние новости

АПК

Семинар-совещание по подготовке животноводческих объектов в зимне-стойловый период, по организации кормления и сохранности поголовья прошел в Глусском районе

18 сентября 2025
Читать новость
Общество

Глусский РОЧС напомнил о правилах безопасной эксплуатации зарядных устройств

18 сентября 2025
Читать новость
Общество

Глусчан приглашают поучаствовать в велопробеге «Беларусь за чистый воздух!»

18 сентября 2025
Читать новость
Происшествия

Рабочий погиб в Бобруйске, спустившись в траншею

18 сентября 2025
Читать новость
Власть

«День народного единства: значение мира и согласия» — тема сентябрьского дня информирования

18 сентября 2025
Читать новость
Общество

22 сентября пройдет акция «День без автомобиля. Беларусь за чистый воздух»

18 сентября 2025
Читать новость