Темы

Час перабудовы, галоснасці і вяртання да веры

Час перабудовы, галоснасці і вяртання да веры

На маім рабочым стале ляжыць падшыўка раёнкі за 1990 год. Тады “Радзіма” называлася “Сцяг Радзімы”, заснавальнікамі яе былі Глускі раённы камітэт Кампартыі Беларусіі і раённы Савет народных дэпутатаў Магілёўскай вобласці, тыраж перавышаў 5 300 экзэмпляраў, рэкламы яшчэ амаль не было, хоць сытыя савецкія часы, калі, па ўспамінах старэйшых калег, на выдаткаваныя грошы не ведалі, што ж яшчэ такое купіць, каб усе іх зрасходаваць, ужо заканчваліся. Больш за палову цяперашняга калектыву газеты, у тым ліку і я, яшчэ хадзілі ў школы і нават у дзіцячыя садкі, таму тагачаснае жыццё было для нас добрым, вясёлым, цікавым, яно было для нас дзяцінствам ці юнацтвам, а гэта ж заўсёды самыя бесклапотныя гады ў жыцці…

Між тым праблем тады хапала. Чытаю газету ад 20-га кастрычніка. У Вярхоўным Савеце БССР кіпелі страсці пры абмеркаванні праектаў Закона “Аб уласнасці ў Беларускай ССР”. Праектаў гэтых было тры: адзін падрыхтаваны Саветам Міністраў, другі — дэпутацкай апазіцыяй, наконт аўтараў трэцяга напісана не вельмі зразумела: “не з’яўляецца самастойным праектам”. Дык вось што піша раёнка са спасылкай на БелТА: “У той або іншай меры крытыцы былі падвергнуты ўсе тры варыянты, але асабліва “дасталося” ўрадаваму. Асноўныя прэтэнзіі дэпутатаў зводзіліся да наступнага: праект практычна не ўлічвае дзяржаўнага суверэнітэту рэспублікі…”

На гэтай жа старонцы — інфармацыя пра тое, што Прэзідэнту СССР Гарбачову прысуджана Нобелеўская прэмія міру за 1990 год. Яго “шматлікія рашучыя крокі” ў напрамку “велізарных перамен у адносінах Усхода і Захада” былі годна ацэнены Нобелеўскім камітэтам нарвежскага парламента. Гарбачоў сказаў, што ён успрымае гэту падзею “перш за ўсё не ў асабістым плане, а ў плане значэння велізарнай справы перабудовы”.

Перабудова. Гэта слова не гучала тады бадай што толькі з праса. Увесь вялікі СССР перабудоўваўся, а тым часам у Глускім раёне адбывалася вось што.

У Завалочыцах заснавалі кааператыў “Клопат”, у яго ўвайшлі пяць чалавек. Мэта яго стварэння — дапамога старым, адзінокім людзям, салдацкім удовам, “усім, хто трапляе ў бядотнае становішча, церпіць нястачы…” Старшыня кааператыва, ён жа старшыня Завалочыцкага сельскага Савета, расказаў журналісту, што “на першым часе райвыканкам і саўгас “Завалочыцы” выдзелілі неабходную суму грошай”, каб для кааператыва тое-сёе закупіць з прылад працы. “У нас ёсць свой трактар, і трактарыст-добраахвотнік адшукаўся. “Дасталі” зварачны апарат, станкі, наладзілі вытворчасць аконных рам і многага іншага”.

 Кааператыў “Клопат” рабіў пенсіянерам рамонты, апрацоўваў зямельныя ўчасткі, забяспечваў палівам… Пра тое, платныя гэта былі паслугі ці валанцёрскія, у артыкуле не напісана.

Тут жа, на наступнай старонцы нумара за 20-га кастрычніка, сваю дапамогу глушчанам прапаноўваў слуцкі кааператыў “Бадзёрасць”, абяцаючы “высокі рэзультат” у лячэнні алкагалізму, табакакурэння і атлушчэння по метаду Даўжэнкі. Відаць, дзейнасць гэтага кааператыва таксама была патрэбна людзям, бо толькі ў невялікім артыкуле “Гарэлка “падвяла”, надрукаваным пад рубрыкай “У народным судзе раёна”, названа пяцёра глушчан, якіх суд за паўторнае затрыманне п’янымі за рулём пазбавіў правоў, прысудзіў па 1 году і 6 месяцаў папраўчых работ з утрыманнем 20 працэнтаў заробку ў даход дзяржавы. Яшчэ 15 прозвішчаў затрыманых за паяўленне ў нецвярозым стане ў грамадскіх месцах — у артыкуле “Паведамляе02”, там жа пералічаны 9 сямейных скандалістаў, якія, мабыць жа, таксама перад сваркай “павысілі градус”.

Дарэчы тады, у часы галоснасці і камуністаў, “герояў” крымінальных зводак у газеце называлі па прозвішчах, і ўсе ведалі іх, як кажуць, у твар. І ніхто з іх у суд на газетчыкаў падаць не пагражаў… Ва ўсялякім разе нам пра гэта старэйшыя калегі не расказвалі.

Першае пытанне ў наступным матэрыяле — інтэрв’ю з намеснікам старшыні праўлення райспажыўсаюза па гандлі А.С.Аўчыннікавай — такое: “Куды ўсё падзелася з паліц магазінаў?”. Па словах спецыяліста, ва ўсім вінаваты “нездаровы ажыятаж” людзей, якія баяцца павышэння цэн і ўжо ўстроілі “мыльны, парашковы бум, а цяпер пачалі запалкавы”. У разрад дэфіцыту трапілі макароны, мука. А раз так, то на іх увялі талоны. “Норма водпуску макаронных вырабаў —1,5 кгна квартал на аднаго чалавека, мука — па аднаму кг на чалавека ў месяц, столькі ж круп”.

Прыкладна ў гэты ж час увялі талоны і на абутак. Такое дзеянне пакупнікі “ўспрынялі з адабрэннем”, бо можна было не таміцца ў чэргах, а прыйсці і спакойна купіць абутак. Увогуле, што датычылася нехарчовых тавараў, то, напрыклад, той самы абутак для школьнікаў можна было набыць па спісах, што перадаваліся ў магазіны са школ (талоны і грошы таксама былі патрэбны). “Іншыя тавары, якія лічацца дэфіцытнымі (спартыўныя касцюмы, калготкі, мужчынскія і дзіцячыя шкарпэткі, пасцельная бялізна) па рашэнні райвыканкама размяркоўваюцца па прадпрыемствах і арганізацыях”. Пра курыльшчыкаў таксама паклапаціліся. За прадпрыемствамі замацавалі пэўныя магазіны, і толькі там іх працаўнікі маглі набываць цыгарэты (цікава, як мужчыны даказвалі незнаёмаму прадаўцу, што яны з Аўтабазы, а не з ПМК, і прыйшлі ў “свой” магазін?).

У канцы інтэрв’ю аўтар рэзюмуе: “Як відаць, нялёгка ў наш сённяшні час пакупніку набыць сабе неабходныя прадукты харчавання. Паступова пусцеюць склады, пуста і на паліцах магазінаў. Аднак расчароўвацца нельга, цяжкасці, відаць, часовыя. Думаю, што настане момант, калі, прыйшоўшы ў магазін, пакупнік зможа сабе купіць усё тое, што яму патрэбна”.

Момант той даўно настаў, але ці сталі задаволенымі людзі? Не. Нам па-ранейшаму няцяжка знайсці прычыну, каб скардзіцца, сварыцца, пі-саць… І гэта датычыцца не толькі гандлю.

Але не хлебам адзіным жылі глушчане ў пачатку 90-х. Гэта быў час, калі краіна Саветаў масава вярталася да веры. І ў Глуску на Пакровы, 14 кастрычніка 1990 года, на жытнёвым полі каля нова-будоўляў быў заложаны першы камень у падмурак будучай Свята-Богаяўленскай царквы.

Карэспандэнт раёнкі піша: “Гэты дзень мне так і хочацца назваць ГІСТАРЫЧНЫМ у жыцці жыхароў гарадскога пасёлка. Чаму? Таму што яны сталі сведкамі закладкі царквы, якая будзе насіць назву Святая Богаяўленская. Ёсць яшчэ нямала ў Глуску старажылаў, якія памятаюць, як разбураліся, знішчаліся цэрквы, але сведкаў іх будаўніцтва няма. Мы сталі першымі”.

Перад асвячэннем участка пад будаўніцтва стараста прыходу Іван Глаз паказаў прысутным малюнак будучай царквы. Ён паведаміў, што вышыня храма дасягне 39 метраў і гэта будзе самае высокае збудаванне ў Глуску.

Архіепіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Максім асвяціў крыж, які паставілі на месцы будучага алтара, і камень, які заклалі ў падмурак, а таксама падзякаваў глушчанам “за праяўленую ініцыятыву адрадзіць веру, пабудаваўшы царкву”.

“У той дзень, — заканчвае свой рэпартаж аўтар, — многа раз гучала над жытнёвым полем “Госпадзі, памілуй!”. І чулася ў гэтым: памілуй нас за тое, што ачарсцвелі душой, развучыліся любіць блізкага свайго. Памілуй і даруй нам грахі нашы”.

 Ірына ГРАМЫКА

Фотаздымкі з архіва рэдакцыі

Последние новости

Актуально

Об ответственности за распространение экстремизма

24 апреля 2024
Общество

Олег Дьяченко: “Наша сила – в единстве и сплочённости”

24 апреля 2024
Общество

День призывника состоялся в Глуске

24 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Путь к Победе. Хроника освобождения Беларуси (1943—1944)

24 апреля 2024
Общество

Внимание! Нужна помощь в поисках человека!

24 апреля 2024
Актуально

Районный день охраны труда прошел в Глуске

23 апреля 2024
Общество

Анжела Полупанкова: всё происходящее на ВНС буду рассматривать с точки зрения защиты человека-труженика

23 апреля 2024
Власть

Говорят делегаты ВНС. Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв

23 апреля 2024
Общество

Дмитрий Махунов: ВНС — это возможность участвовать в принятии стратегических решений на благо государства

23 апреля 2024
Общество

Говорят делегаты ВНС. Директор Глусского районного музея Наталья Акулич

23 апреля 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Есть вопрос? Есть ответ!

На связи с читателем. Кто должен строить гнезда аистам?

15 апреля 2024
Актуально

Все в банк! Новый порядок получения пенсий и детских пособий

14 апреля 2024
Общество

Новый состав молодежного парламента избрали в Глуске

12 апреля 2024
Общество

От досуга до спартакиады. «Афганцы» предлагают сделать турнир по бильярду в Глуске ежегодным

12 апреля 2024
АПК

Працоўныя будні ў «Зары Камуны» Глускага раёна

18 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня: выставки, фильмы, танцы в Глуске

12 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Интеллектуальная игра «Эрудит» прошла в Глуске

19 апреля 2024