Темы

Да сяброў з канцэртам

Да сяброў з канцэртам

Што ёсць музыка? Тайна, якую не адно тысячагоддзе спрабуе разгадаць чалавецтва. У той жа час музыка лічыцца самым адухоўленым відам мастацтва. Яна дорыць магчымасць спазнаць сябе, адчуць прыгажосць і паўнату жыцця, усвядоміць і зразумець, наколькі выдатны навакольны свет. Аб гэтым добра ведаюць выхаванцы любой музычнай школы. Ды і сяброў знайсці з дапамогай музыкі вельмі лёгка. 

Ужо шмат гадоў сябруюць паміж сабой дзіцячыя школы мастацтваў Глуска і Любані. Выкладчыкі і вучні з задавальненнем ездзяць адзін да аднаго з выступленнямі, а таксама прымаюць удзел у разнастайных мерапрыемствах і конкурсах. Вось і не так даўно з нагоды Міжнароднага дня музыкі настаўнікі любанскай школы прыехалі з невялікім канцэртам. 

Як расказала дырэктар Глускай дзіцячай школы мастацтваў Аксана Мельнік, на гэты раз калегі з Любані пазнаёмілі нашых дзяцей з тымі музычнымі інструментамі, на якіх не вучаць іграць у мясцовай школе мастацтваў. Гэта скрыпка, кларнет, саксафон. Акрамя гэтага, вучні пачулі беларускія народныя інструменты — дудку і акарыну (выглядае, як дзіцячая гліняная свістулька, але з большай колькасцю адтулін. — Рэд.).

Музыканты з Любані выступалі не толькі з сольнымі нумарамі, але і інструментальным ансамблем. Дзецям спадабаліся ўсе музычныя кампазіцыі: пляск далоняў не сціхаў на працягу ўсяго часу і выканаўцы, як гаворыцца, купаліся ў авацыях. Упэўнена, што гэта не апошняя сустрэча любанчан і глушчан, а сяброўства паміж школамі мастацтваў яшчэ доўга будзе працягвацца, прыносіць радасць і поспехі ў рабоце школ.

 Лілія ХАРЛАНЧУК 

Фота Сяргея РУДЗІНСКАГА

Последние новости

Власть

5 июля — День кооперации. Поздравляет руководство района

5 июля 2025
Читать новость
Общество

Легкий заработок — тяжелые последствия. Отвечает участковый инспектор милиции

4 июля 2025
Читать новость
Беларусь помнит

Глуск продолжает праздновать День Независимости

3 июля 2025
Читать новость
Беларусь помнит

Празднование Дня Независимости в Глуске. Фоторепортаж

3 июля 2025
Читать новость
Общество

Поздравление Олега Дьяченко с Днем Независимости Республики Беларусь

3 июля 2025
Читать новость
Власть

С Днем Независимости Республики Беларусь! Поздравление от руководства района

3 июля 2025
Читать новость