• Главная
  • О газете
  • Контакты
  • Реклама
  • Фотогалерея
    • 2016 год
    • 2015 год
    • 2014 год
    • 2017 год
    • 2018 год
    • 2019 год
    • 2020 год
    • 2021 год
    • 2022 год
Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска

Дуброўскіх спявачак пакажа “Беларусь 3”

Пятница, 9.10.2015 08:00. Category: Общество    

Хто не глядзеў перадачу “Наперад у мінулае” на канале “Беларусь 3”, паглядзіце абавязкова, і проста так, для павышэння настрою і культурнага ўзроўню, і таму, што ў бліжэйшым выпуску, у нядзелю, 11 кастрычніка, у 12:05, будзе сюжэт з удзелам нашых знакамітых зямлячак, “аўтэнтычных” бабулек з вёскі Дуброва. 

Крыху больш за тыдзень таму да іх прыязджала здымачная група канала “Беларусь 3” і вядучая перадачы “Наперад у мінулае” Аксана Вечар. Як і прынята на гасціннай Глушчыне, сваіх гасцей, сталічных тэлевізіёншчыкаў, самадзейныя артысты сустрэлі хлебам-соллю, там жа, у Дуброўскім сельскім клубе, наладзілі невялікую выставу этнаграфічных экспанатаў (у гэтым актыўна дапамог загадчык тамтэйшай бібліятэкі Уладзімір Дзяшчэня), а таксама вышываных работ адной з удзельніц вакальнага гурта — Людмілы Іванаўны Пракопчык. Але галоўным, зразумела, было выкананне народных песень. А іх нашы спявачкі ведаюць вялікую колькасць, з імі выступалі на розных сцэнічных пляцоўках, нават у канцэртнай зале “Мінск” і ў сталічнай філармоніі. Таму ці дзіўна, што і зараз сваёю творчасцю выклікалі цікавасць у стваральнікаў такой арыгінальнай музычнай перадачы, як “Наперад у мінулае”. Думаецца, няма патрэбы зараз расказваць, як праходзілі здымкі ў Дуброве (паглядзім саму перадачу ў нядзелю), лепш назваць імёны спявачак, гэтых сціплых захавальніц нашай з вамі народнай песеннай спадчыны. Гэта Людміла Іванаўна Пракопчык, Марыя Дарафееўна Пракопчык, Ніна Васільеўна Шчэрба, Ніна Іванаўна Сідаровіч, Марыя Прохараўна Шчэрба, Марыя Прохараўна Барысевіч, Вера Дарафееўна Балкіс, Вольга Гаўрылаўна Кашко, а кіруе гэтым вакальным гуртом загадчыца клуба Галіна Графава.

 Т. ЛУГАВАЯ

Фота У. ДЗЯШЧЭНІ

« Не будьте равнодушными к судьбе страны
В Беларуси за три дня досрочного голосования проголосовало почти 19 % избирателей »
  • Год мира и созидания
  • Падпіска 2023
  • Оплата услуг редакции через ЕРИП
  • Реклама

  • Версия для слабовидящих
  • Мы в соцсетях





  • Рубрики
    • Актуально (1 118)
    • АПК (404)
    • Беларусь помнит (156)
    • Власть (473)
    • Гісторыя Глушчыны (136)
    • Год мира и созидания (10)
    • Духовность (177)
    • Есть вопрос? Есть ответ! (82)
    • Как выписать газету (2)
    • Калейдоскоп (62)
    • Культура (319)
    • Общество (5 120)
    • Происшествия (398)
    • Реклама (0)
    • РОЧС информирует (42)
    • Спорт (358)
    • Творческие проекты (202)
    • Тема недели "БелТА" (59)
    • Четыре стороны света (4)
    • Экономика (407)
  • Баннеры
  • Архив газеты
  • Погода в Глуске
    Глуск
  • Яндекс.Метрика
Тема предоставлена Web 2.0 News.
© 2023 Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска  Все права защищены.
Сайт Президента Республики Беларусь Глусский районный исполнительный комитет
Top