Інтэлектуальная гульня «Эрудыт» з удзелам раённых арганізацый інвалідаў па зроку прайшла ў Магілёве. Шасцёрка прадстаўнікоў Глушчыны таксама аказалася ў гушчыні інтэлектуальных спаборніцтваў, гэта Яўгеній Бабічаў і Ірына Жаркевіч, Пётр Аўласенка, старшыня таварыства Зінаіда Барысік з дачкой Наталляй і наша знакамітая прыпевачніца Анастасія Жарнаклёва. Дзве гадзіны напружанай і ўпёртай барацьбы вызначылі пераможцу, ім сталі нашы суседзі з Бабруйска. Глускае таварыства адзначана Ганаровай граматай, а лепшым нашым эрудытам была названа ўсё тая ж няўрымслівая пявуння Анастасія Сямёнаўна Жарнаклёва, ёй уручылі адпаведную грамату і каштоўны падарунак.
Асобная падзяка за прадастаўлены транспарт, а таксама за тое, што верылі ў нас і жадалі поспеху, кіраўніцтву цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
Л. ЛЯПКО