• Главная
  • О газете
  • Объявления
  • Контакты
  • Реклама
  • Фотогалерея
    • 2016 год
    • 2015 год
    • 2014 год
    • 2017 год
    • 2018 год
    • 2019 год
    • 2020 год
    • 2021 год
Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска

Наймальнікі ў Мінску прапануюць тры вакансіі з зарплатай больш як Br45 млн

Понедельник, 26.10.2015 13:30. Category: Актуально    

Наймальнікі ў Мінску прапануюць тры вакансіі з зарплатай больш як Br45 млн. Аб гэтым паведамілі ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама.

Самы высокі ўзровень аплаты працы для саіскальніка (Br69,8 млн) — у СТАА, якому патрэбны дырэктар з вопытам работы ў арганізацыях міжнародных плацежных сістэм з абарачэннем электронных грошай, які валодае ўкраінскай і англійскай мовамі.

Амаль Br50 млн прапануе сталічнае ТАА краўніку праекта. Прэтэндэнту на гэту пасаду неабходна мець вопыт работы больш за 12 гадоў, ведаць еўрапейскія стандарты будаўніцтва, валодаць англійскай, нямецкай, латышскай мовамі, а таксама асабістым аўто. Яшчэ адна высокааплатная вакансія (Br45,9 млн) — для генеральнага дырэктара, які валодае англійскай, французскай і італьянскай мовамі, з вопытам работы больш за 10 гадоў.

У Мінску банк вакансій (заяўкі падаюць прадпрыемствы, арганізацыі і ўстановы ў службу занятасці сталіцы) абнаўляецца штодзень. На 1 кастрычніка наймальнікамі было заяўлена 6,9 тыс. вакансій, з іх для рабочых — 4,2 тыс.

Сярэдні ўзровень аплаты па заяўленых вакансіях складае Br4,3 млн па прафесіях рабочых і Br4,9 млн — па пасадах служачых. Асноўная частка вакансій (73 працэнты) — з заработнай платай ад Br3 млн да Br10 млн. Больш як 70 свабодных рабочых месц — з аплатай Br10 млн і больш.

З красавіка бягучага года попыт на кадры паступова зніжаўся. Пераважаюць вакасіі арганізацый аховы здароўя і прадастаўлення сацыяльных паслуг (19 працэнтаў), прамысловасці і будаўніцтва (па 15 працэнтаў), гандлю (13 працэнтаў), сферы нерухомай маёмасці (11 працэнтаў), адукацыі (10 працэнтаў).

На 1 кастрычніка на кожнага зарэгістраванага беспрацоўнага сталіцы прыпадала 1,1 свабоднае рабочае месца (год таму — 11).

Па шэрагу прафесій колькасць вакансій па-ранейшаму перасягае колькасць беспрацоўных (арматуршчык, бетоншчык, муляр, маляр, тынкоўшчык, слесар-сантэхнік, слесар механазборачных работ, повар, прадавец, кантралёр-касір, санітар, прыбіральшчык памяшчанняў і інш.). Патрабуюцца таксама ўрачы (296 вакансій), медыцынскія сёстры (554), інжынеры (264) і інш.

Пры гэтым прэтэндэнтаў больш, чым заяўленых вакансій, па такіх прафесіях, як вадзіцель аўтамабіля, сталяр, слесар-рамонтнік, кладаўшчык, падсобны рабочы, рабочы зялёнага будаўніцтва, грузчык, дворнік, рабочы па комплексным прыбіранні і ўтрыманні домаўладанняў, прыбіральшчык тэрыторый, вартаўнік і інш. У вялікай колькасці таксама бухгалтары, эканамісты.

« Галоўным паказчыкам дабрабыту для жыхароў Беларусі з’яўляецца моцнае здароўе — сацапытанне
Одного поля ягоды »
  • Год народного единства
  • Падпіска 2021
  • Оплата услуг редакции через ЕРИП
  • Реклама

  • Версия для слабовидящих
  • Мы в соцсетях




  • Рубрики
    • Актуально (1 041)
    • АПК (304)
    • Беларусь помнит (69)
    • Власть (174)
    • Гісторыя Глушчыны (73)
    • Год малой радзімы (80)
    • Год народного единства (3)
    • Духовность (130)
    • Есть вопрос? Есть ответ! (81)
    • Как выписать газету (2)
    • Культура (203)
    • Общество (4 332)
    • Происшествия (347)
    • Реклама (0)
    • РОЧС информирует (14)
    • Спорт (280)
    • Творческие проекты (149)
    • Тема недели "БелТА" (46)
    • Усебеларускі народны сход (46)
    • Экономика (278)
  • Баннеры
  • Архив газеты
  • Погода в Глуске
    Глуск
  • Яндекс.Метрика
Тема предоставлена Web 2.0 News.
Хостинг: HOSTER.BY
© 2021 Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска  Все права защищены.
Сайт Президента Республики Беларусь Глусский районный исполнительный комитет
Top