Темы

Ратаўнікі і моладзь за бяспеку

Ратаўнікі і моладзь за бяспеку

На мінулым тыдні свой старт узяла рэспубліканская акцыя “Моладзь за бяспеку”. Яна прысвечана дню заснавання Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратаўнікоў-пажарных. На працягу пяці дзён інспектар інспекцыі нагляду і прафілактыкі Глускага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Віталь Маісеенка і два яго памочнікі з БРСМ (якія, дарэчы, з’яўляюцца таксама членамі маладзёжнай арганізацыі ратаўнікоў-пажарных) наведвалі дамы глушчан. Разам з арганізатарамі раённай акцыі давялося прысутнічаць на адным з рэйдаў у мінулую сераду. Мы пабывалі ў ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, у пажылой жанчыны, што жыве адна, а таксама ў сем’ях з дзецьмі. 

Перш-наперш праводзілася праверка пажарных апавяшчальнікаў і стан пячнога ацяплення. Так, у адным доме пячное ацяпленне патрабуе неадклад-нага рамонту. Акрамя таго, не ўсе гаспадары адносяцца ўважліва да замены элементаў сілкавання ў пажарных апавяшчальніках (у некаторых дамах яны былі ўвогуле зняты). Пасля інспекцыйнага агляду юныя ратаўнікі ўручалі інфармацыйныя буклеты, пажылым прапаноўвалі сваю дапамогу па гаспадарцы.

Не засталіся без увагі і дзеці: у іх пыталіся, ці ведаюць яны нумар пажарнай службы і свой адрас, а таксама, як сябе паводзіць пры пажары. Прыемным стала тое, што малыя ведаюць адказы на ўсе гэтыя пытанні. Сімвалічны падарунак знайшоўся і для дзяцей — кніжка-малышка па правілах пажарнай бяспекі.

Так праходзіў першы этап акцыі “Моладзь за бяспеку”. Як паведаміў нам Віталь Маісеенка, наперадзе яшчэ два этапы. Запланавана правесці сустрэчы-гутаркі з дзецьмі і іх бацькамі ў мясцовых установах адукацыі, а завяршэннем акцыі стане арганізацыя тэматычных конкурсаў, віктарын і  раздача матэрыялаў нагляднай агітацыі ў грамадскіх месцах.

Лілія ХАРЛАНЧУК

Фота аўтара 

Последние новости

Будь в курсе

Почему стоит посеять морковь осенью

9 сентября 2026
Читать новость
Культура

Работнікі культуры раёна падрыхтавалі да свята пісьменства тэматычную пляцоўку “Глушчына літаратурная”. Частка яе экспазіцыі прысвечана — Альгерду Абуховічу

9 сентября 2026
Читать новость
Культура

День белорусской письменности собрал 5—6 сентября в Костюковичах творческих людей со всей страны

9 сентября 2026
Читать новость
АПК

Инновации в АПК: «умные» фермы и «правильное» молоко

9 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко заслушал доклад госсекретаря Совета безопасности Вольфовича

9 сентября 2026
Читать новость
Общество

Воспитанники ЦКРОиР Глуска побывали на экологической тропе, расположенной на территории лесного питомника Глусского лесхоза

9 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем