Темы

У Беларусі ўзмоцняць меры па барацьбе з курэннем

У Беларусі ўзмоцняць меры па барацьбе з курэннем. Аб гэтым паведаміў 20 кастрычніка журналістам міністр аховы здароўя Васіль Жарко.

«Хутка выйдзе нарматыўны дакумент па ўзмацненні мер, што прымаюцца да курэння. Мы гэты нарматыўны дакумент распрацавалі, узгаднілі з усімі міністэрствамі і ведамствамі», — сказаў Васіль Жарко.

Міністр не стаў называць асноўныя палажэнні дакумента, аднак адзначыў, што ён будзе падобны да антытытунёвага закона, які быў падрыхтаваны Міністэрствам аховы здароўя яшчэ ў 2013 годзе.

Васіль Жарко канстатаваў, што апошнім часам у Беларусі адзначаецца значнае зніжэнне смяротнасці ад атручэння алкаголем. Таксама рэзка знізілася колькасць паступленняў у стацыянары ў стане алкагольнага ап’янення і псіхозаў.

У Беларусі, паводле даных выбарачнага абследавання дамашніх гаспадарак па ўзроўні жыцця, на пачатак 2015 года доля курцоў ва ўзросце 16 гадоў і старэйшым склала 24,4 працэнта. За перыяд з пачатку 2000 года гэта найменшае значэнне паказчыка. Зніжэнне агульнай распаўсюджанасці курэння адбылося за кошт змяншэння распаўсюджанасці курэння сярод мужчын. За 15 гадоў доля мужчын, якія кураць, знізілася на 7,9 працэнтнага пункта і на пачатак 2015 года склала 45,8 працэнта. За гэты перыяд доля жанчын, якія кураць, вырасла ў 1,9 раза і склала 9,3 працэнта.

Последние новости

АПК

Корманарыхтоўка — адказны этап

12 мая 2025
Читать новость
Общество

Статистический обзор ко Дню семьи

12 мая 2025
Читать новость
Власть

Активизироваться в экономике. Лукашенко о главной задаче в сотрудничестве с Вьетнамом

12 мая 2025
Читать новость
Происшествия

В деревне Городок сгорел жилой дом

12 мая 2025
Читать новость
Актуально

Не станьте жертвой телефонных мошенников

12 мая 2025
Читать новость
Власть

День Победы в двух столицах, откровенные заявления, марафон встреч и музей народных достижений. Итоги недели Президента

12 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем