Халаднаватае і дажджлівае надвор’е захаваецца ў Беларусі на выхадных. Аб гэтым паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Святлана Рыбакова.
«На гэтым тыдні надвор’е ў Беларусі фарміруюць атмасферныя франты, што абумовіла няўстойлівае, з дажджамі надвор’е, не абышлося без туманаў. Тэмпературны фон у асноўным адпавядаў шматгадовым значэнням, толькі ў сярэдзіне тыдня ён быў крыху ніжэйшы за норму», — адзначыла Святлана Рыбакова.
У пятніцу, 23 кастрычніка, захаваецца няўстойлівае надвор’е, ужо днём тэрыторыя Беларусі зноў апынецца пад уплывам атмасфернага фронту, што перамяшчаецца з Заходняй Еўропы. Чакаецца воблачнае надвор’е. Уначы месцамі, раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы рознай інтэнсіўнасці. Ноччу і раніцай у многіх раёнах рэспублікі, днём месцамі чакаецца туман. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 0 да плюс 6 градусаў, удзень — плюс 5-11.
У суботу, 24 кастрычніка, тэрыторыя Беларусі застанецца пад уплывам франтальнага раздзелу. Ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі, а днём месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы — 3-9 цяпла, удзень — ад 7 да 12 вышэй за нуль.
У нядзелю, 25 кастрычніка, надвор’е ў краіне ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, сфарміраваная ў вільготнай паветранай масе. У асобных раёнах пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Месцамі чакаецца туман. Тэмпература паветра ноччу будзе 0 — плюс 7, днём — ад 7 да 12 градусаў са знакам «плюс».
У панядзелак, 26 кастрычніка, Беларусь зноў апынецца пад уплывам атмасфернага фронту. Уначы на большай частцы тэрыторыі краіны, удзень пераважна па ўсходзе пройдуць кароткачасовыя дажды. Месцамі чакаецца туман. Тэмпература паветра ноччу — 2-7 цяпла, днём — ад 7 да 12 вышэй за нуль.
«У сярэдзіне наступнага тыдня рэспубліка апынецца пад уплывам вобласці павышанага атмасфернага ціску, будзе пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай месцамі чакаецца туман. Тэмпература паветра ноччу будзе 0 — плюс 5 градусаў, пры праясненнях да мінус 3; днём — ад 7 да 13 цяпла», — канстатавала Святлана Рыбакова.