Темы

Бабірова

Бабірова

Працяг

Кулакі. Без віны вінаватыя

Зарплата калгаснікам налічвалася ў працаднях, разлік быў адзін раз на год, у лютым — сакавіку. Дзесьці ў сярэднім на працадзень выходзіла па 200 — 500 грамаў зерня і па 10 — 20 капеек. А так увесь год жылі са сваёй гаспадаркі. У калгаснікаў налічвалася па 35 сотак зямлі, адна карова, адзін конь, пара авечак, хатняя птушка. Астатняе, калі чаго было болей, усё забралі альбо самі сяльчане аддалі ў калгас. Тых жа, хто не жадаў гэтага рабіць, — сялян-аднаасобнікаў — раскулачылі і саслалі на Урал: Кабанава Іосіфа Сымонавіча з сям’ёй, Арцёмчыка Цярэнція Кандратавіча з сям’ёй, Арцёмчыка Паўла Сцяпанавіча з сям’ёй (яго дзеці былі ў 1940 годзе вызвалены са ссылкі, а рэабілітаваны, як і іх маці і бацька, у 1992 годзе). Аднамах Адам Антонавіч быў асуджаны на 15 год катаржных работ, рэабілітаваны ў 1956 годзе. Арцёмчык Андрэй Іванавіч асуджаны на пяць год і сасланы ў Пермскую вобласць, туды ж саслалі і Патапенку Лідзію Паўлаўну, асуджаную на 14 гадоў. У верасні 1937 года былі асуджаны на 10 гадоў Кабан Гаўрыла Кірэевіч і  Кабан Сафрон Кірэевіч, саслалі і Гагутку Антона, Кабанава Івана Кірылавіча, Кабанава Антона Іосіфавіча… Усе бабіроўцы былі рэабілітаваны ўжо пасля вайны.

Ссылалі і сяльчан, і хутаран, якім дасталася цяжкая доля яшчэ і перасялення з абжытага месца ў сяло. Не хацелі людзі здымацца з месца. Прыедуць — скінуць дах, але сям’я не перасяляецца. Печ стаіць, на ёй і спалі, і есці варылі. Тады прыедуць — разбураць печ. А без печы жыць не маглі. Ніяк не жадаеш перасяляцца, хоць і бедняком лічышся — гаспадара забіраюць на перавыхаванне ў Бабруйскую крэпасць, у якой тады была турма. Усе перабіраліся самі, дапамогі аніякай не было ад улады. У выніку перасялення хутаран у Бабірове атрымалася паселішча, па-мясцоваму сталі казаць — пасёлак, афіцыйна ж гэта вуліца Механізатараў.

Тым, каго высылалі, дазвалялі ўзяць з сабою, што змогуць. А што чалавек можа ўзяць? Адзенне ды хлеба з кавалкам сала, калі яно было. Хаты, пабудовы, жыўнасць, інвентар працоўны — усё забіралася ў так званых кулакоў і апрыходавалася ў калгас. А якія ж яны былі кулакі, успаміналі старэйшыя бабіроўцы, такія ж, як і астатнія сяльчане. Усе хадзілі ў лапцях, вось толькі мелі вялікую ахвоту да працы і рабілі ўсе справы са стараннасцю і спрытам, толькі б зямля была. Гаравалі багата. Некаторыя з гэтых кулакоў не маглі нават сабе на выхад купіць боты ці туфлі. У аднаго з бабіроўцаў былі хромавыя боты. Але ён іх не насіў, а ў гэтых ботах жанілася ўсё сяло. Прыходзіць бабіровец да земляка: дай ботаў — жанюся. Той без адмовы дае. Так усе жаніхі бабіроўскія і жаніліся ў адных ботах — з нагі на нагу. Але савецкай уладзе да гэтага аніякай справы не было. Затое, калі маеш чатыры-пяць кароў, тры кані, дзялянку лесу, свой сенакос — значыцца, кулак, а тое, што ўсё гэта нагаравана сваім мазалём і цяжкай працай, ва ўлік не бралася. Загад ішоў зверху, і ўсе мусілі яму падпарадкоўвацца, а на высылку нядобранадзейных элементаў, аднаасобнікаў нават быў план.

Трактарысты

У пачатку 30-х гадоў XX стагоддзя пачалі арганізоўвацца машынна-трактарныя станцыі — МТС, якія добра дапамагалі калгасам у правядзенні ўсіх палявых работ. У Глускім раёне такая МТС з’явілася ў 1933 годзе, на яе ўзбраенні было 15 трактароў. Прыязджаў трактар у калгас на некалькі дзён, узнімаў вялікую плошчу зямлі, а потым ехаў працаваць у іншую гаспадарку. Першымі трактарыстамі калгаса “Шлях да сацыялізму” былі Барысік Н. І. — механік МТС, Барысік І. Н., Тара І. Н., з 16 гадоў працавала на трактары Арцёмчык Вольга. Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны старшынёй калгаса некалькі год працаваў Арцёмчык Фёдар Фёдаравіч. Адпраўляючыся на фронт 22 чэрвеня 1941 года, ён перадаў калгасную пячатку актывісту Кудзёлку Міну Патапавічу, які быў старшынёй да канца чэрвеня 1941 года — да прыходу ў вёску немцаў.

Вайна

У час абарончых баёў каля Бабірова загінула багата савецкіх воінаў, якія пахаваны ў брацкай магіле на вясковых могілках. У 1953 годзе тут пастаўлены помнік. Расказвалі сяльчане, што калі побач з вёскай Паставічы ішоў бой, то пасля яго некаторыя параненыя не змаглі адступаць разам з усімі. Яны хаваліся ў балоце каля Бабірова. Жанчыны з вёскі насілі ім ежу, перавязвалі раны, лячылі, як умелі і маглі. Некаторыя з салдат памерлі, але многія выжылі і пайшлі дабірацца да сваіх. На жаль, прозвішчы байцоў, якіх выратавалі бабіроўскія жанчыны, невядомы. Не да таго было, каб пытацца, хто ды адкуль. Засталіся жывыя — і дзякуй Богу.

Падчас акупацыі жыццё падзяліла бабіроўцаў. Адны пайшлі на фронт абараняць радзіму, другія сталі партызанамі ці дапамагалі ім, трэція, а такіх было болей за 40 чалавек, падаліся на службу да немцаў. У вайну быў у вёсцы і свой стараста. Немцы разграбілі калгаснае дабро, не абмінуў гэты лёс і сяльчан. Забіралі ўсё: адзенне, ежу, жывёлу… Часцяком сем’і галадалі, толькі па вясне было крыху лягчэй, бо елі крапіву, лебяду, шчаўе…

Многія сем’і за вайну асірацелі. Загінулі ці прапалі без вестак на франтах Вялікай Айчыннай больш за 50 чалавек. У 1942 годзе ў Старых Дарогах быў расстраляны Арцёмчык Андрэй Ігнатавіч, у 1944-м узяты на работы на станцыю Ратміравічы Барысік Марк Кірылавіч, які там і загінуў, пры абароне Ленінграда склаў галаву Кудзёлка Аляксандр Пракопавіч… Не абмінуў трагічны лёс і тых, хто быў звязаны з партызанамі. Вайна пакінула сіратой Ганну Апанасаўну Басалыгу (па мужу яна Купчэня), якая ніколі не бачыла свайго бацьку Апанаса Паўлавіча Басалыгу (1909 года нараджэння). Але яна добра памятае ўсё, што расказвала ёй маці Пелагея Фёдараўна, якая зусім маладою засталася ўдавою з малым дзіцём на руках. “Бацька быў камуніст, працаваў у калгасе ветурачом, — успамінала Ганна Апанасаўна. — Казала мама, што яго забралі раніцай. Напярэдадні адзін з тых, хто служыў немцам (магчыма, гэта быў і свой чалавек сярод ворагаў), папярэдзіў Апанаса Паўлавіча, што забяруць яго немцы і трэба хавацца, ісці з сяла ў лес. Але бацька нікуды не пайшоў: дома ж маладая жонка і маленькая дачушка Ганначка, мне тады было толькі тры месяцы. Мо і абыдзецца, відно, думалася, а мо не паверыў таму чалавеку, хто яго ведае. А раніцай бацьку і яшчэ восем аднавяскоўцаў забралі немцы і адправілі ў Глуск. Знаёмыя з Глуска расказвалі, што немцы вельмі здзекаваліся з вязняў у глускай турме, а праз колькі часу павялі ўсіх на расстрэл на глускія могілкі. Глушчане бачылі праз крышку прыўзнятыя фіранкі, як па вуліцы вялі многа акрываўленых людзей, чалавек з пяцьдзясят. У гэты час усім жыхарам было забаронена выходзіць з хат”.

Бачылі сваіх родных і бабіроўцы праз вокны глускіх хат, куды іх пусцілі добрыя людзі. Сярод бабіроўцаў была і маці Ганны Апанасаўны, бачыла яна, як муж, вельмі збіты, ляжаў на возе, як і яшчэ некаторыя, ісці сам не мог. Такіх падвод было некалькі. Тыя, што ішлі, былі вельмі змучаныя, ледзь трымаліся на нагах, рукі ва ўсіх былі скручаны калючым дротам. Ішоў тут і Кудзёлка Пётр Пракопавіч, адзін з першых старшынь калгаса, побач з ім — сын Іван. Яшчэ зусім малады Іван ішоў на смерць, і бацька, не звяртаючы ні на што ўвагі, падтрымліваў сына, як мог.

Помнік

Пасля вайны, калі трохі разжыліся бабіроўцы, расказвала Ганна Апанасаўна, купілі цэмент, і іх зямляк — Асіпчык Міша, майстравіты хлопец, які тады яшчэ вучыўся ў школе, з гэтага цэменту зрабіў помнік і напісаў на ім прозвішчы расстраляных у той красавіцкі дзень 1942 года бабіроўцаў:

“Артёмчик Наум Киреевич1909 г.р.

Артёмчик Макар Игнатович1912 г.р.

Босалыга Апанас Павлович1909 г.р.

Борисик Кирей Емельянович1883 г.р.

Борисик Николай Иосипович1912 г.р.

Куделка Петро Прокопович1893 г.р.

Куделка Иван Петрович1922 г.р.

Куделка Мина Потапович1904 г.р.

Тара Андрей Павлович1915 г.р.”

Усе яны замучаны і расстраляны 14 красавіка за сувязь з партызанамі. Людзі з Баянава даведаліся, што ў Бабірове робяць помнік, і папрасілі на ім дапісаць яшчэ прозвішчы пахаваных тут трох братоў Марціновічаў — Грышы (1904 г. н.), Мікалая (1908 г. н.) і Івана (1909 г. н.) Пазней тут з’явілася яшчэ адно прозвішча — Арцюшэўскага М. А. (1922 —1942). Прывезлі на глускія могілкі гэты помнік самі бабіроўцы, самі ўстанавілі і кожны год даглядалі. Але паціху родзічы загінуўшых таксама сыходзілі ў нябыт, быў час, калі і зусім брацкая магіла была забыта, акрамя толькі сваякоў, ніхто там і не быў.

Але вось ужо не адзін год даглядаюць яе вучні СШ № 1, кожны год прыбіраюць. Родныя тых загінуўшых вельмі ўдзячны дырэктару школы Валянціне Сыцька і яе калектыву за гэтую ўвагу да памяці.

Пасля вайны

У ліпені 1944 года ў вёсцы Бабірова з’явіліся савецкія танкі. Немцы ўцяклі, некаторыя з іх служак сярод мясцовых жыхароў таксама ўцяклі, а некаторыя хаваліся ў лесе. Іх потым схапілі і судзілі. Пасля перамогі над ворагам калгас зноў пачалі падымаць, і ўсе цяжкасці па аднаўленні гаспадаркі леглі на жаночыя плечы і рукі. З гэтага ж 1944 года, з 20 верасня, вёска ўвайшла ў склад Бабруйскай воласці.

У 1945-м пачалі вяртацца пераможцы — салдаты, якія прайшлі дарогамі вайны. Сярод іх Арцёмчык Іван Ісакавіч, узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, Чырвонай Зоркі, медалём “За адвагу”, Арцёмчык Фядос Данілавіч, узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, Славы III ступені, Чырвонай Зоркі, медалём “За баявыя заслугі”, Басалыга Міхаіл Паўлавіч, узнагароджаны медалём “За баявыя заслугі”, “За адвагу”, ордэнам Айчыннай вайны II ступені.

Добрай падмогай калгасу сталі некалькі, як расказвалі жыхары, “здаравенных” коней, іх прывезлі з Германіі. Мірнаму жыццю ўсе былі рады. На працу ішлі з песняй, з працы — таксама з песняй, хаця працавалі доўгі час у калгасе без аніякай платы. За некалькі пасляваенных год старшынямі бабіроўскага калгаса былі Бізун Дзмітрый з Юзафова, Барысік Сяргей Кірэевіч з Бабірова, Лазовік і Яльчык — з Глуска, Арцёмчык Цімафей Сцяпанавіч.

З 1947 года ў ваколіцах вёскі пачалося асушэнне балот. З гэтай мэтай па старой стрэлцы (канаве) на мяжы Глускага і Старадарожскага раёнаў быў пракапаны вялікі канал, глыбінёй да паўтара метра. Ва ўрочышчы Глінішчы пачалі ўручную капаць такі ж канал. Асушаныя плошчы выкарыстоўвалі для пасеваў, якія пачалі даваць добрыя ўраджаі.

У 1950 годзе ў Бабірове арганізаваны калгас “Победа” (крыху пазней яго перайменавалі ў калгас імя Кірава), які аб’яднаў гаспадаркі калгасаў “Чырвоны пуцілавец” з вёскі Горнае, “Камінтэрн” з Масцішча і “Шлях да сацыялізму” з Бабірова. Першым старшынёй зноў арганізаванага калгаса стаў Пінчук Конан Фёдаравіч, былы камісар партызанскага атрада імя М. Ф. Гастэлы, які дзейнічаў на тэрыторыі Глускага і Акцябрскага раёнаў. Пінчук узначальваў новы калгас аж да 1965 года.

Іна КІРЫНА

Працяг будзе

Последние новости

Актуально

Районный день охраны труда прошел в Глуске

23 апреля 2024
Общество

Анжела Полупанкова: всё происходящее на ВНС буду рассматривать с точки зрения защиты человека-труженика

23 апреля 2024
Власть

Говорят делегаты ВНС. Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв

23 апреля 2024
Общество

Дмитрий Махунов: ВНС — это возможность участвовать в принятии стратегических решений на благо государства

23 апреля 2024
Общество

Говорят делегаты ВНС. Директор Глусского районного музея Наталья Акулич

23 апреля 2024
Общество

Труд во имя памяти. В республиканском субботнике поучаствовало три с половиной тысячи глусчан

23 апреля 2024
Актуально

Главные задачи Всебелорусского народного собрания

23 апреля 2024
Власть

Лукашенко подписал закон по вопросам предпринимательской деятельности

23 апреля 2024
Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Власть

Новое руководство в министерствах и местная вертикаль. Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы

22 апреля 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Есть вопрос? Есть ответ!

На связи с читателем. Кто должен строить гнезда аистам?

15 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Общереспубликанская акция «Разам з мастацтвам» прошла в Глусском районе

11 апреля 2024
Актуально

Все в банк! Новый порядок получения пенсий и детских пособий

14 апреля 2024
АПК

Посевная в агрофирме «Славгородский» Глусского района

11 апреля 2024
Общество

Новый состав молодежного парламента избрали в Глуске

12 апреля 2024
Общество

От досуга до спартакиады. «Афганцы» предлагают сделать турнир по бильярду в Глуске ежегодным

12 апреля 2024
АПК

Працоўныя будні ў «Зары Камуны» Глускага раёна

18 апреля 2024