• Главная
  • О газете
  • Объявления
  • Контакты
  • Реклама
  • Фотогалерея
    • 2016 год
    • 2015 год
    • 2014 год
    • 2017 год
    • 2018 год
    • 2019 год
    • 2020 год
Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска

«Белтэлекам» з 1 снежня павышае кошт нізкаскорасных тарыфных планаў byfly

Понедельник, 23.11.2015 22:50. Category: Актуально    

РУП «Белтэлекам» з 1 снежня павышае кошт нізкаскорасных тарыфных планаў byfly, паведамілі ў прэс-службе прадпрыемства.

Так, кошт нізкаскорасных тарыфных планаў «Дамасед», «Дамасед Класік», «Дамасед плюс», «Дамасед старт», а таксама некаторых пакетаў паслуг павялічваецца ў межах ад 5 працэнтаў да 10,3 працэнта.

Пры гэтым вырасце скорасць на некаторых высакаскорасных тарыфах. Так, на тарыфным плане «Рэкорд 10» зніжаецца кошт пры захаванні заяўленай раней скорасці прыёму/перадачы да 10/5 Мбіт/с, на тарыфным плане «Рэкорд 15» павялічваецца скорасць да 25 Мбіт/с без змянення цаны (новая назва тарыфнага плана — «Рэкорд 25»). На тарыфным плане «Рэкорд 20» скорасць павялічваецца да 50 Мбіт/с без змянення цаны (новая назва — «Рэкорд 50 new»).

«Такім чынам, у вышэй пералічаных тарыфных планах кошт 1 Мбіт зніжаецца ад 10 працэнтаў да 60 працэнтаў», — адзначылі спецыялісты. «Рэкорд 100» застаецца без змяненняў.

Тарыфныя планы «Рэкорд 5», «Рэкорд 50», «Сацыяльны анлім», «Сацыяльны анлім 2», «Сацыяльны» пераводзяцца ў архіў. Для асобных катэгорый сацыяльна слабаабароненых грамадзян уводзяцца новыя тарыфныя прапановы «Сацыяльны анлім 3» і «Сацыяльны анлім 10» па максімальна нізкіх цэнах.

Усе ўмовы дзеючых акцыйных прапаноў застаюцца нязменнымі.

«Цяпер прапрацоўваюцца і ў бліжэйшы час будуць прапанаваны новыя пакетныя прапановы, якія ўключаюць нараўне з высакаскорасным інтэрнэтам паслугі інтэрактыўнага тэлебачання і безлімітнай тэлефаніі», — дадалі спецыялісты.

У «Белтэлекаме» таксама звярнулі ўвагу, што пры самастойным змяненні тарыфнага плана на больш скорасны ў сістэме самаабслугоўвання «Асабісты кабінет карыстальніка» рэкамендуецца дыстанцыйна правяраць тэхнічныя параметры сеткі, звярнуўшыся ў службу тэхнічнай падтрымкі абанентаў па нумары 123.

Што датычыцца далейшых планаў, то ў 2016 годзе тарыфная палітыка «Белтэлекама» будзе накіравана на ўзмацненне міграцыі абанентаў з нізкаскорасных на высакаскорасныя тарыфныя планы з выкарыстаннем PON-тэхналогій.

« Дэкрэт па ўкладах накіраваны на фарміраванне доўгатэрміновай рэсурснай базы
Первый заместитель председателя райисполкома »
  • Усебеларускі народны сход
  • Падпіска 2021
  • Оплата услуг редакции через ЕРИП
  • Реклама

  • Версия для слабовидящих
  • Мы в соцсетях



  • Рубрики
    • Актуально (1 104)
    • АПК (298)
    • Беларусь помнит (58)
    • Власть (283)
    • Гісторыя Глушчыны (58)
    • Год малой радзімы (80)
    • Год народного единства (0)
    • Духовность (193)
    • Есть вопрос? Есть ответ! (131)
    • Как выписать газету (2)
    • Культура (199)
    • Общество (4 293)
    • Происшествия (344)
    • Реклама (0)
    • РОЧС информирует (22)
    • Спорт (288)
    • Творческие проекты (141)
    • Тема недели "БелТА" (113)
    • Усебеларускі народны сход (11)
    • Экономика (285)
  • Баннеры
  • Архив газеты
  • Погода в Глуске
    Глуск
  • Яндекс.Метрика
Тема предоставлена Web 2.0 News.
Хостинг: HOSTER.BY
© 2021 Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска  Все права защищены.
Сайт Президента Республики Беларусь Глусский районный исполнительный комитет
Top