Темы

Для захавання традыцый

Для захавання традыцый

У чацвёртым Міжнародным форуме “Традыцыйная культура як стратэгічны рэсурс устойлівага развіцця грамадства”, які праходзіў на базе Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці, прымалі ўдзел і прадстаўнікі Глускага раёна:  фальклорнае вакальнае трыа “Ольніцкія бабулі” — Вера Балкіс, Кацярына Лісіца і Вольга Касько з Дуброўскага сельскага клуба і майстры Заеліцкага Дома рамёстваў — Соф’я Меснік, Наталля Грашчанка і Уладзімір Станкевіч. У выкананні трыа гучалі вясельна-абрадавыя песні, а заеліцкія майстры дэманстравалі свае работы — саламяныя дываны, купальскі пояс, бондарскія вырабы і вырабы з лазы.

Дзень, праведзены на форуме дэлегацыяй ад Глушчыны, якую ўзначальвала намеснік дырэктара цэнтралізаванай клубнай сістэмы Глускага раёна Вераніка Ермакова, быў багаты на хвалюючыя моманты і прыемныя падзеі. Адна з іх — узнагарода метадыста Заеліцкага Дома рамёстваў члена саюза майстроў Беларусі Наталлі Грашчанка (на здымку) сертыфікатам удзельніцы Рэспубліканскага свята “Купалле”, якое праходзіла ў Александрыі, — за стварэнне разам з 23 ткачыхамі вобласці купальскага пояса, на якім ёсць фрагмент арнамента нашай роднай Глушчыны.  

Вольга ЧУЧВАЛ

Фота Анастасіі ПАЎЛАВАЙ

Последние новости

Образование

Заглянули в школьную столовую Заелицкой СШ

15 сентября 2025
Читать новость
Актуально

Ко Дню народного единства в библиотеках Глусского района оформлены тематические выставки

15 сентября 2025
Читать новость
Актуально

Новшества в оплате ЖКУ

15 сентября 2025
Читать новость
Власть

«Что случилось на границе? Поляки чудят?» Лукашенко принял с докладом председателя ГТК

15 сентября 2025
Читать новость
Власть

15 сентября — День библиотек Беларуси! Поздравление руководства района

15 сентября 2025
Читать новость
Актуально

Глусский РОВД. Что грозит за выращивание наркосодержащих растений?

14 сентября 2025
Читать новость