Нельга пачынаць структурныя змяненні ў эканоміцы без стварэння дадатковых мер сацабароны. Такое меркаванне 3 лістапада ў інтэрв’ю журналістам выказаў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Мікалай Снапкоў, які прыняў удзел у канферэнцыі «Эканоміка Беларусі: зноў перад выбарам».
«Урад (Беларусі. — Заўвага БЕЛТА), МВФ і Сусветны банк павінны сесці за адзін стол і зрабіць праграму, якая дапаможа не толькі дасягаць індыкатараў МВФ, але і сфарміраваць эканамічную прастору, што дае магчымасць нівеліраваць сацыяльныя наступствы тых індыкатараў, якія ад нас патрабуюцца. На наступным тыдні прыязджае місія. Яна будзе працаваць. Мяркую, што без Сусветнага банка мы не будзем рабіць праграму рэформ. Больш таго, па вялікім рахунку, напрацоўкі Сусветнага банка з урадам ужо ёсць», — сказаў Мікалай Снапкоў.
Ён растлумачыў, што пры правядзенні змяненняў у эканамічнай сістэме магчымы некаторыя негатыўныя элементы, якія можна змякчыць, напрыклад, за кошт павышэння памеру дапамогі па беспрацоўі, адпаведнай адаптацыі сістэмы сацыяльнай абароны. «Без гэтага пачынаць правядзенне якіх-небудзь змяненняў нельга», — падкрэсліў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта.