• Главная
  • О газете
  • Объявления
  • Контакты
  • Реклама
  • Фотогалерея
    • 2016 год
    • 2015 год
    • 2014 год
    • 2017 год
    • 2018 год
    • 2019 год
    • 2020 год
Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска

Пенсіянерка з Оршы паддалася на хітрыкі махляра з двума чамаданамі долараў

Понедельник, 16.11.2015 10:55. Category: Актуально    

Жыхарка Оршы, якая пагналася за двума чамаданамі долараў, трапіла з сацыяльнай сеткі ў сетку махлярскую, паведамілі ў прэс-службе УУС Віцебскага аблвыканкама.

Выдатнае веданне англійскай мовы дамапагло пенсіянерцы пашырыць кола стасункаў у інтэрнэце. Аднойчы ў яе завязалася перапіска з грамадзянінам ЗША, які расказаў аршанцы сваю гісторыю, дастойную галівудскіх фільмаў. Быццам бы мужчына працаваў урачом у Сірыі, дзе па волі лёсу ў яго руках аказаліся два чамаданы з $10 млн. Гэтыя грошы віртуальны сябар прапанаваў перадаць жанчыне на захоўванне, растлумачыўшы гэта тым, што Беларусь — ціхая і спакойная краіна, а яго сяброўка па перапісцы — чалавек надзейны.

Чамаданы з грашыма павінен быў даставіць спецыяльны кур’ер. Але для гэтага на рахунак у банку далёкай афрыканскай дзяржавы Гана жыхарка Оршы павінна была пераслаць крыху наяўных грошай. У выніку даверлівая жанчына, каб аформіць неабходныя дакументы, сама залезла ў даўгі, але аддала Br170 млн.

Трывогу забілі сваякі пацярпелай. У пачатку лістапада пенсіянерка падала заяву ў Аршанскі РАУС. «Па гэтым факце была ўзбуджана крымінальная справа па арт. 209 ч. 4 (махлярства, учыненае ў асабліва буйным памеры). Праводзіцца праверка, але пералічаныя грошы ўжо даўно расталі на прасторах Сусветнай павуціны, спробы звязацца як з амерыканцам, так і з банкам Ганы дарэмныя. Гэта жорсткі ўрок, але хацелася б, каб ён быў на карысць астатнім даверлівым карыстальнікам сеткі», — падкрэслілі ў прэс-службе УУС аблвыканкама.

« Чем меньше, тем лучше
Машина сбила велосипедиста »
  • Усебеларускі народны сход
  • Навстречу Всебелорусскому народному собранию
  • Падпіска 2021
  • Оплата услуг редакции через ЕРИП
  • Реклама

  • Версия для слабовидящих
  • Мы в соцсетях



  • Рубрики
    • Актуально (1 105)
    • АПК (299)
    • Беларусь помнит (58)
    • Власть (283)
    • Гісторыя Глушчыны (60)
    • Год малой радзімы (80)
    • Год народного единства (0)
    • Духовность (195)
    • Есть вопрос? Есть ответ! (131)
    • Как выписать газету (2)
    • Культура (200)
    • Общество (4 303)
    • Происшествия (347)
    • Реклама (0)
    • РОЧС информирует (22)
    • Спорт (290)
    • Творческие проекты (143)
    • Тема недели "БелТА" (113)
    • Усебеларускі народны сход (22)
    • Экономика (285)
  • Баннеры
  • Архив газеты
  • Погода в Глуске
    Глуск
  • Яндекс.Метрика
Тема предоставлена Web 2.0 News.
Хостинг: HOSTER.BY
© 2021 Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска  Все права защищены.
Сайт Президента Республики Беларусь Глусский районный исполнительный комитет
Top