Темы

Чаго чакалі глушчане ў снежні 1985 года

Каляндарнай зіме ўжо амаль тры тыдні, а за акном — шэрыя дахі, шэрыя дарогі, шэрае неба, з якога, замест белага снежаньскага снегу, сыпле раз-пораз шэры снежаньскі дождж. Бывае, зночы крыху забялее, павесялее наш Глуск, а ўжо ўдзень — зноў лужы… А хутка ж свята. Самае любімае, самае чароўнае, самае бліскучае, самае жаданае… Сустракаць яго хочацца са снегам, з пакрытымі інеем галінкамі дрэў, на марозе! Але пакуль пра Новы год нам больш напамінаюць перадсвяточныя акцыі ў магазінах, ззяючыя ў змроку агеньчыкамі ёлкі ды вокны розных устаноў, што свецяцца ў гэтыя вечары сінім, зялёным, чырвоным святлом…

Навагоднія святы майго дзяцінства так не ззялі і прынадным выкладваннем тавараў-атрыбутаў навагодняга стала амаль пад нагамі пакупнікоў мне не запомніліся. А якія яны былі? Не для нас, дзяцей, а для тых, хто быў тады малады, дарослы, пажылы… Як нашы бацькі, бабулі і дзядулі чакалі і рыхтаваліся да Новага года?

Наш журналісцкі маршрут у мінулае вам, паважаныя чытачы, ужо вядомы. Гэта архіў нашай раёнкі. Жыццё, людзі, справы, думкі на пажаўцелых ад часу газетных старонках.

Першай на вочы пападаецца падшыўка за 1985 год. Пагартаўшы яе снежаньскія нумары, я спачатку нават крыху засмуцілася, бо задуманы пераднавагодні матэрыял у мяне ніяк не атрымліваўся. А ўсё таму, што ўвесь снежань, як вынікае з тагачасных газет, глушчане рыхтаваліся не да Новага 1986 года, а да… ХХVII з’езда КПСС.

“…15 снежня ў раённым Доме культуры праўленне райпо трымае творчую справаздачу ў гонар маючага адбыцца ХХVII з’езда КПСС”, “З добрым працоўным настроем ідуць насустрач ХХVII з’езду КПСС жывёлаводы саўгаса “Вільча”, “Ідучы насустрач ХХVII з’езду КПСС, рабочыя торфаўчастка дабіліся значных поспехаў у выкананні вытворчых планаў”. Не адставалі ад дарослых дзеці. Піянеры Слаўкавіцкай школы прысвяцілі з’езду месячнік па зборы макулатуры і сабралі яе больш за паўтоны. Акрамя таго, з гэтай нагоды школьнікі ездзілі на лыжах і добра вучыліся, аб чым і пісалі ў газету.

Яшчэ адной значнай падзеяй жыў тады раён. Заканчвалася 11-я працоўная пяцігодка. Але глушчане не чакалі 31 снежня і выконвалі даведзеныя планы раней азначанага каляндарнага тэрміну. “Яшчэ ў кастрычніку калектыў сырацэха рапартаваў аб датэрміновым выкананні пяцігадовага плана па выпуску сыру”, “Перадавы трактарыст калгаса “Дружба” ўжо выканаў сваё гадавое абавязацельства на 133 працэнты”, “У самым разгары было лета, а трактарыст-машыніст лясгаса рапартаваў ужо аб выкананні асабістага пяцігадовага плана”…

Нават не здзівілася, калі ўбачыла ў раёнцы сярод артыкулаў пад назвамі “Пяцігодцы — ударны фініш”, “Рапарт шафёраў”, “Торфаздабытчыкі — з’езду” матэрыял, прысвечаны 80-годдзю Аляксея Стаханава. Прывяду некалькі радкоў з артыкула, каб напомніць, хто такі Стаханаў (калі слова “стаханаўцы” да гэтых часоў выкарыстоўваецца, то пра самога Стаханава многія, асабліва моладзь, ужо і не ведаюць): “Рэкорд маладога данецкага забойшчыка, які ў 14 разоў перавысіў зменную норму здабычы вугалю, стаў гістарычным сігналам да сацыялістычнага спаборніцтва ва ўсіх галінах народнай гаспадаркі”. А вось гэтыя радкі заставілі мяне задумацца: “Сам Стаханаў гаварыў, што ўстанавіць сусветны рэкорд тады маглі б сотні кваліфікаваных забойшчыкаў. Але шчаслівы выбар партыйнай арганізацыі выпаў на яго”. Рэкорд быў прысвечаны Міжнароднаму юнацкаму дню. Як чалавек, які працуе са словам, я думаю, добра, што  выбралі Стаханава. А каб гэта быў чалавек з прозвішчам Пупкін? Пупкінцы… Не гучыць.

Да-а-а… Не атрымалася пра Новы год… Не перадсвяточны пазітыў, а адзін нейкі гістарычны аналіз…

Праўда, папалася на вочы некалькі цікавых фактаў. Не магу не падзяліцца з вамі. Аказваецца, што 14 снежня 1985 года ў БССР нарадзіўся 10-мільённы жыхар! Яшчэ я здзівілася, калі ў газеце трыццацігадовай даўнасці ўбачыла слова “аграгарадок”. Да гэтага я была ўпэўнена, што з’явілася яно ў нашым лексіконе гадоў дзесяць таму. Праўду кажуць, што ўсё новае — гэта добра забытае старое.

Вось які вывад я яшчэ зрабіла. Ведаеце, чаму мы раней шмат гулялі на вуліцы? Бо тады нам па тэлевізары не было чаго глядзець. Два каналы: “Першая праграма” і “Праграма БТ”. Дарэчы, праграму перадач у раёнцы на ўвесь дзень (з 8-9 гадзін раніцы да вечара) друкавалі толькі на нядзелю. Ва ўсе астатнія дні, нават у суботу, праграма пачыналася гадзін з чатырох-пяці дня. Напэўна, тады лічылася, што ўдзень нечага тэлевізар глядзець, дастаткова і вечара. Прыйшоў чалавек з работы, напрыклад, у пятніцу 20 снежня 1985 года, уключыў “Першую праграму”, а там у 19:15 перадача “Абмяркоўваем праекты ЦК КПСС”, далей, у 19:50 — “У. І. Ленін. Старонкі жыцця”. Вось пагэтаму, лічу, у 85-м годзе і нараджальнасць была добрая, і здаравейшыя людзі былі.

Ніводнага артыкула накшталт сённяшняй крымінальнай хронікі надрукавана ў снежні не было, праўда, на “чорны шчыт” (антыпод Дошкі гонару, як я разумею) 17 снежня былі занесены п’яніцы. Пад рубрыкай “П’янства з нашага жыцця — вон!” было надрукавана 18 прозвішчаў. У нецвярозым стане былі затрыманы ў грамадскіх месцах і пакараны рублём работнікі торфапрадпрыемства, райбальніцы, райсельгасэнерга, пошты, ПМК, мэблевай фабрыкі, масласыразавода і нават настаўнік. Апошняга не толькі аштрафавалі на 30 рублёў, але і з работы звольнілі.

Выходзіць, глушчане і тады былі розныя… І, думаю, яны ўсё-такі ў тым снежні рыхтаваліся не толькі да ХХVII з’езда КПСС і 12-й пяцігодкі, але і да сустрэчы Новага года. Толькі газеты пра гэта не пісалі…

Ірына ГРАМЫКА

Последние новости

Общество

30 марта глусчан приглашают принять участие в акции «Час Земли»

29 марта 2024
Власть

Услышьте это все. Александр Лукашенко ознакомился с мероприятиями проверки боеготовности соединений и воинских частей в Ошмянском районе

29 марта 2024
Власть

Сергеенко и ряд других руководителей освобождены от прежних должностей в связи с переходом на выборные должности

29 марта 2024
Культура

АФИША ВЫХОДНОГО ДНЯ. Куда сходить и что посмотреть в Глуске в ближайшие выходные

29 марта 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Дважды герой Советского Союза Степан Шутов

29 марта 2024
Общество

ЦИК Беларуси зарегистрировал 56 кандидатов в члены Совета Республики

29 марта 2024
Актуально

Министерство спорта и туризма проводит правовой мониторинг

29 марта 2024
Актуально

День правового просвещения и личный прием граждан прошел в Глусском УКП «Жилкомхоз»

28 марта 2024
Власть

Лукашенко: всякая финансовая деятельность должна быть подчинена интересам экономики

28 марта 2024
Год качества

В честь 100-летия Глусского района на территории детского сада № 4 Глуска заложили сосновую аллею

28 марта 2024

Рекомендуем

Актуально

К 100-летию Глусского района объявлен конкурс на лучший логотип. Положение о проведении районного конкурса

20 марта 2024
Культура

Семья Дербеевых представит Глусский район в конкурсе “Семья года”

20 марта 2024
Общество

Торжественное мероприятие ко Дню работников бытового обслуживания населения и жилищно-коммунального хозяйства состоялось в Глуске

22 марта 2024
Общество

Планы у дорожников большие. Интервью с начальником Глусского ДРСУ-213 Иваном Радько

21 марта 2024
Общество

Так в РОВД заведено. На заслуженный отдых проводили первого заместителя начальника Глусского райотдела

26 марта 2024
Общество

Александр Багель выдвинут кандидатом в члены Совета Республики от Глусского района

22 марта 2024
Год качества

Республиканская добровольная акция «Адновім лясы разам!» проходит в Глусском районе

25 марта 2024
Культура

Масленицу ярко и познавательно отметили глусские гимназисты

18 марта 2024