Темы

Каб не рваліся сувязі паміж абанентамі

Апошнія колькі год пачалі ў нашым Глуску мяняць нумары дамашніх тэлефонаў, кажуць, старых не хапала, таму з’явілася на тэлефоннай станцыі нейкая новая ўстаноўка, дзе ёсць больш нумароў і іх павінна ўсім хапіць. Гэта добра. Глуск расце, разбудоўваецца, з’явілася шмат новых шматпавярховых дамоў — усім тэлефоны патрэбны. З аднаго боку, дзякуй — клапоцяцца аб жыхарах Глушчыны, гэта прыемна, а з другога — з’явілася праблема, і, лічым, даволі значная не толькі для нас, пенсіянераў, але і для ўсяго насельніцтва — так мы думаем. Нумар памянялі, а як нам дазваніцца да знаёмых, родных альбо ім да нас, калі нумар памянялі з абодвух бакоў? Рвуцца сувязі, нажытыя гадамі, да якіх мы прывыклі. З цягам часу, магчыма, гэта сувязь і наладжваецца, але для нас важная кожная часіна жыцця. Мабільны ж тэлефон таксама не ва ўсіх ёсць. Вось так і застаёмся каторы час адзін на адзін са сваім новым нумарам тэлефона, які часценька зусім маўчыць. А са старым нумарам, бывала, тэлефон днямі не сціхаў.

Як мы разумеем, наконт новай тэлефоннай кнігі раёна нічога не чутно, калі яна будзе — невядома, таму прапануем надрукаваць новыя нумары ў нашай раённай газеце “Радзіма” і справу гэту працягваць да таго часу, пакуль будуць паступова гэтыя нумары мяняцца. Лічым, што такім чынам хоць часткова, але пытанне будзе вырашана, таму з гэтай справай не трэба зацягваць. Вось і пачніце, калі ласка, паважаныя работнікі сувязі, адразу з першага нумара газеты 2016 года рабіць гэтую добрую справу — друкаваць новыя нумары.

Па даручэнні членаў народнага аматарскага аб’яднання  “Зносіны” Глускага РДК Іна КІРЫНА

Последние новости

Спорт

В Глуске прошел турнир по бильярду

13 мая 2025
Читать новость
АПК

Корманарыхтоўка — адказны этап

12 мая 2025
Читать новость
Общество

Статистический обзор ко Дню семьи

12 мая 2025
Читать новость
Власть

Активизироваться в экономике. Лукашенко о главной задаче в сотрудничестве с Вьетнамом

12 мая 2025
Читать новость
Происшествия

В деревне Городок сгорел жилой дом

12 мая 2025
Читать новость
Актуально

Не станьте жертвой телефонных мошенников

12 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем