• Главная
  • О газете
  • Объявления
  • Контакты
  • Реклама
  • Фотогалерея
    • 2016 год
    • 2015 год
    • 2014 год
    • 2017 год
    • 2018 год
    • 2019 год
    • 2020 год
    • 2021 год
Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска

Лукашэнка патрабуе прыўнесці ў вытворчасць легкавых аўтамабіляў «БелДжы» айчынныя напрацоўкі

Вторник, 1.12.2015 09:17. Category: Актуально    

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць, што ў вытворчасць у краіне легкавых аўтамабіляў «БелДжы» трэба прыўнесці айчынны вопыт і напрацоўкі. Такую задачу ён паставіў 30 лістапада на нарадзе па пытанні рэалізацыі інвестыцыйнага праекта па арганізацыі вытворчасці па зборцы легкавых аўтамабіляў.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што праект па стварэнні ў Беларусі легкавых аўтамабіляў з’яўляецца яго даўняй марай. «Мая мара, каб мы мелі не толькі вытворчасць велікагрузных аўтамабіляў, грузавых, сярэдняй грузападымальнасці, трактароў, але і легкавых аўтамабіляў, блізкіх да народнага, каб наша краіна магла забяспечваць патрэбнасці юрыдычных і фізічных асоб ва ўласных легкавых аўтамабілях», — сказаў ён.

«Зразумела, ствараць самім, з нуля, легкавы аўтамабіль сёння — гэта падобна смерці. І не для Беларусі гэта тэма, паколькі і рынак не той і іншае. І самае галоўнае — многія ж дзяржавы, якія вырабляюць легкавыя аўтамабілі, не проста на гады, на стагоддзі пайшлі наперад. І ствараць легкавы аўтамабіль, а потым канкурыраваць з гэтымі краінамі, якія вырабляюць добрыя аўтамабілі сёння, тыя ж «мерседэсы», японскія аўтамабілі, карэйскія і гэтак далей, вельмі складана», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

«Таму была пастаўлена задача — знайсці краіну, якая гатова нам дапамагчы на аснове іх і нашых тэхналогій стварыць прымальны аўтамабіль, аўтамабіль для нашага народа, каб ён і па якасці, і па цане быў для нас выгадны», — падкрэсліў Прэзідэнт. Такой краінай выступіла Кітайская Народная Рэспубліка. Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, сёння Кітай па гэтых таварах практычна заваёўвае свет, выпускаючы аўтамабілі добрай якасці. У гэтым пераканаліся і ў Беларусі на прыкладзе збіраемага аўтамабіля «Джылі», некаторыя кампаненты для зборкі якога пастаўляюцца і беларускім бокам.

«Паглядзеўшы на гэту зборачную вытворчасць, мы прынялі рашэнне: быць у нас легкавому аўтамабілю і ствараць яго мы будзем разам з кітайцамі на аснове іх тэхналогій. Гэта не значыць, што мы проста возьмем і скапіруем і вырабім аналагічны аўтамабіль. Там, дзе можам, а мы можам, вопыт у нас ёсць зборкі і вытворчасці грузавых аўтамабіляў і кампанентаў для легкавых аўтамабіляў, мы павінны выкарыстоўваць уласны вопыт і ўласныя напрацоўкі. Яны ёсць і ў Нацыянальнай акадэміі навук, і ў прыкладной навуцы таксама. Таму паціху мы павінны ўдасканаліць гэты аўтамабіль і пабудаваць новы завод па вытворчасці так званай «БелДжы», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт адзначыў, што цяпер завод будуецца, у тым ліку з удзелам кітайскага крэдыту. Плануецца, што з запускам першай чаргі тут будзе выпускацца ў год да 60 тыс. аўтамабіляў і 120 тыс. з запускам другой чаргі.

«Самае галоўнае — дзе будзем прадаваць? Ці будзе рынак для нашых аўтамабіляў? — звярнуўся Аляксандр Лукашэнка да прысутных. — Зразумела, унутраны рынак мы забяспечым, створым адпаведныя ўмовы».

«Вядома, мы прымусім калектыў рабіць самыя якасныя аўтамабілі, улічваючы, што тут і вытворчасць, і сэрвіс, і ўлада ўсё ж такі патрабавальная ў краіне, — аўтамабіль будзе добры. Але ёсць жа яшчэ лепшыя аўтамабілі, праўда па цане вышэйшай. І вось тут як насельніцтва будзе: наш аўтамабіль купляць або, можа, аддадуць перавагу няхай дарагому, але ўжо вядомай маркі. Таму першае пытанне — гэта пытанне рынку», — падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандра Лукашэнку цікавілі таксама пытанні фінансавання і вытворчыя.

« Жизнь дороже шин!
При обгоне машину занесло »
  • Год народного единства
  • Падпіска 2021
  • Оплата услуг редакции через ЕРИП
  • Реклама

  • Версия для слабовидящих
  • Мы в соцсетях




  • Рубрики
    • Актуально (1 041)
    • АПК (303)
    • Беларусь помнит (69)
    • Власть (195)
    • Гісторыя Глушчыны (73)
    • Год малой радзімы (80)
    • Год народного единства (3)
    • Духовность (130)
    • Есть вопрос? Есть ответ! (81)
    • Как выписать газету (2)
    • Культура (203)
    • Общество (4 321)
    • Происшествия (347)
    • Реклама (0)
    • РОЧС информирует (23)
    • Спорт (301)
    • Творческие проекты (149)
    • Тема недели "БелТА" (56)
    • Усебеларускі народны сход (46)
    • Экономика (278)
  • Баннеры
  • Архив газеты
  • Погода в Глуске
    Глуск
  • Яндекс.Метрика
Тема предоставлена Web 2.0 News.
Хостинг: HOSTER.BY
© 2021 Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска  Все права защищены.
Сайт Президента Республики Беларусь Глусский районный исполнительный комитет
Top