• Главная
  • О газете
  • Контакты
  • Реклама
  • Фотогалерея
    • 2016 год
    • 2015 год
    • 2014 год
    • 2017 год
    • 2018 год
    • 2019 год
    • 2020 год
    • 2021 год
    • 2022 год
Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска

Новы год — свята для ўсіх

Среда, 30.12.2015 15:00. Category: Общество    

Новы год, як і дзень нараджэння, бывае толькі раз на год, але калі наша асабістае свята — у кожнага сваё, і радуюцца яму ўсе па-свойму і ў свой час, то Новы год — адзін на ўсіх, і прыходзіць ён да ўсіх адразу, і радасці ў ім столькі, што хапае кожнаму. Чакаюць і любяць яго і дзеці, і дарослыя: адны — за мноства падарункаў, другія — за магчымасць гэтыя падарункі дарыць і ад гэтага атрымліваць задавальненне. Удвая прыемней дарыць іх таму, хто навагодняга цуда чакае больш за іншых і хто больш за іншых мае ў ім патрэбу. У нашым раёне гэта выхаванцы сацыяльна-педагагічнага цэнтра, што ў Калацічах. Па традыцыі апошніх гадоў менавіта іх першых у рамках акцыі “Нашы дзеці” наведалі на мінулым тыдні шэфы і кіраўніцтва раёна. Павіншаваць хлопчыкаў і дзяўчынак прыехалі старшыня раённага выканаўчага камітэта Уладзімір Царыкаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў Андрэй Баброўнік, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Аляксандр Леўчанка і старшыня праўлення раённага спажывецкага таварыства Сяргей Зубчонак, а таксама начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Аляксандр Бельскі. Дзеці, як гэта і чакалася, больш узрадаваліся цукеркам і цацкам, якія ім уручыў кіраўнік раёна, а дырэктар Цэнтра Вольга Грудзінская па годнасці ацаніла і падзякавала шэфам за падарункі прыкладнога характару — бытавую тэхніку. Дзеці, дарма, што малыя, але таксама не разгубіліся і падзякавалі за падарункі дарослым: і словамі, і падарункам у адказ — прыгожым пано, зробленым уручную. Зараз гэты “хэнд мэйд” у модзе, але наўрад ці выхаванцы і выхавацелі прытулка думалі пра моду, яны проста пастараліся і падарылі ад душы.

Ад душы — гэта галоўнае, калі робіш падарунак, асабліва пад Новы год, інакш цуд можа не адбыцца. А гэта вельмі шкодна — застацца без навагодняга цуда, без навагодняй радасці. Не засталіся без падарункаў і радасці і наведвальнікі Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі і аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў цэнтра сацабслугоўвання. Навагодняе прадстаўленне каля ёлкі там пачалося таксама з падарункаў і віншаванняў. Старшыня райвыканкама Уладзімір Царыкаў, звяртаючыся да дзяцей і дарослых, пажадаў ім радасных і вясёлых святаў, быць здаровымі, ба-дзёрымі, ва ўсіх справах дабівацца поспехаў і кожнаму з наведвальнікаў “ірландскага дома” ўручыў салодкія пачастункі. Іх атрымалі 29 выхаванцаў карэкцыйнага Цэнтра і 25 наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання.

Але гэта быў толькі пачатак усяго прыемнага і цікавага, што чакала ўдзельнікаў і гледачоў гэтага ранішніка. “Падарункавы” марафон прадоўжылі шэфы, і хаця тое, што яны дарылі, прызначана для агульнага карыстання, але менш патрэбным ад гэтага не стала. Прыемна было пачуць і навагоднія віншаванні з пажаданнямі добрага настрою, шчасця і каб усе мары і запаветныя жаданні збываліся. І прадстаўнікі шэфскіх арганізацый —  дырэктар ААТ “Глускае РАПТЗ” Сяргей Падгорны, намеснік дырэктара ААТ “Глускія Бытпаслугі” Марыя Крупіна, намеснік дырэктара УКП “Жылкамгас” Дзмітрый Арцёмчык, і іншыя ганаровыя госці — старшыня раённага Савета дэпутатаў Андрэй Баброўнік, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Аляксандр Бельскі, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Алена Кірэй і дырэктар цэнтра сацабслугоўвання Анжэла Палупанкова на памяць пра гэту сустрэчу каля навагодняй ёлкі таксама атрымалі падарункі. І гэта правільна, бо без іх ніхто не павінен застацца пад Новы год. Гэта такая ж традыцыя, як сустракаць Дзеда Мароза і Снягурачку, запальваць агеньчыкі на ёлцы і вадзіць вакол яе карагоды. Усё гэта і было на вясёлым ранішніку ў “ірландскім доме”: і казачныя героі, і зялёная прыгажуня, і вясёлыя спевы.

Таццяна ЛУКАШЭВІЧ

Фота Сяргея РУДЗІНСКАГА 

« Трагедия в Заполье
Асаблівая атмасфера асаблівага дома »
  • Год мира и созидания
  • Падпіска 2023
  • Оплата услуг редакции через ЕРИП
  • Реклама

  • Версия для слабовидящих
  • Мы в соцсетях





  • Рубрики
    • Актуально (1 118)
    • АПК (400)
    • Беларусь помнит (151)
    • Власть (471)
    • Гісторыя Глушчыны (136)
    • Год мира и созидания (5)
    • Духовность (177)
    • Есть вопрос? Есть ответ! (81)
    • Как выписать газету (2)
    • Калейдоскоп (62)
    • Культура (319)
    • Общество (5 117)
    • Происшествия (398)
    • Реклама (0)
    • РОЧС информирует (42)
    • Спорт (358)
    • Творческие проекты (202)
    • Тема недели "БелТА" (59)
    • Четыре стороны света (4)
    • Экономика (407)
  • Баннеры
  • Архив газеты
  • Погода в Глуске
    Глуск
  • Яндекс.Метрика
Тема предоставлена Web 2.0 News.
© 2023 Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска  Все права защищены.
Сайт Президента Республики Беларусь Глусский районный исполнительный комитет
Top