Каталікі Глушчыны, як і ўсёй Беларусі, хутка адзначаць радаснае Свята Божага Нараджэння. Кульмінацыяй да яго падрыхтоўкі з’яўляецца ўдзел ва ўрачыстай літургіі Святой Імшы, якая адбываецца ў Касцёле вечарам 24 снежня. Святая Імша да Свята Божага Нараджэння пройдзе і ў прыходзе Святой Ганны ў Глуску, пачнецца яна ў 18 гадзін. З гэтага моманту і настае святкаванне Божага Нараджэння, якое працягваецца і ў наступныя два дні. У дзень Божага Нараджэння, 25 снежня, таксама пройдзе ўрачыстае набажэнства, яно пачнецца ў 10 гадзін.
Урачыстая літургія
Вторник, 22.12.2015 11:00. Category: Общество