• Главная
  • О газете
  • Контакты
  • Реклама
  • Фотогалерея
    • 2016 год
    • 2015 год
    • 2014 год
    • 2017 год
    • 2018 год
    • 2019 год
    • 2020 год
    • 2021 год
    • 2022 год
Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска

Успамінаю сваю Згоду

Вторник, 15.12.2015 14:55. Category: Творческие проекты    

Дзякуй рэдакцыі газеты “Радзіма” за цiкавасць да дарагога майму сэрцу куточка. Я нарадзiлася i вырасла ў  Згодзе, зараз жыву ў Мiнску. Раней часта прыязджала да бацькоў, а цяпер з сям’ёй у вёсцы бываем улетку, зрабiлiся ўжо дачнiкамi.

 У 60 — 70-я гады ХХ стагоддзя (гады майго дзяцiнства) вёска налiчвала 35 двароў. Гэта дакладна, бо мы i зараз, калi прагульваемся па вёсцы, узгадваем усiх жыхароў i iх хаты.

 Гiсторыю вёскi ведаю па расказах бабулi i мацi. Сама вёска i назва Згода з’явiлiся ў 1924 годзе. Савецкая ўлада надзяляла сялян зямлёю. У вёсцы Падлужжа вольнай зямлi не было. Тады сабралi сход для малазямельных сялян i прапанавалi ім надзелы, а таксама будавацца на месцы былога панскага маёнтка. Сход скончыўся тым, што спыталiся: “Ну што, мужыкi, згода? Згода!” Вось так нарадзiлася назва вёскi. Мае дзядуля i бабуля былi адны з гэтых першых перасяленцаў.

 Калi быў арганiзаваны калгас, тых, хто не хацеў уступаць, пагражалiся раскулачыць. Але нiхто не падыходзiў пад гэты “статус” кулака, усе былi беднякамi, якiя толькi пачалi разжывацца. Адзiн жыхар вёскi да канца жыцця заставаўся аднаасобнiкам, так i не ўступiў у калектыўную гаспадарку.

 Гiсторыя вёскi XIX стагоддзя, якую вы згадваеце ў артыкуле (маецца на ўвазе артыкул “Усміхнёмся добрай усмешкай”, надрукаваны 27.11.2015 г. — Рэд.), хутчэй звязана з гiсторыяй уладальнiкаў маёнтка.

 Блiжэйшай вёскай да панскага двара ў XIX стагоддзі, вiдаць, была вёска Пад’елле. Засталіся толькi назва гэтага месца i гiсторыя, якую расказвала бабуля, ды хiба яшчэ шмат глiняных чарапкоў у зямлi, жалезных абломкаў розных прылад дамашняга побыту. Гэту вёску пан прагуляў у карты. Жыхарам Пад’елля прыйшлося разбiраць будынкi i перабiрацца да новага пана ў вёску Бабiрова.

 Пасля рэвалюцыi, калi не стала паноў, многiя з работнiкаў сталiся жыхарамi Згоды. На першым часе тамтэйшыя могiлкi лiчылiся панскiмi i згодскiя сяляне не хавалi там сваiх родных, а везлi нябожчыкаў у родныя вёскi. Пазней гэтыя могiлкi сталi вясковымi, тут i зараз растуць рэдкiя для нашых мясцiн акацыi.

Блiжэй да ракi ёсць гара Мiколка, дзе стаяла царква. Вiдаць, царква была Свяцiцеля Мiкалая. Зараз гэта астравок высокiх сосен на полi. У дзяцiнстве мы бегалi туды i разглядалi таямнiчыя крыжы i камянi.

 А “вядомасць” маёй вёсцы, напэўна, надае трапная назва. Вось як пiсаў пра Згоду ў сваёй кнізе “Абразкі” Фёдар Мiхайлавiч Янкоўскi, пiсьменнiк, вучоны, выкладчык i былы ваш калега, сакратар рэдакцыi Глускай раённай газеты “Сацыялiстычная вёска”, ураджэнец в. Клетнае: “Калi ехаць шашою ад Бабруйска на поўдзень, на Глуск i за Глуск, пачуеш назву пасёлка Згода. Такое кароткае, такое зразумелае i такое гучнае слова — Згода! Яно мне асаблiва дарагое, мiлае, вiдаць, i таму, што пасёлак Згода ў маiм краi.

 Чую назву Згода i бачу, разумею не выпадковасць, а розум i душу ў названнi”.

Марыя ГОЛУБЕВА

Ад рэдакцыі: Нам заўсёды прыемна атрымліваць такія лісты ад сваіх чытачоў. Аўтарка гэтага пісьма, акрамя аповеду пра родную вёску, выказала сваю думку аб тым, чаму вёскi cёння аджываюць: “Прычын назваць можна многа. Але, лiчу, парушанае, знявечанае, бездухоўнае трымацца доўга не можа”. Яна прапануе расказаць на старонках газеты пра сучаснае жыццё вёсак, у якіх або побач з якімі ёсць цэрквы. Марыя Фёдараўна ўзгадвае Гарадок, дзе ў яе час хрысцiлi ўсiх дзяцей са Згоды ды, мабыць, i з усёй Глушчыны, а таксама Бабiрова, дзе нядаўна пабудавалi храм. Мы ў сваю чаргу “адрасуем” гэтую прапанову нашым чытачам: дасылайце расказы пра вашы вёскі, а мы надрукуем.

« Из милицейской сводки
Мае вёскі »
  • Год мира и созидания
  • Падпіска 2023
  • Оплата услуг редакции через ЕРИП
  • Реклама

  • Версия для слабовидящих
  • Мы в соцсетях





  • Рубрики
    • Актуально (1 118)
    • АПК (404)
    • Беларусь помнит (156)
    • Власть (473)
    • Гісторыя Глушчыны (136)
    • Год мира и созидания (10)
    • Духовность (177)
    • Есть вопрос? Есть ответ! (82)
    • Как выписать газету (2)
    • Калейдоскоп (62)
    • Культура (319)
    • Общество (5 120)
    • Происшествия (398)
    • Реклама (0)
    • РОЧС информирует (42)
    • Спорт (358)
    • Творческие проекты (202)
    • Тема недели "БелТА" (59)
    • Четыре стороны света (4)
    • Экономика (407)
  • Баннеры
  • Архив газеты
  • Погода в Глуске
    Глуск
  • Яндекс.Метрика
Тема предоставлена Web 2.0 News.
© 2023 Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска  Все права защищены.
Сайт Президента Республики Беларусь Глусский районный исполнительный комитет
Top