Темы

Узровень малазабяспечанасці беларускіх сем’яў склаў 3,6 працэнта

У Беларусі, паводле даных выбарачнага абследавання, доля дамашніх гаспадарак з узроўнем сярэднедушавых наяўных рэсурсаў ніжэйшым за бюджэт пражытачнага мінімуму (нацыянальную мяжу малазабяспечанасці) у студзені-верасні 2015 года склала 3,6 працэнта (у студзені-верасні 2014 года — 3,5 працэнта). Гэты паказчык у гарадах і пасёлках гарадскога тыпу складаў 2,8 працэнта (супраць 2,7 працэнта), у сельскіх населеных пунктах — 5,6 працэнта (супраць 5,3 працэнта), паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Паводле слоў спецыялістаў, у студзені — верасні бягучага года разліковая велічыня бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва склала Br1 млн 521,8 тыс. у месяц.

У студзені — верасні 2015 года наяўныя рэсурсы ў разліку на дамашнюю гаспадарку склалі Br9 млн у месяц і ў параўнанні са студзенем — вераснем 2014 года павялічыліся на Br1,3 млн, або на 16,3 працэнта.

Наяўныя рэсурсы — грашовыя сродкі дамашніх гаспадарак, кошт спажытых прадуктаў харчавання, атрыманых у асабістай падсобнай гаспадарцы, за мінусам матэрыяльных затрат на іх вытворчасць, і кошт атрыманых у натуральнай форме льгот і выплат.

Спажывецкія расходы ў разліку на дамашнюю гаспадарку ў параўнанні са студзенем-вераснем 2014 года павялічыліся на Br0,6 млн (на 10,8 працэнта) і склалі ў студзені-верасні бягучага года Br6,3 млн у месяц. У структуры спажывецкіх расходаў дамашніх гаспадарак доля расходаў на прадукты харчавання склала 42,2 працэнта (у студзені-верасні 2014 года — 41,8 працэнта), на куплю нехарчовых тавараў — 33,2 працэнта (супраць 35,1 працэнта), на аплату паслуг — 22,3 працэнта (супраць 20,6 працэнта).

Спажывецкія расходы — грашовыя расходы дамашніх гаспадарак на харчаванне (уключаючы расходы на харчаванне па-за домам), куплю алкагольных напіткаў, нехарчовых тавараў і аплату паслуг. У склад спажывецкіх расходаў не ўключаюцца падаткі і страхавыя ўзносы, матэрыяльная дапамога і іншыя расходы, не звязаныя са спажываннем, а таксама ўсе расходы, звязаныя з вытворчасцю сельскагаспадарчай прадукцыі ў асабістай падсобнай гаспадарцы і накапленнем (уклады ў банкі, купля нерухомай маёмасці, замежнай валюты і г.д.).

Последние новости

Власть

Лукашенко заслушал доклады Крутого и Кочановой. В числе главного — совещание по Витебщине и мониторинг в торговле 

22 октября 2025
Читать новость
Актуально

С 20 октября по 6 ноября проходит республиканская профилактическая акция «За безопасность вместе!»

22 октября 2025
Читать новость
Общество

Конкурсная программа к Дню отца прошла в ЦКиД «Орион»

22 октября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь и Ливия восстанавливают интенсивные отношения

21 октября 2025
Читать новость
Актуально

Прямую линию проведет 22 октября заместитель начальника Могилевской таможни Михаил Артюховский

21 октября 2025
Читать новость
Общество

Семейные старты. На районный спортивный праздник пригласили глусские семьи

21 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем