Темы

Аўтэнтычныя бабулькі

Аўтэнтычныя бабулькі

У вёсцы Ольніца Глускага раёна жывуць Вера Дарафееўна Балкіс і Вольга Гаўрылаўна Кашко. Усё сваё жыццё яны адпрацавалі ў калгасе і, як прызнаюцца, заўжды сябравалі з песняй. Ніводная работа ці дома, ці ў калгасе не абыходзілася без спеваў: пелі ў полі на жніве, на сенакосе, пелі, пасьвячы кароў. Ды і на свяце ці на вечарыне як не спяваць? “Па маладосці, бывала, чуць свет, яшчэ і на дзень не займалася, а ты ўжо ідзеш у поле. Дадому вяртаешся, як сонейка зойдзе, — успамінаюць жанчыны. — Тут чуеш, што хлопцы і дзяўчаты ўжо сабраліся на бяседу і песні спяваюць, заскочыш дадому на хвіліначку і хутчэй да іх. Зразумела, што і там без гармоніка і спеваў ніколі не абыходзіліся”. Непрыкметна праляцелі гады: работа, сям’я, дзеці, хатнія клопаты. Пасля пайшлі ўнукі, праўнукі. І праз усё жыццё з імі побач ішла песня.

Тут хочацца сказаць, што ў гэтым матэрыяле гаворка ідзе аб не зусім звычайных спявачках. Іх каштоўнасць у тым, што зараз так ужо не спяваюць. І, кажучы праўду, пачуць аўтэнтычнае выкананне песень амаль немагчыма. На пытанне, як яны так навучыліся, чуеш у адказ: “Ніхто нас не вучыў, спяваем, як мамкі нашыя спявалі”.

Выступаць як самадзейны фальклорны гурт ольніцкія бабулькі сталі з 1996 года. Прапанавала ім кар’еру артыстаў загадчыца Дуброўскага сельскага клуба Галіна Графава.

Сёння ў спісе творчых дасягненняў гурта “Аўтэнтычныя бабулькі” шматлікія выступленні на пляцоўках краіны. Вера Дарафееўна і Вольга Гаўрылаўна паспелі пабываць у Любані, Бабруйску, Асіповічах, Клічаве, Магілёве і Мінску. Яны прымалі ўдзел у спектаклі Юрыя Выдронка “Таўкачыкі”, што праходзіў у Белдзярж-філармоніі, маюць узнагароду абласнога агляду-конкурсу фальклорна-этнаграфічнага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “За захаванне і адраджэнне нацыянальных традыцый”. А восенню тэлеканалам “Беларусь3”для перадачы “Наперад у мінулае”, што вядзе Аксана Вечар, быў зняты матэрыял пра нашых самадзейных артыстак. Апошняе ў мінулым годзе іх выступленне адбылося ў Магілёве на IV Міжнародным форуме традыцыйнай культуры.

Запісы аўтэнтычнага выканання песень ольніцкіх спявачак зараз захоўваюцца ў фанатэцы абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і асветніцкай работы. Іх пакуль там толькі сямнаццаць, але, думаецца, гэта не апошнія запісы.

Увогуле, гледзячы на жанчын, якім споўнілася амаль па восемдзесят гадоў, дзівішся іх жыццялюбству, аптымізму і актыўнасці. Напрыклад, Вера Балкіс яшчэ зусім нядаўна хадзіла на работу да мясцовага фермера. Як яна казала: “Не для таго, каб падзарабіць, а каб дома без справы не сядзець!”. Ды і летам жанчыны абавязкова адпраўляюцца ў лес па грыбы ды па ягады. На пытанне, чым зараз займаюцца, уздыхаюць і кажуць: “Нічога не робім, курэй пасом. Гультаі мы”. Смяюцца… Не забываюць ольніцкія бабулечкі і ў госці адна да адной хадзіць, навінамі дзяліцца ды песні спяваць, да чарговых выступленняў рыхтавацца.

Дададзім, што да Веры Дарафееўны і Вольгі Гаўрылаўны нядаўна далучылася Кацярына Іосіфаўна Лісіца. Спадзяёмся, што па яе прыкладзе ў гурт прыйдзе і моладзь, якая будзе пераймаць ад жанчын асаблівасці аўтэнтычных спеваў.

Л. ПАРХІМОВІЧ

Фота аўтара

На здымку: удзельніцы фальклорнага гурта “Аўтэнтычныя бабулькі” Кацярына Іосіфаўна Лісіца, Вера Дарафееўна Балкіс і Вольга Гаўрылаўна Кашко

Последние новости

Власть

Лукашенко: основной реальный риск для Беларуси создает горячая точка в Украине

25 апреля 2024
Актуально

В Беларуси 25 апреля начинают выплачивать материальную помощь ко Дню Победы

25 апреля 2024
Общество

«Открой сезон без нарушений!». В Глусском районе 26 апреля пройдет единый день безопасности дорожного движения

25 апреля 2024
Духовность

Таинство Соборования пройдет в Космодамиановском храме в деревне Городок

25 апреля 2024
Общество

Глусчанка Валентина Хлань — автор гимна «Роскосмоса» и многих популярных белорусских песен

25 апреля 2024
Общество

Профсоюзы Глусчины: движение вперед

25 апреля 2024
Власть

Заседание ВНС в качестве конституционного органа впервые состоялось 24 апреля, принятые решения подписаны избранным председателем

25 апреля 2024
Актуально

Об ответственности за распространение экстремизма

24 апреля 2024
Общество

Олег Дьяченко: “Наша сила – в единстве и сплочённости”

24 апреля 2024
Общество

День призывника состоялся в Глуске

24 апреля 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Есть вопрос? Есть ответ!

На связи с читателем. Кто должен строить гнезда аистам?

15 апреля 2024
Актуально

Все в банк! Новый порядок получения пенсий и детских пособий

14 апреля 2024
Общество

Новый состав молодежного парламента избрали в Глуске

12 апреля 2024
Общество

От досуга до спартакиады. «Афганцы» предлагают сделать турнир по бильярду в Глуске ежегодным

12 апреля 2024
АПК

Працоўныя будні ў «Зары Камуны» Глускага раёна

18 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня: выставки, фильмы, танцы в Глуске

12 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Интеллектуальная игра «Эрудит» прошла в Глуске

19 апреля 2024