Темы

Ападкі і парывісты вецер прагназуюцца ў Беларусі на выхадных

Ападкі і парывісты вецер чакаюцца ў Беларусі на гэтых выхадных, паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Святлана Рыбакова.

“У сярэдзіне тыдня скандынаўскі антыцыклон палепшыў надвор’е ў Беларусі: ападкі спыніліся, з ростам атмасфернага ціску аблокаў стала мала і крыху пахаладала. Нягледзячы на тое, што тэмпературны фон знізіўся, ён па-ранейшаму застаецца на 1-6 градусаў вышэйшым за кліматычную норму. Але антыцыклон надоўга не затрымаўся і ўжо ў бліжэйшыя суткі, пачынаючы з заходніх раёнаў краіны, надвор’е будзе змяняцца”, – падкрэсліла Святлана Рыбакова.

У пятніцу тэрыторыя Беларусі апынецца пад уплывам атмасферных франтоў, па ўсходзе краіны ўмовы надвор’я яшчэ будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску. Чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. Пераважна па заходняй палавіне рэспублікі пройдуць ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу, месцамі галалёд. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу складзе 1-6 градусаў марозу, па ўсходзе прагназуецца да мінус 8. Днём чакаецца ад мінус 1 да плюс 4. Па паўднёвым захадзе Беларусі будзе цяплей: ноччу – ад нуля да плюс 3, днём – 5-6 цяпла.

“У выхадныя надвор’е ў Беларусі ў асноўным будуць вызначаць атмасферныя франты, якія змяшчаюцца з паўднёвага захаду Еўропы, чакаецца няўстойлівае надвор’е”, – адзначыла сіноптык. У суботу ў заходніх і цэнтральных раёнах краіны пройдуць ападкі, у асноўным у выглядзе мокрага снегу. Месцамі магчымы слабы галалёд, на дарогах захаваецца галалёдзіца. Вецер будзе паўднёва-ўсходні парывісты. Тэмпература паветра ноччу складзе ад мінус 5 да плюс 2, днём чакаецца ад мінус 2 да плюс 5.

У нядзелю часам пройдуць ападкі (мокры снег, днём па паўднёвым захадзе з дажджом). Месцамі магчымы слабы галалёд, на дарогах захаваецца галалёдзіца. Вецер будзе паўднёва-ўсходні парывісты, днём у асобных раёнах парывы да 15-17 м/с. Тэмпература паветра ноччу складзе ад мінус 5 да плюс 2. Днём чакаецца ад 2 марозу да 5 цяпла, па паўднёвым захадзе да плюс 8.

У пачатку наступнага тыдня тэрыторыя Беларусі будзе знаходзіцца пад уплывам франтальных сістэм, якія змяшчаюцца з Заходняй Еўропы, і цёплых паветраных мас атлантычнага паходжання. У панядзелак, 22 лютага, чакаецца цёплае няўстойлівае надвор’е. На большай частцы тэрыторыі пройдуць ападкі (мокры снег, які будзе пераходзіць у дождж). Ноччу і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы галалёд, на дарогах захаваецца галалёдзіца. Месцамі прагназуецца ўзмацненне ветру да 15-20 м/с. Тэмпература паветра ноччу складзе ад мінус 2 да плюс 4, па паўднёвым захадзе да 6 цяпла. Днём будзе 3-9 вышэй за нуль, па поўдні месцамі 10-12 цяпла.

У аўторак, 23 лютага, часам чакаюцца ападкі (дождж, днём па паўночным захадзе з мокрым снегам). Месцамі магчыма ўзмацненне ветру да 15-20 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад плюс 1 градуса па паўночным захадзе да плюс 8 па паўднёвым усходзе.

Последние новости

Актуально

Где пьют — там и бьют. В Глусском районе прошла акция «Дом без насилия»

26 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Путь к Победе. Хроника освобождения Беларуси (1943—1944)

26 апреля 2024
Актуально

Запрашае Свята працы і вясны!

26 апреля 2024
Общество

Авария на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Актуально

Ещё больше товаров. Кредит от Беларусбанка

26 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
Актуально

Акция «Дом без насилия» в Глуске: скандалистов пока предупредили

26 апреля 2024
Актуально

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
Общество

«Кожаный мяч» в Глуске. Новый сезон

25 апреля 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Есть вопрос? Есть ответ!

На связи с читателем. Кто должен строить гнезда аистам?

15 апреля 2024
Актуально

Все в банк! Новый порядок получения пенсий и детских пособий

14 апреля 2024
АПК

Працоўныя будні ў «Зары Камуны» Глускага раёна

18 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Интеллектуальная игра «Эрудит» прошла в Глуске

19 апреля 2024
Актуально

ООО «БНБК-АГРО Глуск» приглашает на работу

16 апреля 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Происшествия

В Глусском районе на пожаре погиб человек

16 апреля 2024