Темы

Будзем чытаць!

Бібліятэчнае абслугоўванне жыхароў Глуска і раёна ажыццяўляюць 13 бібліятэк: цэнтральная раённая і 12 сельскіх — у аграгарадках Бярозаўка, Завалочыцы, Заеліца, Калацічы, Катка, Клетнае, Турыно, Засценак Усцярхі, вёсках Балашэвічы, Бабірова, Дуброва, а ў Старым Сяле працуе бібліятэка-клуб. Не пакінуты без увагі і аддаленыя, маланаселеныя пункты, куды прыязджае перасоўная бібліятэка. Больш падрабязна пра работу бібліятэк і перспектывы на 2016 год мы папрасілі расказаць дырэктара цэнтральнай раённай бібліятэкі Іну МАЛАШУК.

— Пачну з таго, што бібліятэкамі карыстаецца 64 працэнты насельніцтва раёна, або 9 тысяч чалавек, з якіх 2 780 — дзеці да 15 гадоў. Зазначу, што чытачы ў нас актыўныя, пра гэта можна меркаваць па колькасці выда-дзеных кніг. За мінулы год гэта лічба склала 170 тысяч экземпляраў, з якіх 62 тысячы прыходзіцца на дзяцей. У нас шматгранны, на любы густ  выбар літаратуры, і калі гаварыць пра бібліятэчны фонд, то на 1 студзеня бягучага года там налічвалася 216 305 экземпляраў, з іх новых паступленняў — 5 513. Безумоўна, кнігі чытачы бяруць бясплатна, але ў нас ёсць шэраг дадатковых платных паслуг. Павышаным попытам карыстаецца ксеракапіраванне, кампьютарны набор тэксту і рэдагаванне, сканіраванне, пошук інфармацыі ў інтэрнэце і іншыя. Даходы ад такіх паслуг за 2015 год склалі больш за 30 мільёнаў.

Гэты год для супрацоўнікаў бібліятэк павінен стаць багатым на розныя падзеі. Культура краіны непадзельна з кнігай і бібліятэкай, таму прыярытэтнымі напрамкамі дзейнасці бібліятэк застануцца папулярызацыя кнігі і чытання, нацыянальнай кніжнай спадчыны, павышэнне цікавасці да чытання. Ва ўсіх бібліятэках будуць аформлены календары, выставы і адкрытыя прагляды літаратуры: “2016 год — Год культуры ў Беларусі”, “Культурная спадчына Беларусі”, “Ля вытокаў народнай культуры” і іншыя. Шмат увагі будзе ўдзелена прапаган-дзе нацыянальнай і культурна-гістарычнай спадчыны. З гэтай нагоды пройдзе раённы агляд-конкурс сярод бібліятэк на лепшую электронную прэзентацыю краязнаўчага характару “Я вырас тут, і край мне гэты дарагі”. Таксама будуць арганізаваны і праведзены літаратурна-музычныя гасціныя, вечары-партрэты, літаратурныя гадзіны, агляды творчасці да 125-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча, да 95-годдзя Івана Шамякіна і Івана Мележа — мерапрыемствы, накіраваныя на прапаганду творчай спадчыны беларускіх пісьменнікаў-юбіляраў. Не застануцца ўбаку бібліятэкі раёна і ад рэспубліканскай акцыі “Чытаем Багдановіча разам”  і “Размаўляй са мной па-беларуску”. А ў маі запланаваны месячнік прапаганды беларускай народнай культуры і літаратуры “Я ганаруся, што я з Беларусі”. Словам, ні адна знакавая падзея культурнага жыцця краіны, Магілёўшчыны і нашага глускага краю не будзе незаўважанай работнікамі бібліятэк раёна.

В. ЧУЧВАЛ

Последние новости

Власть

5 июля — День кооперации. Поздравляет руководство района

5 июля 2025
Читать новость
Общество

Легкий заработок — тяжелые последствия. Отвечает участковый инспектор милиции

4 июля 2025
Читать новость
Беларусь помнит

Глуск продолжает праздновать День Независимости

3 июля 2025
Читать новость
Беларусь помнит

Празднование Дня Независимости в Глуске. Фоторепортаж

3 июля 2025
Читать новость
Общество

Поздравление Олега Дьяченко с Днем Независимости Республики Беларусь

3 июля 2025
Читать новость
Власть

С Днем Независимости Республики Беларусь! Поздравление от руководства района

3 июля 2025
Читать новость