Газаўшчыкі правераць водагазанагравальнікі па ўсёй краіне ў сувязі з трагедыяй у Барысаве
Газаўшчыкі правераць водагазанагравальнікі па ўсёй краіне ў сувязі з трагедыяй у Барысаве, паведаміла прэс-сакратар Міністэрства энергетыкі Жанна Зянькевіч.
“У сувязі з трагедыяй, якая здарылася ў Барысаве, ДВА “Белпалівагаз” даручыла ўсім газазабеспячальным арганізацыям, што ўваходзяць у яго склад, правесці пазачарговае абследаванне тэхнічнага стану эксплуатуемага вадагрэйнага газавага абсталявання (праточныя водагазанагравальнікі), якое належыць уладальнікам жылых памяшканняў і ўстаноўлена ў шматпавярховым жылым фондзе”, – расказала Жанна Зянькевіч.
Акрамя таго, у час праверкі будзе праводзіцца пазачарговы інструктаж насельніцтва па правілах карыстання газам у быце.
У далейшым газазабеспячальныя арганізацыі плануюць абследаваць газавае абсталяванне ў астатнім жылым фондзе краіны.