Темы

Ідэі, конкурсы, праекты…

Ідэі, конкурсы, праекты…

Годам культуры аб’яўлены ў Рэспубліцы Беларусь 2016 год. Культура — паняцце шырокае, закранае ўсе сферы жыццядзейнасці: культуру сямейных адносін і быту, добраўпарадкавання, вытворчасці і земляробства, узаемаадносін пешаходаў і вадзіцеляў… Пералічваць можна бясконца, але ў сённяшнім нашым інтэрв’ю гаворка пойдзе пра культуру ў самым масавым яе разуменні. Мы гутарым пра Год культуры з начальнікам аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Глускага райвыканкама Наталляй ГУЛЕВІЧ.

— Наталля Уладзіміраўна, давайце ўсё ж такі раней, чым перайсці да 2016 года, коратка падвядзём вынікі года мінулага.

— Прапаную нават крыху пашырыць “справаздачны” перыяд. У мінулым годзе завяршылася дзяржаўная праграма “Культура Беларусі” на 2011 — 2015 гады. У межах гэтай праграмы ў нашым Глускім раёне праведзена камп’ютарызацыя бібліятэк, цэнтральная бібліятэка і бібліятэкі аграгарадкоў падключаны да сеткі інтэрнэт. Акрамя гэтага, дзякуючы названай праграме былі значна папоўнены фонды мясцовага гісторыка-краязнаўчага музея. Што датычыцца непасрэдна 2015 года, ён прайшоў для нашых устаноў культуры пад знакам 70-годдзя Перамогі, і многія мерапрыемствы былі звязаны менавіта з гэтай датай.

— Дзякуй за такі лаканічны адказ, і цяпер давайце больш падрабязна пагаворым пра планы на год 2016-ы, Год культуры.

— Сімвалічнае адкрыццё Года культуры не так даўно прайшло: адкрыццё стэнда “Культура и искусство Глусчины в лицах”. Заўважу, што гэта толькі пачатак, справа па ўшанаванні творчых, таленавітых, адданых справе культуры землякоў абавязкова знойдзе свой працяг. У цэлым магу сказаць, што ў Год культуры ўсе мерапрыемствы будуць гучаць па-іншаму.

— Ведаю, што вялікую ўвагу нашы ўстановы культуры надзяляюць выхаванню падрастаючага пакалення.

— Так і ёсць. У гэтым годзе мы плануем сярод школьнікаў раёна арганізаваць конкурс “Год культуры Беларусі вачыма дзяцей”. Мы прапануем ім перадаць сваё бачанне таго, як праходзіць Год культуры, пры гэтым нічым не абмяжоўваем: свае думкі і ўражанні дзеці могуць перадаваць праз самыя розныя формы: малюнкі, плакаты, фотакалажы, відэаролікі… Вынікі будзем падводзіць недзе ў лістападзе, магчыма, гэта будзе маштабнае мерапрыемства, дзе кожны аўтар зможа прадставіць сваю работу.

Таксама запланавана правядзенне раённай выставы дзіцячых фотаработ “Мая Беларусь — край рэк і азёр”. Мы прапануем нашым юным землякам паказаць праз фотааб’ектыў лепшыя, на іх думку, мясціны Глушчыны.

Неад’емная частка культуры народа — гэта яго мова…

— Сапраўды так, і гэта мы таксама ўлічылі. Можна гаварыць, што 2016 год стане годам папулярызацыі беларускай культуры, беларускага мастацтва. Абавязкова будуць праводзіцца мерапрыемствы да юбілейных дат: 95-годдзя з дня нараджэння Івана Шамякіна, 120-годдзя Кандрата Крапівы, 125-годдзя Максіма Багдановіча, карані якога — у нашым раёне. Акрамя гэтага, у маі цэнтральная раённая бібліятэка правядзе месячнік прапаганды беларускай  культуры, беларускай мовы і літаратуры. На пачатку верасня будзе наладжаны Тыдзень беларускага пісьменства і друку, а ў кастрычніку пройдзе новая для нашага раёна акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску”, да якой мы плануем падключыць таксама і грамадскія аб’яднанні.

На працягу года, каб абудзіць цікавасць да традыцыйных народных рамёстваў, будзем праводзіць выстаўкі Заеліцкага Дома рамёстваў, майстры якога займаюцца ткацтвам, лазапляценнем, бондарствам, аплікацыяй саломкай. Пры гэтым выставы будуць мабільныя, плануецца прывозіць іх і на Тыдні культуры ў аграгарадкі.

Тыдні культуры?

— Так, гэта таксама ідэя, якая ўзнікла з нагоды Года культуры. Кожны сельскі клуб правядзе для жыхароў сваёй і навакольных вёсак Тыдзень культуры, такім чынам на працягу года яны пройдуць ва многіх населеных пунктах раёна. Задзейнічаны, канешне, будуць і супрацоўнікі раённага Дома культуры.

Дарэчы, што датычыцца сельскіх клубаў, у гэтым годзе мы арганізоўваем новы праект — конкурс народнага мастацтва “Ад Масленіцы да Каляд”. Зноў жа, кожная сельская ўстанова культуры абавязкова правядзе ў сябе пэўнае народнае свята — Купалле, Масленіцу, Троіцу, Спас…

А якімі яшчэ “навінкамі” зацікавіце глушчан?

— Усе сакрэты раскрываць не будзем, раскажу пра самую, на мой погляд, прыкметную ідэю. Упэўнена, што яна зацікавіць і моладзь, і людзей старэйшага пакалення. З мая па жнівень мы будзем праводзіць дні вулічнай музыкі, месцам дзеяння папярэдне абраны цэнтральны парк. Тут будуць наладжаны тэматычныя пляцоўкі: цымбалы, гітара, вакальная пляцоўка…

— Сапраўды, задумкавельмі добрая.Спадзяюся, што ўсё ў вас атрымаецца.

А. ВАЛОШКА

Фота аўтара

Последние новости

Актуально

Где пьют — там и бьют. В Глусском районе прошла акция «Дом без насилия»

26 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Путь к Победе. Хроника освобождения Беларуси (1943—1944)

26 апреля 2024
Актуально

Запрашае Свята працы і вясны!

26 апреля 2024
Общество

Авария на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Актуально

Ещё больше товаров. Кредит от Беларусбанка

26 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
Актуально

Акция «Дом без насилия» в Глуске: скандалистов пока предупредили

26 апреля 2024
Актуально

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
Общество

«Кожаный мяч» в Глуске. Новый сезон

25 апреля 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Есть вопрос? Есть ответ!

На связи с читателем. Кто должен строить гнезда аистам?

15 апреля 2024
Актуально

Все в банк! Новый порядок получения пенсий и детских пособий

14 апреля 2024
АПК

Працоўныя будні ў «Зары Камуны» Глускага раёна

18 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Интеллектуальная игра «Эрудит» прошла в Глуске

19 апреля 2024
Актуально

ООО «БНБК-АГРО Глуск» приглашает на работу

16 апреля 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Происшествия

В Глусском районе на пожаре погиб человек

16 апреля 2024