• Главная
  • О газете
  • Электронное обращение
  • Контакты
  • Реклама
  • Фотогалерея
    • 2016 год
    • 2015 год
    • 2014 год
    • 2017 год
    • 2018 год
    • 2019 год
    • 2020 год
    • 2021 год
Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска

Лукашэнка даручыў наладзіць новую сістэму работы Міністэрства гандлю

Среда, 10.02.2016 10:26. Category: Актуально    

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў наладзіць новую сістэму работы Міністэрства гандлю. Такую задачу ён паставіў 9 лютага, прымаючы з дакладам міністра гандлю Уладзіміра Калтовіча.

«Трэба стварыць нармальную сістэму гандлю ў нашай краіне. Калі гэта будзе штосьці з савецкага гандлю, дык калі ласка, вы гэтага не бойцеся. Калі нехта перашкаджаць будзе — здыміце трубку, пазваніце непасрэдна мне, я вас заўсёды падтрымаю. Трэба ў кагосьці забраць, як урад прапануе, функцыі ў частцы антыманапольнай службы — калі ласка. Я не супраць. Таму што мы ўсё, што якім-небудзь органам не патрэбна, скідваем у Мінэканомікі. Ім няма калі будзе займацца канкрэтнымі пытаннямі, — адзначыў Прэзідэнт. — Таму, калі вы возьмеце антыманапольную службу сабе, калі возьмеце інспекцыю па кантролі за цэнаўтварэннем, за арганізацыяй гандлю, — калі ласка».

Аляксандр Лукашэнка лічыць гандаль важнай сферай эканомікі, якая застаецца пакуль без належнага кантролю.

«І я хацеў бы, каб новы міністр не лічыў, што гандаль, у прынцыпе, сёння ледзь не патрэбны і павінен быць невядома які, а ўзяўся за справу і арганізаваў гэту сістэму пасрэдніцтва паміж вытворцам і спажыўцом такім чынам, каб яны мелі сваё, але заробленае. Каб тыя, хто стварае тавар, меў сваё ад той цаны, якая сёння даходзіць да спажыўца», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт параіў міністру адысці ад усіх канонаў і стварыць «нармальную сістэму, якая давала б магчымасць арганізаваць прыватны і дзяржаўны гандаль». «Нічога не забараняецца. Але трэба арганізаваць так і прапісаць нармальныя правілы, за якія ніхто не мае права выйсці», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Ён даручыў таксама звярнуць увагу на работу пасрэднікаў. Паводле яго слоў, у гэтай сферы апошнім часам адзначаюцца буйныя правапарушэнні: «недзе за бясцэнак за мяжой купілі, тут да 200-300 працэнтаў даражэй прадалі, грошы вывелі ў афшор». Прэзідэнт дадаў, што не трэба забываць і пра гандаль па экспарце, на знешніх рынках.

«Гэта значыць трэба гэту галіну зрабіць нармальнай, карыснай для дзяржавы і для людзей і прапісаць нармальныя правілы, каб і гандляры на нас не крыўдзіліся, яны патрэбны, і каб народ перш за ўсё быў задаволены той сістэмай, якая ў нас павінна існаваць», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт даручыў на працягу першага квартала стварыць неабходную прававую базу для дзейнасці міністра гандлю.

Уладзімір Калтовіч у сваю чаргу далажыў, што ў галіне занята 14 працэнтаў эканамічна актыўнага насельніцтва. Доля ў ВУП складае 12,5 працэнта. Гандаль у асноўным знаходзіцца ў прыватнай уласнасці (75 працэнтаў), дзяржаўная складае толькі 8 працэнтаў. Расце доля буйных сетак — яны складаюць у тавараабароце 64 працэнты. Паводле слоў міністра, па меры развіцця гандаль выходзіць з рынкаў. Так, за 10 гадоў удзельная вага рынкаў знізілася з 37 працэнтаў да 18 працэнтаў.

« Помощник прокурора
Тарасович »
  • Год гістарычнай памяці
  • Падпіска 2022
  • Оплата услуг редакции через ЕРИП
  • Купалле-2022
  • Реклама

  • Версия для слабовидящих
  • Мы в соцсетях





  • Рубрики
    • Актуально (1 059)
    • АПК (344)
    • Беларусь помнит (128)
    • Власть (299)
    • Гісторыя Глушчыны (114)
    • Год исторической памяти (49)
    • Духовность (153)
    • Есть вопрос? Есть ответ! (78)
    • Как выписать газету (2)
    • Калейдоскоп (22)
    • Культура (257)
    • Общество (4 638)
    • Происшествия (361)
    • Реклама (0)
    • РОЧС информирует (32)
    • Спорт (322)
    • Творческие проекты (188)
    • Тема недели "БелТА" (59)
    • Экономика (289)
  • Баннеры
  • Архив газеты
  • Погода в Глуске
    Глуск
  • Яндекс.Метрика
Тема предоставлена Web 2.0 News.
Хостинг: HOSTER.BY
© 2022 Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска  Все права защищены.
Сайт Президента Республики Беларусь Глусский районный исполнительный комитет
Top