Темы

Мінгандаль будзе рэкамендаваць знізіць гандлёвыя надбаўкі на беларускія тавары

Міністэрства гандлю Беларусі будзе рэкамендаваць суб’ектам гаспадарання знізіць гандлёвыя надбаўкі на айчынныя тавары, заявіў 10 лютага першы намеснік міністра гандлю Артур Карповіч на пасяджэнні калегіі ведамства, дзе былі падведзены вынікі работы ў 2015 годзе.

«Сённяшнім рашэннем калегіі плануецца рэкамендаваць гандлю знізіць гандлёвыя надбаўкі на айчынныя тавары. Адпаведны пералік падрыхтаваны і будзе накіраваны ўсім зацікаўленым з мэтай давядзення яго да кожнага гандлёвага аб’екта», — адзначыў Артур Карповіч.

Пры гэтым міністр гандлю Уладзімір Калтовіч падкрэсліў, што агучаную прапанову можна абмяркоўваць. «Гэта наша рэкамендацыя, а не метадычнае ўказанне», — сказаў ён.

Артур Карповіч нагадаў, што на 2016 год урадам пастаўлена задача забяспечыць долю беларускіх тавараў на ўзроўні не меншым за 70,2 працэнта. Па выніках справаздачнага года яна склала 69 працэнтаў. «Прапаную лічыць гэта значэнне мінімальным, паставіўшы галіновую задачу павялічыць долю айчынных тавараў у 2016 годзе мінімум да 71 працэнта, што дасць магчымасць амаль $0,5 млн пакінуць у краіне. А гэта падаткі ў бюджэт, рабочыя месцы, заработная плата нашым людзям і г.д.», — сказаў першы намеснік міністра. Паводле яго слоў, рэзервы ёсць. Па шэрагу тавараў попыт насельніцтва па-ранейшаму забяспечваецца за кошт імпартнай прадукцыі: сінтэтычныя мыйныя сродкі (на 68 працэнтаў), пральныя машыны (на 67 працэнтаў), парфумерна-касметычныя тавары (на 78 працэнтаў), тэлевізары (на 91 працэнт).

Последние новости

Общество

Осторожно с дикими животными

26 апреля 2026
Читать новость
Образование

Теорию подкрепят практикой

26 апреля 2026
Читать новость
Общество

Накануне 40-летия со дня чернобыльской трагедии по инициативе Глусского РОЧС возле памятника в Заелице высадили небольшую хвойную аллею

25 апреля 2026
Читать новость
Власть

Пример райцентра с развитой социальной инфраструктурой. Что Лукашенко показали в Петрикове

25 апреля 2026
Читать новость
Будь в курсе

Более 37 тыс. рублей налогов выплатила риелторская организация из Могилева за сокрытие выручки

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

У Глуску прайшоў дзень прызыўніка

25 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем