Темы

Мінгандаль будзе рэкамендаваць знізіць гандлёвыя надбаўкі на беларускія тавары

Міністэрства гандлю Беларусі будзе рэкамендаваць суб’ектам гаспадарання знізіць гандлёвыя надбаўкі на айчынныя тавары, заявіў 10 лютага першы намеснік міністра гандлю Артур Карповіч на пасяджэнні калегіі ведамства, дзе былі падведзены вынікі работы ў 2015 годзе.

“Сённяшнім рашэннем калегіі плануецца рэкамендаваць гандлю знізіць гандлёвыя надбаўкі на айчынныя тавары. Адпаведны пералік падрыхтаваны і будзе накіраваны ўсім зацікаўленым з мэтай давядзення яго да кожнага гандлёвага аб’екта”, – адзначыў Артур Карповіч.

Пры гэтым міністр гандлю Уладзімір Калтовіч падкрэсліў, што агучаную прапанову можна абмяркоўваць. “Гэта наша рэкамендацыя, а не метадычнае ўказанне”, – сказаў ён.

Артур Карповіч нагадаў, што на 2016 год урадам пастаўлена задача забяспечыць долю беларускіх тавараў на ўзроўні не меншым за 70,2 працэнта. Па выніках справаздачнага года яна склала 69 працэнтаў. “Прапаную лічыць гэта значэнне мінімальным, паставіўшы галіновую задачу павялічыць долю айчынных тавараў у 2016 годзе мінімум да 71 працэнта, што дасць магчымасць амаль $0,5 млн пакінуць у краіне. А гэта падаткі ў бюджэт, рабочыя месцы, заработная плата нашым людзям і г.д.”, – сказаў першы намеснік міністра. Паводле яго слоў, рэзервы ёсць. Па шэрагу тавараў попыт насельніцтва па-ранейшаму забяспечваецца за кошт імпартнай прадукцыі: сінтэтычныя мыйныя сродкі (на 68 працэнтаў), пральныя машыны (на 67 працэнтаў), парфумерна-касметычныя тавары (на 78 працэнтаў), тэлевізары (на 91 працэнт).

Последние новости

Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить и что посмотреть в Глуске в ближайшие выходные

18 июля 2025
Читать новость
Актуально

Американская белая бабочка — опасный карантинный вредитель

18 июля 2025
Читать новость
Актуально

Собрались в Карнице земляки

18 июля 2025
Читать новость
Актуально

“Нельзя, чтобы уборочная проходила в небрежном режиме”. Вот какие вопросы обозначил перед аграриями Александр Лукашенко

18 июля 2025
Читать новость
АПК

Рейды по местам уборки, доработки и хранения зерна нового урожая провели инспекторы сектора надзора и профилактики Глусского РОЧС

18 июля 2025
Читать новость
Актуально

Налоговая напоминает, как использовать электронные накладные

17 июля 2025
Читать новость