Темы

Мінская кніжная выстаўка нясе дабро і ўмацоўвае супрацоўніцтва паміж краінамі

Мінская кніжная выстаўка стварае дабро і ўмацоўвае супрацоўніцтва паміж краінамі. Такое меркаванне выказала 10 лютага міністр інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч на цырымоніі адкрыцця XXIII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу.

“Самае галоўнае – выстаўка нясе дабро, мір, умацоўвае супрацоўніцтва паміж краінамі”, – лічыць Лілія Ананіч.

Паводле слоў міністра інфармацыі, акрамя таго, што кніга з’яўляецца крыніцай ведаў, яна нясе ў сабе моцны гуманітарны пачатак супрацоўніцтва. “У гэтыя дні ў нашай краіне прадстаўлены лепшыя дасягненні кнігавыдання. Мы таксама сустракаем прадстаўнікоў пісьменніцкай супольнасці – на пляцоўцы міжнароднага сімпозіума праводзяцца семінары, вядзецца зацікаўленая гутарка аб пераемнасці ў літаратуры, аб моцным стваральным патэнцыяле слова пісьменніка і кнігі як носьбіта гэтага слова”, – заўважыла кіраўнік ведамства.

Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Бузоўскі зачытаў прывітальнае слова кіраўніка дзяржавы, накіраванае гасцям ХХIII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу і Міжнароднага сімпозіума літаратараў “Пісьменнік і час”.

Па традыцыі была перарэзана чырвоная стужачка, што сведчыць аб старце мерапрыемства.

У кніжным форуме прымаюць удзел госці з 29 краін (Азербайджан, Арменія, Беларусь, Вялікабрытанія, Венесуэла, Германія, Ізраіль, Іран, Італія, Казахстан, Кітай, Рэспубліка Карэя, Куба, Кыргызстан, Літва, Палесціна, Польшча, Расія, Сірыя, ЗША, Таджыкістан, Турцыя, Украіна, Фінляндыя, Францыя, Чэхія, Швейцарыя, Швецыя, Эквадор). Краінай – пачэсным госцем выступае Арменія.

На выстаўцы адбудзецца ўручэнне ўзнагарод пераможцам 55-га Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі”. Вышэйшая ўзнагарода конкурсу ў намінацыі “Трыумф” прысуджана кнізе “Уладзімір Мулявін. “Сэрцам і думамі…” (выдавецтва “Мастацкая літаратура”), выдадзенай да 75-годдзя з дня нараджэння вялікага музыканта.

XXIII Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш будзе праходзіць да 14 лютага. Арганізатары форуму – Міністэрства інфармацыі і Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт.

Последние новости

Актуально

Акция «Дом без насилия» в Глуске: скандалистов пока предупредили

26 апреля 2024
Актуально

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
Общество

«Кожаный мяч» в Глуске. Новый сезон

25 апреля 2024
Власть

Лукашенко: основной реальный риск для Беларуси создает горячая точка в Украине

25 апреля 2024
Актуально

В Беларуси 25 апреля начинают выплачивать материальную помощь ко Дню Победы

25 апреля 2024
Общество

«Открой сезон без нарушений!». В Глусском районе 26 апреля пройдет единый день безопасности дорожного движения

25 апреля 2024
Духовность

Таинство Соборования пройдет в Космодамиановском храме в деревне Городок

25 апреля 2024
Общество

Глусчанка Валентина Хлань — автор гимна «Роскосмоса» и многих популярных белорусских песен

25 апреля 2024
Общество

Профсоюзы Глусчины: движение вперед

25 апреля 2024
Власть

Заседание ВНС в качестве конституционного органа впервые состоялось 24 апреля, принятые решения подписаны избранным председателем

25 апреля 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Есть вопрос? Есть ответ!

На связи с читателем. Кто должен строить гнезда аистам?

15 апреля 2024
Актуально

Все в банк! Новый порядок получения пенсий и детских пособий

14 апреля 2024
АПК

Працоўныя будні ў «Зары Камуны» Глускага раёна

18 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Интеллектуальная игра «Эрудит» прошла в Глуске

19 апреля 2024
Актуально

ООО «БНБК-АГРО Глуск» приглашает на работу

16 апреля 2024
Происшествия

В Глусском районе на пожаре погиб человек

16 апреля 2024
Здоровье

Свободные рабочие дни для прохождения диспансеризации: кому, когда и сколько

18 апреля 2024