Темы

На рынку працы Беларусі занадта многа эканамістаў, у дэфіцыце — медыкі

На рынку працы Беларусі занадта многа эканамістаў, у дэфіцыце — медыкі. Аб гэтым сведчыць аналіз попыту і прапанавання па прафесіях, запатрабаваных на рынку працы рэспублікі, паведамілі ва ўпраўленні палітыкі занятасці Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Аналагічная сітуацыя была і тры гады таму: сярод працазалішніх і працанедастатковых прафесій лідары засталіся ранейшымі. Захоўваецца на рынку працы краіны не толькі структурны, але і тэрытарыяльны дысбаланс попыту і прапанавання рабочай сілы.

На 1 снежня 2015 года ў гарадской мясцовасці статус беспрацоўнага быў у 18 урачоў, а патрэбнасць у іх (зыходзячы з колькасці вакансій, заяўленых наймальнікамі ў службу занятасці) у 76 разоў большая — 1 тыс. 366. Для 9 беспрацоўных фельчараў таксама прапаноўваўся вельмі шырокі выбар рабочага месца ў гарадах — 252 прапановы аб працаўладкаванні, для 5 беспрацоўных фельчараў-лабарантаў — 278 вакансій, на 1 правізара прыпадала 103 вакансіі, на 1 рэнтген-лабаранта — 94, на 3 беспрацоўных фармацэўтаў — 96 свабодных рабочых месц. Наймальнікі заявілі аб 73 вакантных месцах для акушэрак, беспрацоўных з такой спецыяльнасцю ў спісах службаў занятасці наогул не было. Попыт наймальнікаў на медыцынскіх сясцёр у гарадской мясцовасці ў 40 разоў перавышаў прапанаванне: на 1 тыс. 812 вакансій умоўна прэтэндавалі 45 чалавек з адпаведнай сярэдняй спецыяльнай адукацыяй.

Дарэчы, медыкі ў дэфіцыце не толькі ў гарадах, але і ў вёсцы. У сельскай мясцовасці не хапае 99 урачоў і 134 медсястры, а на ўліку па беспрацоўі знаходзяцца толькі 3 медсястры і ніводнага ўрача-спецыяліста.

Запатрабаваны не толькі работнікі сферы аховы здароўя, але і адукацыі. У гарадах былі свабодны 130 рабочых месц для выхавальнікаў дашкольных устаноў — пры 23 беспрацоўных з адпаведным дыпломам. На кожную вакансію настаўніка прэтэндавалі 2 беспрацоўныя выкладчыкі (пры 46 вакансіях — 95 чалавек, якія знаходзяцца на ўліку). У гарадской мясцовасці адчуваецца няхватка галоўных інжынераў, інжынераў-праграмістаў, інжынераў-тэхнолагаў. А вось менеджэраў — залішне (122 беспрацоўныя на 77 вакансій). Цяжка знайсці ў горадзе рабочае месца эканамістам, бухгалтарам, юрыстам. На 1 снежня 2015 года ў органах па працы, занятасці і сацабароне зарэгістраваны 402 беспрацоўныя гараджаніны з дыпломам эканаміста, патрэбнасць наймальнікаў у іх — толькі 72 (прапанаванне ў 5,6 раза перавышае попыт на гэтых спецыялістаў). Канкурэнцыя назіраецца і сярод іншых саіскальнікаў: 560 дыпламаваных беспрацоўных бухгалтараў умоўна прэтэндуюць на 270 вакансій бухгалтара і галоўнага бухгалтара, 234 беспрацоўныя юрысты, юрысконсульты — на 59 адпаведных вакансій.

Структура попыту і прапанавання па рабочых спецыяльнасцях значна змянілася. Напрыклад, тры гады таму наймальнікі ў гарадах адчувалі вострую патрэбнасць у вадзіцелях аўтамабіля, цеслярах, мулярах, тынкоўшчыках, слесарах, электрагазазваршчыках і інш., цяпер колькасць беспрацоўных з гэтымі спецыяльнасцямі перавышае колькасць заявак наймальнікаў. У гарадской мясцовасці значна менш вакансій, чым беспрацоўных па такіх прафесіях, як дарожны рабочы, кладаўшчык, маляр, прадавец, сталяр, токар і інш.

Як сведчыць аналіз балансу попыту і прапанавання ў вёсцы, у фаворы ў наймальнікаў аграномы — на 12 беспрацоўных на 1 снежня мінулага года прыпадала 99 вакансій. У прыярытэце для сельскіх наймальнікаў застаюцца галоўныя ветурачы (3 беспрацоўныя на 110 вакансій), заатэхнікі, галоўныя заатэхнікі, заатэхнікі-селекцыянеры (на 12 беспрацоўных — 326 прапаноў рабочага месца), інжынеры, галоўныя інжынеры (39 і 141), бухгалтары, галоўныя бухгалтары (79 і 120). Адносна эканамістаў і юрыстаў былы сельскі дэфіцыт кадраў страціў вастрыню: на 37 беспрацоўных эканамістаў — 43 вакансіі, на 22 юрысты — 38 прапаноў рабочага месца.

Сярод самых запатрабаваных рабочых прафесій у сельскай мясцовасці — трактарыст-машыніст сельскагаспадарчага профілю (на 52 беспрацоўныя 217 вакансій), аператар машыннага даення (93 і 432), арматуршчык (4 і 64), а вось вадзіцеляў аўтамабіля стала вельмі шмат (на 134 вакансіі — 231 беспрацоўны), як і прадаўцоў (65 і 199).

У Мінпрацы і сацабароны адзначылі, што аналіз балансу вакансій праводзіцца ў Беларусі двойчы ў год — па стане на 1 чэрвеня і 1 снежня. Дэталёвы аналіз структуры беспрацоўных, іх адукацыйнага ўзроўню, прафесій і спецыяльнасцей, існуючых вакансій дазваляе спрагназаваць развіццё сітуацыі на рынку працы, абазначыць асноўныя праблемныя пункты і з улікам гэтага вызначыць прыярытэтныя напрамкі дзейнасці дзяржслужбы занятасці.

Последние новости

Власть

«Давайте сразу выбирать разрядку». Выступление Лукашенко на Минской конференции по безопасности 

29 октября 2025
Читать новость
Общество

Крик из прошлого. В Глусском районе перезахоронили останки двух жителей деревни Стяг, погибших от рук фашистов в марте 1944 года

29 октября 2025
Читать новость
Здоровье

В преддверии сезонного подъема заболеваемости в Глусской центральной районной больнице идет вакцинация от гриппа

29 октября 2025
Читать новость
Общество

Глусский РОЧС. Петарды и хлопушки — взрослым и детям не игрушки!

28 октября 2025
Читать новость
Культура

«Гамарджоба» могилевской публике. Группа BRAVO METEHI выступила в Могилеве

28 октября 2025
Читать новость
Общество

В Глусском районе с 27 по 31 октября проводится Неделя детской безопасности

28 октября 2025
Читать новость