• Главная
  • О газете
  • Электронное обращение
  • Контакты
  • Реклама
  • Фотогалерея
    • 2016 год
    • 2015 год
    • 2014 год
    • 2017 год
    • 2018 год
    • 2019 год
    • 2020 год
    • 2021 год
Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска

Неабходнасць павышэння пенсійнага ўзросту наспела ў Беларусі

Четверг, 4.02.2016 10:41. Category: Актуально    

У Беларусі наспела неабходнасць павышэння пенсійнага ўзросту. Такое меркаванне выказаў старшыня Брэсцкага аблвыканкама, член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Анатоль Ліс.

Тэма мэтазгоднасці павелічэння пенсійнага ўзросту актыўна абмяркоўваецца. Губернатар Брэсцкай вобласці лічыць, што для прыняцця правільнага рашэння спатрэбіцца час. «Калі палічыць колькасць людзей, якія дасягнулі пэўнага ўзроставага парога, то ў Беларусі ўжо неабходна павышаць пенсійны ўзрост. Але калі жыхары краіны не жадаюць гэтага, то дырэктыўнымі метадамі пытанне вырашацца не будзе. Спачатку трэба ўсё абмеркаваць. Калі грамадзяне самі ўсвядомяць, што гэта неабходна зрабіць, зразумеюць, што ім гэта дасць, толькі тады пытанне аб павелічэнні пенсійнага парога будзе вырашана», — падкрэсліў Анатоль Ліс.

Губернатар упэўнены, што пенсійны ўзрост трэба павышаць паэтапна, і Беларусь у гэтым напрамку робіць правільныя крокі. У свеце засталіся адзінкі краін, у тым ліку Расія, з невысокім пенсійным узростам.

«Вядома, тэма няпростая. Спецыялісты павінны яе прапрацаваць, вывучыць усе аспекты. У прыватнасці, пытанні занятасці насельніцтва, стварэння новых рабочых месц. Цяпер многія на пенсіі працуюць», — канстатаваў Анатоль Ліс.

« Будзем чытаць!
Семья многодетная, обыкновенная »
  • Год гістарычнай памяці
  • Падпіска 2022
  • Оплата услуг редакции через ЕРИП
  • Купалле-2022
  • Реклама

  • Версия для слабовидящих
  • Мы в соцсетях





  • Рубрики
    • Актуально (1 059)
    • АПК (344)
    • Беларусь помнит (128)
    • Власть (299)
    • Гісторыя Глушчыны (114)
    • Год исторической памяти (49)
    • Духовность (153)
    • Есть вопрос? Есть ответ! (78)
    • Как выписать газету (2)
    • Калейдоскоп (22)
    • Культура (257)
    • Общество (4 638)
    • Происшествия (361)
    • Реклама (0)
    • РОЧС информирует (32)
    • Спорт (322)
    • Творческие проекты (188)
    • Тема недели "БелТА" (59)
    • Экономика (289)
  • Баннеры
  • Архив газеты
  • Погода в Глуске
    Глуск
  • Яндекс.Метрика
Тема предоставлена Web 2.0 News.
Хостинг: HOSTER.BY
© 2022 Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска  Все права защищены.
Сайт Президента Республики Беларусь Глусский районный исполнительный комитет
Top