Темы

Пілотам «Белавія» ўпершыню стала жанчына

Першая жанчына-пілот з’явілася ў авіякампаніі «Белавія», паведамілі ў прэс-службе авіякампаніі.

Святлана Яроменка стала першай жанчынай-пілотам у радах авіякампаніі «Белавія» з моманту заснавання кампаніі ў 1996 годзе.

Святлана нарадзілася ў авіяцыйнай сям’і ў 1987 годзе ў Якуціі. Бацька — галоўны інжынер службы ЭРТАС (служба эксплуатацыі радыётэхнічнага абсталявання і сувязі) арганізацыі паветранага руху, маці — былы начальнік метэастанцыі аэрапорта ў Якуціі. Святлана з дзяцінства марыла стаць пілотам. У 2011 годзе скончыла Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт грамадзянскай авіяцыі па спецыяльнасці «лётная эксплуатацыя грамадзянскіх паветраных суднаў». Сваю кар’еру пачала ў рэгіянальнай авіякампаніі «Пскоўавія» на пасажырскіх самалётах Ан-24/Ан-26, потым працавала ў «Трансаэра», дзе прайшла перападрыхтоўку на паветранае судна Boeing 737NG.

У «Белавія» Святлана прыйшла ў лістападзе 2015 года. Пасля неабходнага навучання, у тым ліку наземнай тэарэтычнай і трэнажорнай падрыхтоўкі, першы палёт у якасці стажора Святлана зрабіла 29 снежня ў сталіцу Туркменістана — Ашхабад.

Святлана замужам, яе муж працуе пілотам ў Санкт-Пецярбургу. Адказваючы на пытанне аб гендарных стэрэатыпах, Святлана Яроменка адзначыла: «У сучасным свеце ўжо даўно не дзеляць прафесіі на мужчынскія і жаночыя. І калі ў чалавека ёсць жаданне, дазваляе здароўе і атрымана якасная адукацыя, ён спраўляецца са сваімі абавязкамі, то зусім не важна, якога ён полу. Самалёту ўсё роўна, хто ім кіруе, калі ўсе працэдуры выконваюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі бяспекі. Бяспека важней за ўсё».

Пакуль Святлана яшчэ стажор і лётае з інструктарам, аднак хутка пачне выконваць палёты самастойна ў якасці другога пілота паветранага судна Boeing 737NG. У будучым Святлана марыць сама стаць пілотам-інструктарам.

«Мы плануем, што колькасць жанчын-пілотаў будзе павялічвацца», — пракаменціраваў генеральны дырэктар авіякампаніі «Белавія» Анатоль Гусараў.

У авіякампаніі працуюць 194 пілоты, з іх амаль 110 камандзіраў паветраных суднаў.

Авіякампанія «Белавія» — буйнейшы авіяперавозчык Беларусі. Ажыццяўляе рэгулярныя рэйсы ў 47 аэрапортаў 28 краін Еўропы і Азіі. З 1997 года з’яўляецца правадзейным членам Міжнароднай асацыяцыі паветранага транспарту (IATA), з 2010-га — членам Еўрапейскай асацыяцыі рэгіянальных авіякампаній (ERAA). Флот авіякампаніі налічвае 27 паветраных суднаў.

Последние новости

Власть

«Давайте сразу выбирать разрядку». Выступление Лукашенко на Минской конференции по безопасности 

29 октября 2025
Читать новость
Общество

Крик из прошлого. В Глусском районе перезахоронили останки двух жителей деревни Стяг, погибших от рук фашистов в марте 1944 года

29 октября 2025
Читать новость
Здоровье

В преддверии сезонного подъема заболеваемости в Глусской центральной районной больнице идет вакцинация от гриппа

29 октября 2025
Читать новость
Общество

Глусский РОЧС. Петарды и хлопушки — взрослым и детям не игрушки!

28 октября 2025
Читать новость
Культура

«Гамарджоба» могилевской публике. Группа BRAVO METEHI выступила в Могилеве

28 октября 2025
Читать новость
Общество

В Глусском районе с 27 по 31 октября проводится Неделя детской безопасности

28 октября 2025
Читать новость