• Главная
  • О газете
  • Электронное обращение
  • Контакты
  • Реклама
  • Фотогалерея
    • 2016 год
    • 2015 год
    • 2014 год
    • 2017 год
    • 2018 год
    • 2019 год
    • 2020 год
    • 2021 год
Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска

Структуру Мінэканомікі плануецца трансфармаваць

Пятница, 19.02.2016 11:10. Category: Актуально    

Структуру Міністэрства эканомікі плануецца трансфармаваць, заявіў 18 лютага міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі на падагульняючай калегіі ведамства, якая праходзіць з удзелам прэм’ер-міністра Андрэя Кабякова, паведамілі ў прэс-службе Мінэканомікі.

Прыярытэтам работы ведамства Уладзімір Зіноўскі назваў стварэнне ўмоў для сістэмнага павышэння канкурэнтаздольнасці беларускай эканомікі, а асноўным неспрыяльным фактарам для гэтага — нявызначанасць і хуткую зменлівасць знешніх умоў.

«Калі ход падзей паскараецца, мы штодзень сутыкаемся з новымі выклікамі — трэба паскараць прыняцце рашэнняў», — заявіў міністр. У сувязі з гэтым важнай задачай міністэрства Уладзімір Зіноўскі вызначыў удасканаленне сістэмы кіравання эканомікай для адаптацыі да зменлівых умоў і выпрацоўку прапаноў па ўдасканаленні стылю і метадаў работы органаў дзяржаўнага кіравання, урада ў цэлым. Пры гэтым міністр анансаваў трансфармацыю структуры Мінэканомікі і аптымізацыю яго функцый для ўдасканалення работы ведамства.

Паводле яго слоў, яшчэ адна важная задача — распрацоўка і рэалізацыя канкрэтных мер для фінансавай рэструктурызацыі эканомікі, забеспячэння эфектыўнасці і прыбытковасці работы прадпрыемстваў.

Ключавымі прыярытэтамі 2016 года і пяцігоддзя ў цэлым Уладзімір Зіноўскі назваў занятасць, асабліва падкрэсліўшы наяўнасць тут вялікага рэзерву ў прыватнай ініцыятыве, экспарт і інвестыцыі.

Ён падкрэсліў, што з улікам вызначаных задач і прыярытэтаў у бягучым годзе міністэрства прадоўжыць работу па пытаннях, звязаных з удзелам Беларусі ў Еўразійскім эканамічным саюзе. Адным з ключавых напрамкаў дзейнасці Мінэканомікі стане развіццё інвестыцыйнага супрацоўніцтва з Кітайскай Народнай Рэспублікай.

Фронт работы міністэрства будзе ўключаць і іншыя пытанні. Сярод іх пашырэнне ўзаемадзеяння з міжнароднымі эканамічнымі арганізацыямі (Сусветны банк, Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця, Еўрапейскі інвестыцыйны банк), суправаджэнне першых пілотных праектаў на аснове механізмаў дзяржаўна-прыватнага партнёрства і каардынацыя работы дзяржорганаў і мясцовых выканаўчых органаў па распрацоўцы інфраструктурных праектаў на аснове ДПП, выпрацоўка прапаноў па паляпшэнні інвестыцыйнага клімату, стварэнні прывабнага бізнес-асяроддзя і падтрымцы малога і сярэдняга прадпрымальніцтва. Работа па гэтых напрамках будзе ісці як у частцы пашырэння і каардынацыі рэалізацыі раней заяўленых і сфармуляваных ініцыятыў, так і ў частцы распрацоўкі новых стратэгій і неабходных дакументаў, у тым ліку сумесна з зацікаўленымі ведамствамі.

На калегіі было ўзнята пытанне аб новых падыходах у сферы макрапрагназавання, удакладнення і карэкціроўкі прагнозных дакументаў у зменлівых умовах.

Па выніках работы калегіі будзе зацверджана справаздача аб рабоце ў 2015 годзе, прынята пастанова па арганізацыі работы Мінэканомікі ў 2016 годзе.

« Место встречи не меняют
Ападкі і парывісты вецер прагназуюцца ў Беларусі на выхадных »
  • Год гістарычнай памяці
  • Падпіска 2022
  • Оплата услуг редакции через ЕРИП
  • Купалле-2022
  • Реклама

  • Версия для слабовидящих
  • Мы в соцсетях





  • Рубрики
    • Актуально (1 059)
    • АПК (344)
    • Беларусь помнит (128)
    • Власть (299)
    • Гісторыя Глушчыны (114)
    • Год исторической памяти (49)
    • Духовность (153)
    • Есть вопрос? Есть ответ! (78)
    • Как выписать газету (2)
    • Калейдоскоп (22)
    • Культура (257)
    • Общество (4 639)
    • Происшествия (361)
    • Реклама (0)
    • РОЧС информирует (32)
    • Спорт (322)
    • Творческие проекты (188)
    • Тема недели "БелТА" (59)
    • Экономика (290)
  • Баннеры
  • Архив газеты
  • Погода в Глуске
    Глуск
  • Яндекс.Метрика
Тема предоставлена Web 2.0 News.
Хостинг: HOSTER.BY
© 2022 Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска  Все права защищены.
Сайт Президента Республики Беларусь Глусский районный исполнительный комитет
Top