Темы

Тэхагляд з канца лютага падаражэе

УП “Белтэхагляд” плануе ўвесці ў канцы лютага новы прэйскурант на паслугі па правядзенні дзяржаўнага тэхнічнага агляду на дыягнастычных станцыях. Такая інфармацыя размешчана на сайце прадпрыемства.

“У сярэднім кошт кантрольна-дыягнастычных работ будзе павялічаны на 18 працэнтаў. Гэта не закране станцыі, што не належаць прадпрыемству, і не паўплывае на памер дзяржаўнай пошліны. Пры гэтым паслугі “Белтэхагляду” па-ранейшаму будуць заставацца аднымі з самых нізкіх па кошце ў рэспубліцы – у сярэднім на 11 працэнтаў ніжэй за агульнарэспубліканскі ўзровень”, – гаворыцца ў паведамленні.

На прадпрыемстве растлумачылі, што перагляд тарыфаў звязаны з неабходнасцю прывядзення іх узроўню да эканамічна абгрунтаваных і з улікам такіх фактараў, як інфляцыйныя працэсы ў 2014-2016 гадах, рост абавязковых плацяжоў, кошт энергарэсурсаў. Пад увагу таксама прыняты сацыяльны складнік і агульны ўзровень плацежаздольнага попыту.

У паведамленні адзначаецца, што аўтаўладальнікі, якія плануюць у бліжэйшы час наведаць станцыі дыягностыкі УП “Белтэхагляд”, маюць магчымасць прайсці дзяржтэхагляд па ранейшых тарыфах. Прайсці яго можна на любой дыягнастычнай станцыі незалежна ад месца рэгістрацыі транспартнага сродку.

Цяпер цэнаўтварэнне ў сферы дзяржтэхагляду ў Беларусі свабоднае і фарміруецца ўладальнікамі дыягнастычных станцый самастойна, зыходзячы з кан’юнктуры рынку. З 230 існуючых у рэспубліцы станцый толькі 21 знаходзіцца ў веданні УП “Белтэхагляд”, уключаючы 9 мабільных, што размяшчаюцца ў аддаленых раёнах для забеспячэння зручнасці аўтаўладальнікаў.

Апошні раз тарыфы на тэхагляд у Беларусі пераглядаліся ў верасні 2014 года.

Последние новости

Общество

Глусчан приглашают поучаствовать в велопробеге «Беларусь за чистый воздух!»

18 сентября 2025
Читать новость
Происшествия

Рабочий погиб в Бобруйске, спустившись в траншею

18 сентября 2025
Читать новость
Власть

«День народного единства: значение мира и согласия» — тема сентябрьского дня информирования

18 сентября 2025
Читать новость
Общество

22 сентября пройдет акция «День без автомобиля. Беларусь за чистый воздух»

18 сентября 2025
Читать новость
Общество

Тематическая горячая линия по вопросу качества торгового обслуживания населения Могилевской области

18 сентября 2025
Читать новость
Общество

«Мой народ — моя гордость!» — праздничный митинг под таким названием сегодня, 17 сентября, прошел в Глуске

17 сентября 2025
Читать новость