У Дзень абаронцаў Айчыны
Святкаванне Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь пачалося ў Глускім раёне з ускладання кветак да помнікаў героям Вялікай Айчыннай вайны. Зранку на Алеі Славы сабраліся прадстаўнікі ўлады, працоўных калектываў, грамадскіх аб’яднанняў, школьнікі. Старшыня раённага Савета дэпутатаў Андрэй Баброўнік і першы намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Гарбачэўскі прынеслі кветкі да бюста двойчы Героя Савецкага Саюза Сцяпана Фёдаравіча Шутава. Яны, а таксама ўсе ўдзельнікі мерапрыемства ўшанавалі памяць абаронцаў Айчыны хвілінай маўчання.
Увесь дзень 23 лютага для мужчын і хлопчыкаў гучалі віншаванні ў працоўных калектывах, школах, дзіцячых садках. А вечарам жыхароў раёна на святочныя канцэрты запрасілі работнікі ўстаноў культуры.
І. ГРАМЫКА
Фота С. РУДЗІНСКАГА