Темы

У год выбараў першага Прэзідэнта

У год выбараў першага Прэзідэнта

Што б ні казалі, але я лічу гісторыю самай цікавай навукай. А калі яна датычыцца непасрэдна нас, то становіцца больш блізкай, асабліва калі прымяняць прыкметныя рэспубліканскія падзеі на  местачковы маштаб. А такіх падзей у нашым жыцці шмат. Напрыклад, у 1994 годзе раёнка пісала пра першыя ў гісторыі суверэннай Беларусі выбары Прэзідэнта, візіт у Мінск прэзідэнта ЗША Біла Клінтана, 50-годдзе вызвалення Беларусі. Я прапаную вам, паважаныя чытачы, разам са мной пагартаць падшыўку раённай газеты за 1994 год і ўспомніць той нялёгкі час, калі Беларусь толькі-толькі станавілася самастойнай краінай, былі чэргі ў магазінах за прадуктамі, расла інфляцыя, рэгулярна затрымлівалася выплата нават маленькай зарплаты, а дрэвы для вас, маладыя нашы чытачы, былі яшчэ вельмі вялікімі. Але аб усім па парадку.

 “Канікулы”, скарачэнні, забастоўкі

Амаль у кожным нумары раёнкі за 1994 год ёсць інфармацыя аб тым, што на вымушаныя канікулы адпраўлены рабочыя розных прадпрыемстваў — мэблевай фабрыкі, ПМК-86, МПМК-249 і іншых. Прычына — няма грошай, не вядуцца разлікі паміж арганізацыямі. Праўда, некаторым работнікам бюджэтнай сферы пашанцавала ячшэ менш — іх увогуле скарацілі з працы. Адзіныя, хто працаваў без прастояў і з поўнай нагрузкай, — гэта рабочыя крухмальнага цэху Глускага плодаагародніннага завода.

На 12 студзеня 1994 года была запланавана агульна-рэспубліканская забастоўка настаўнікаў. Глускія педагогі ўдзел у забастоўцы вырашылі не прымаць, а спраўляцца са сваімі праблемамі іншым чынам. На 15 лютага прафсаюзамі была запланавана агульнарэспубліканская палітычная стачка, але прадстаўнікі большасці працоўных калектываў Глушчыны таксама адмовіліся далучыцца да яе. Абумовілі сваё рашэнне тым, што стаміліся ад забастовак, ад пустой гаварыльні.

Пусты халадзільнік

Акрамя праблем на працы, у той час глушчане сутыкнуліся з дэфіцытам прадуктаў харчавання. На паліцах іх не было, затое цана рэгулярна павялічвалася. Напрыклад, пенсіянерка з Глуска пыталася: “Чаму ў магазіне пры норме1 кгцукру на чалавека я атрымала толькі паўкілаграма?” Адказ жанчыне быў такі: на складах аблспажыўсаюза мала салодкай прадукцыі. Не хапала глушчанам і малака: яго нясвоечасова завозілі для перапрацоўкі на масласыразавод з-за праблем з бензінам. Тагачасны гандаль таксама быў у заняпадзе, што называецца, кульгаў на абедзве нагі. Здараліся вельмі непрыемныя выпадкі. У вёсцы Жалвінец прадавец недаважыла пакупніку аж 600 грамаў мукі! У адным з магазінаў Глуска жанчыне прадалі куру з непрыемным пахам. Пакупніца агледзела “пахучы” прадукт толькі, калі выйшла з магазіна і, канешне ж, панесла яго назад. Грошы вярнулі, але з заўвагай: “А вы што, калі куплялі, не адчувалі, чым пахне?” Узнікае ў адказ пытанне: “Навошта прапаноўвалі сапсаваны прадукт?” А напярэдадні першага верасня ўзнік дэфіцыт школьных сшыткаў, і работнікі магазіна культтавараў рэалізоўвалі іх па спісах школ па 10 штук на вучня.

Прыватныя крамы і сыр “Сулугуні”

Тых пакупнікоў, каго не задавальняла якасць абслугоўвання ў дзяржаўных гандлёвых кропках, запрашалі да сябе прыватныя крамы. Так, для глушчан адчыніў свае дзверы павільён “Сюзанна” каля цэнтральнай бібліятэкі. Пакупнікі адзначалі, што тут і выбар тавараў неблагі, і цэны прыймальныя. Сваіх наведвальнікаў чакаў і бар-марожанае “Каміль”, які размяшчаўся ў кінатэатры “Арыён”. Тут можна было пакаштаваць як звычайнае марожанае, так і з рознымі экзатычнымі смакамі — какоса, манга, банана. Цікава, што гаспадаром гэтай установы быў паляк Лешэк Серачыньскі, які даведаўся пра Глуск ад нашага земляка Вячаслава Захарынскага.

А ў памяшканні Бабровіцкай МТФ размяшчаўся міні-цэх па вырабу нацыянальнага грузінскага сыру “Сулугуні”, дзе працавалі выхадцы з Грузіі. За дзень яны перапрацоўвалі да тоны малака і выраблялі да 90 кілаграмаў сыру. Праўда, глушчанам яго пакаштаваць не прыйшлося, таму што пастаўлялі гэтую смачную прадукцыю толькі ў Мінск.

Пенсіі не будзе!

А ў адзін са жнівеньскіх дзён 1994-га пенсіянеры, якія прыйшлі на пошту, каб атрымаць сумленна заробленую пенсію, пачалі шукаць у кішэнях валідол, бо прачыталі напісаную вялікімі літарамі аб’яву “Пенсіі не будзе”. Як потым патлумачылі раёнцы ў аддзеле сацзабеспячэння, выплаты проста затрымліваліся і, каб не нерваваць людзей сталага ўзросту, у аб’яўцы дапісалі слова “часова”.

Першыя выбары

Канешне ж, напаўняльнасць уласнага халадзільніка і іншыя бытавыя праблемы цікавілі глушчан у першую чаргу. Але калі мы гаворым пра 1994 год, то трэба адзначыць, што ён быў знамянальны і важнай падзеяй рэспубліканскага маштабу: летам прайшлі выбары першага Прэзідэнта нашай дзяржавы. На старонках раёнкі жыхары Глуска актыўна выказвалі свае меркаванні аб кожным з шасці кандыдатаў, а ў канцы мая дзеючы на той момант Прэмьер-міністр і кандыдат у Прэзідэнты Вячаслаў Кебіч наведаў Глускі раён, дакладней, вёскі Калюгу і Сельцы, якія пацярпелі ў 1992 годзе ад моцнага пажару.

“Ліхія” дзевяностыя

Дзевяностыя гады асацыіруюцца ў нас ячшэ і з росквітам крыміналу. Тым ці іншым чынам гэта з’ява закранула і Глускі раён. Вадзіцель грузавіка аднаго з прадпрыемстваў Глуска расказаў карэспандэнту газеты “Сцяг Радзімы” гісторыю, якая здарылася з ім па дарозе з Магілёва ў Глуск. За парушэнне правілаў дарожнага руху яго аштрафаваў супрацоўнік ДАІ на тысячу рублёў (а гэта на той час ні многа ні мала, а аж дзве бутэлькі гарэлкі!). Каб вярнуць свае грошы, кіроўца вырашыў падзарабіць і прадаць крыху бензіну з бака сваёй машыны. А тут якраз і чалавек на дарозе з каністрай каля аўтамабіля стаіць і знакамі просіць спыніцца. “Напэўна, не хапіла паліва даехаць дахаты,” — падумаў глушчанін і прытармазіў. Калі легкавушка была запраўлена, наш вадзіцель запатрабаваў грошы за гаручае. Але замест грошай убачыў дула пісталета. Вырашыўшы, што жыццё даражэй, глушчанін ускочыў у свой грузавік і паімчаў дахаты. Вось так злодзей у злодзея ўкраў.

У некаторых вёсках раёна здаралася панажоўшчына, і нават аднойчы гучалі стрэлы, калі хуліган аказаў супрацоўнікам міліцыі ўзброенае супраціўленне. Супрацоўнікі ДАІ таксама вымушаны былі прымяніць зброю і страляць па калёсах аўтамабіля, за рулём якога быў п’яны кіроўца.

Вымагацелі-рэкеціры таксама хацелі пажывіцца за кошт нашых землякоў. Жыхар Каткі звярнуўся ў аддзел унутраных спраў з заявай, што на працягу месяца яму звоняць невядомыя асобы і патрабуюць тры тысячы долараў.

Былі і выпадкі махлярства — ашуквалі нашых даверлівых грамадзян у асноўным цыгане. Але часам і мясцовыя жыхары прыдумлялі, як ашукаць дзяржаву. Так, напрыклад, старая жанчына заявіла ў бальніцу аб смерці мужа, і ёй выдалі даведку, з якой яна пайшла ў райсабес, дзе і атрымала грошы на пахаванне. “А “нябожчык” тым часам жывы і здаровы сядзеў дома. Махлярства раскрылася выпадкова, грошы былі вернуты”, — пісала “Сцяг Радзімы” ў нумары за 9 лістапада 1994 года.

Хуліганілі нават птушкі. У фае райвыканкама, разбіўшы акно, заляцеў каршун. Птушку злавілі, хацелі скруціць, але яна аказала моцнае супраціўленне: білася крыламі і старалася ўпіцца вострымі кіпцюрамі ў рукі дзяжурнага ахоўніка. У выніку вырашана было “хулігана” адпусціць на волю.

Коратка пра рознае, альбо Аптымістычнае

На зімовых Алімпійскіх гульнях у Ліліхамеры прагучаў гімн беларускай зборнай, аўтарам якога быў наш зямляк Валерый Іваноў.

У чэрвені адзначалі 50-годдзе вызвалення Глускага раёна і Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а ў ліпені — 70-годдзе ўтварэння нашага раёна.

Яшчэ адзін наш зямляк Валерый Васілеўскі стаў адным з прызёраў тэлевіктарыны, прысвечанай 100-годдзю алімпійскага руху, і, канешне ж,  атрымаў узнагароду — грашовую прэмію і транзістарны прыёмнік.

Падшыўку гартала Вольга ЯНУШЭЎСКАЯ

Фота Ігара КІРЫНА

Последние новости

Актуально

Об ответственности за распространение экстремизма

24 апреля 2024
Общество

Олег Дьяченко: “Наша сила – в единстве и сплочённости”

24 апреля 2024
Общество

День призывника состоялся в Глуске

24 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Путь к Победе. Хроника освобождения Беларуси (1943—1944)

24 апреля 2024
Общество

Внимание! Нужна помощь в поисках человека!

24 апреля 2024
Актуально

Районный день охраны труда прошел в Глуске

23 апреля 2024
Общество

Анжела Полупанкова: всё происходящее на ВНС буду рассматривать с точки зрения защиты человека-труженика

23 апреля 2024
Власть

Говорят делегаты ВНС. Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв

23 апреля 2024
Общество

Дмитрий Махунов: ВНС — это возможность участвовать в принятии стратегических решений на благо государства

23 апреля 2024
Общество

Говорят делегаты ВНС. Директор Глусского районного музея Наталья Акулич

23 апреля 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Есть вопрос? Есть ответ!

На связи с читателем. Кто должен строить гнезда аистам?

15 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Общереспубликанская акция «Разам з мастацтвам» прошла в Глусском районе

11 апреля 2024
Актуально

Все в банк! Новый порядок получения пенсий и детских пособий

14 апреля 2024
Общество

Новый состав молодежного парламента избрали в Глуске

12 апреля 2024
АПК

Посевная в агрофирме «Славгородский» Глусского района

11 апреля 2024
Общество

От досуга до спартакиады. «Афганцы» предлагают сделать турнир по бильярду в Глуске ежегодным

12 апреля 2024
АПК

Працоўныя будні ў «Зары Камуны» Глускага раёна

18 апреля 2024