Темы

Зацверджаны графік правядзення цэнтралізаванага тэсціравання ў 2016 годзе ў Беларусі

Зацверджаны графік правядзення цэнтралізаванага тэсціравання ў 2016 годзе ў Беларусі. Адпаведная пастанова Міністэрства адукацыі нумар 6 «Аб правядзенні цэнтралізаванага тэсціравання па вучэбных прадметах у 2016 годзе» ад 2 лютага апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Па графіку дата правядзення цэнтралізаванага тэсціравання па беларускай мове — 13 чэрвеня, па рускай мове — 14 чэрвеня, грамадазнаўстве — 16 чэрвеня, біялогіі — 18 чэрвеня, матэматыцы — 19 чэрвеня, гісторыі Беларусі — 21 чэрвеня, хіміі — 23 чэрвеня, фізіцы — 24 чэрвеня, замежнай мове (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская) — 25 чэрвеня, сусветнай гісторыі (навейшы час), геаграфіі — 27 чэрвеня.

Таксама ўстаноўлены пералік устаноў адукацыі, вызначаных пунктамі рэгістрацыі і правядзення цэнтралiзаванага тэсцiравання, час пачатку цэнтралізаванага тэсціравання — 11.00. Дата рэзервовага дня — 5 ліпеня (аўторак). Тэрміны рэгістрацыі абітурыентаў для праходжання цэнтралізаванага тэсціравання ў рэзервовы дзень устаноўлены з 28 чэрвеня па 1 ліпеня. Таксама вызначаны пункты рэгістрацыі для праходжання цэнтралізаванага тэсціравання ў рэзервовы дзень. Пунктам правядзення цэнтралізаванага тэсціравання ў рэзервовы дзень вызначаны Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Тэрмін перадачы ў Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў базы даных абітурыентаў і заявак на экзаменацыйныя матэрыялы — да 4 чэрвеня.

Дакументам вызначана, што база даных абітурыентаў фарміруецца з дапамогай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы «Агульнарэспубліканскі банк даных удзельнікаў цэнтралізаванага тэсціравання»; абітурыенты размяркоўваюцца па аўдыторыях у пунктах правядзення цэнтралізаванага тэсціравання з выкарыстаннем спісаў абітурыентаў, складзеных у алфавітным парадку.

Гэта пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Последние новости

Общество

Единый день информирования: почему для суверенной Беларуси 17 сентября — одна из важнейших дат

10 сентября 2026
Читать новость
Общество

Минский полумарафон стал масштабным спортивным событием, которое опровергает стереотипы о «закрытой» Беларуси

10 сентября 2026
Читать новость
Общество

В Глусском районе проходит Единый день информирования

10 сентября 2026
Читать новость
Происшествия

Автопожары в Могилёвской области

10 сентября 2026
Читать новость
Власть

Президент Беларуси сегодня проведет совещание по вопросам лицензирования отдельных видов деятельности

10 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Откуда мошенники берут наши данные: 5 источников

10 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем