Темы

Жарко: паўторнага вітка захваральнасці на грып і ВРВІ не чакаецца

Паўторнага вітка захваральнасці на грып і ВРВІ ў Беларусі не чакаецца, паведаміў 15 лютага журналістам міністр аховы здароўя Васіль Жарко.

Міністр адзначыў, што некаторы час таму ў Беларусі быў зарэгістраваны традыцыйны рост колькасці прастудных захворванняў. Аднак у цэлым сітуацыя была і застаецца спакойнай. Узровень захваральнасці на 10 працэнтаў ніжэйшы, чым год таму. “Да канца гэтага тыдня захваральнасць зменшыцца яшчэ як мінімум на 10-15 працэнтаў”, – сказаў Васіль Жарко.

Ён звярнуў увагу, што апошнія 3-4 гады ў Беларусі няма эпідэміі. Гэтага ўдалося дабіцца дзякуючы высокаму ўзроўню імунізацыі насельніцтва. Больш як 40 працэнтаў беларусаў зрабілі прышчэпку ад грыпу. Да традыцыйнага ўсплёску захваральнасці на грып і ВРВІ падрыхтаваліся аптэкі і лячэбныя ўстановы, створаны неабходны запас лякарстваў як айчыннай, так і імпартнай вытворчасці.

Што датычыцца сітуацыі на фармацэўтычным рынку ў цэлым, міністр адзначыў, што скаргаў на адсутнасць якіх-небудзь прэпаратаў у Міністэрства аховы здароўя не паступае. “Для арганізацыі лячэбнага працэсу ў стацыянары і на амбулаторным этапе ўсё ёсць”, – падкрэсліў ён. Паводле слоў Васіля Жарко, беларусы сталі больш давяраць айчынным прэпаратам, пераканаўшыся ў іх якасці і эфектыўнасці. Не апошнюю ролю адыгрывае і цана. Калі сярэдні кошт беларускага лякарства складае $1, то імпартнага – $3. Цана каля 70 працэнтаў выпускаемых у Беларусі лекавых сродкаў не перавышае $1.

Васіль Жарко таксама праінфармаваў, што з 2012 года аб’ём выпуску айчынных лякарстваў вырас амаль у тры разы. Па выніках 2015 года доля беларускіх прэпаратаў на ўнутраным рынку склала 52,6 працэнта ў доларавым эквіваленце.

Последние новости

Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить и что посмотреть в Глуске в ближайшие выходные

18 июля 2025
Читать новость
Актуально

Американская белая бабочка — опасный карантинный вредитель

18 июля 2025
Читать новость
Актуально

Собрались в Карнице земляки

18 июля 2025
Читать новость
Актуально

“Нельзя, чтобы уборочная проходила в небрежном режиме”. Вот какие вопросы обозначил перед аграриями Александр Лукашенко

18 июля 2025
Читать новость
АПК

Рейды по местам уборки, доработки и хранения зерна нового урожая провели инспекторы сектора надзора и профилактики Глусского РОЧС

18 июля 2025
Читать новость
Актуально

Налоговая напоминает, как использовать электронные накладные

17 июля 2025
Читать новость