• Главная
  • О газете
  • Электронное обращение
  • Контакты
  • Реклама
  • Фотогалерея
    • 2016 год
    • 2015 год
    • 2014 год
    • 2017 год
    • 2018 год
    • 2019 год
    • 2020 год
    • 2021 год
Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска

Жураўкоў: адзін са шляхоў зніжэння дакументаабароту — укараненне інструментаў «Электроннай школы»

Четверг, 18.02.2016 11:02. Category: Актуально    

Адным са шляхоў зніжэння дакументаабароту ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі можа стаць укараненне інструментаў «Электроннай школы». Такое меркаванне выказаў 17 лютага на пасяджэнні падагульняючай калегіі Міністэрства адукацыі Беларусі кіраўнік ведамства Міхаіл Жураўкоў.

Паводле слоў міністра, на сённяшні дзень школы і гімназіі фактычна знаходзяцца ў самым пачатку шляху па стварэнні «Электроннай школы». Толькі ў 198 установах (каля 7 працэнтаў) выкарыстоўваецца электронны дзённік або электронны журнал і толькі ў 81 установе (менш як 3 працэнты) укаранёна карта навучэнца, якая выкарыстоўваецца ў большасці выпадкаў толькі для прапускнога рэжыму. «Мы прынялі шэраг мер, накіраваных на скарачэнне дакументаабароту ў школах і гімназіях. І ў першую чаргу ўстанавілі вычарпальны пералік дакументаў, якія неабходна весці асобным настаўнікам і класным кіраўнікам», — сказаў ён. На працягу двух гадоў у інструктыўна-метадычных пісьмах да пачатку навучальнага года дакладна прапісваюцца абавязковыя для вядзення настаўнікамі-прадметнікамі дакументы. «Мы не раз звярталі ўвагу кіраўнікоў на недапушчальнасць прыцягнення настаўнікаў да збору і апрацоўкі статыстычнай інфармацыі, падрыхтоўкі справаздач. Гэта работа павінна выконвацца непасрэдна членамі адміністрацыі. Аднак пытанне канчаткова так і не вырашана. Усім прадстаўнікам кіруючых органаў даведзена інфармацыя аб неабходнасці вызвалення настаўнікаў ад выканання неўласцівых функцый», — падкрэсліў міністр.

«Інфармацыйна-тэхналагічнае ўзаемадзеянне можна забяспечыць шляхам дыстанцыйнага суправаджэння дзейнасці. Нельга дапускаць выпадкі ўвядзення ў практыку работы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі дакументацыі, не прадугледжанай нарматыўнымі прававымі актамі ў гэтай сферы», — лічыць Міхаіл Жураўкоў.

Ва ўстановах адукацыі, акрамя абсталяваных 4 тыс. 218 камп’ютарных класаў, дадаткова аснашчаны камп’ютарамі 10 тыс. 54 вучэбныя кабінеты. Цяпер выкарыстоўваюць у адукацыйным працэсе інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі больш як 76 тыс. педагогаў (76 працэнтаў). У гэтым навучальным годзе функцыянуюць 3 тыс. 38 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, у якіх навучаюцца 958,8 тыс. чалавек, у тым ліку ў першых класах — 112,3 тыс. чалавек.

« Плюс один автобус
И снег на голову, и инспектор ДПС »
  • Год гістарычнай памяці
  • Падпіска 2022
  • Оплата услуг редакции через ЕРИП
  • Купалле-2022
  • Реклама

  • Версия для слабовидящих
  • Мы в соцсетях





  • Рубрики
    • Актуально (1 059)
    • АПК (344)
    • Беларусь помнит (128)
    • Власть (299)
    • Гісторыя Глушчыны (114)
    • Год исторической памяти (49)
    • Духовность (153)
    • Есть вопрос? Есть ответ! (78)
    • Как выписать газету (2)
    • Калейдоскоп (22)
    • Культура (257)
    • Общество (4 638)
    • Происшествия (361)
    • Реклама (0)
    • РОЧС информирует (32)
    • Спорт (322)
    • Творческие проекты (188)
    • Тема недели "БелТА" (59)
    • Экономика (290)
  • Баннеры
  • Архив газеты
  • Погода в Глуске
    Глуск
  • Яндекс.Метрика
Тема предоставлена Web 2.0 News.
Хостинг: HOSTER.BY
© 2022 Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска  Все права защищены.
Сайт Президента Республики Беларусь Глусский районный исполнительный комитет
Top