Темы

Больш як Br12,5 трлн запланавана на 5 гадоў на сацыяльную, медыцынскую, жыллёвую падтрымку сем’яў і дзяцей

У Беларусі на сацыяльную, медыцынскую, жыллёвую падтрымку сем’яў і дзяцей плануецца накіраваць у бягучым пяцігоддзі больш як Br12,5 трлн. Гэта прадугледжана падпраграмай “Сям’я і дзяцінства” Дзяржаўнай праграмы “Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь” на 2016-2020 гады.

Дзяржпраграма зацверджана пастановай Савета Міністраў ад 14 сакавіка 2016 года нумар 200. 30 сакавіка яна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Рэалізацыя канстытуцыйных правоў грамадзян на ахову здароўя, абарону сям’і, мацярынства, бацькоўства і дзяцінства – важнейшая задача сацыяльнай палітыкі дзяржавы, адзначаецца ў дакуменце.

Падпраграма “Сям’я і дзяцінства” нацэлена на ўдасканаленне сістэмы аховы здароўя маці і дзіцяці; развіццё сістэмы падтрымкі сем’яў з дзецьмі і паляпшэнне ўмоў іх жыццядзейнасці, умацаванне інстытута сям’і; забеспячэнне правоў і законных інтарэсаў дзяцей. Аб’ём фінансавання мерапрыемстваў падпраграмы складае Br12 трлн 503,3 млрд, у тым ліку са сродкаў рэспубліканскага бюджэту – Br12 трлн 34,3 млрд, мясцовых бюджэтаў – Br456,3 млрд, сродкі Фонду ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА) і Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ ) – звыш Br12,7 млрд.

Падпраграмай прадугледжваецца шырокі спектр мерапрыемстваў па ўдасканаленні сістэмы аховы здароўя маці і дзіцяці. Значныя фінансавыя рэсурсы будуць накіраваны на закупку медыцынскага абсталявання, аснашчэнне ўстаноў аховы здароўя ў рэгіёнах і ў сталіцы. Гэта дасць магчымасць удасканаліць аказанне медыцынскай дапамогі жанчынам, у тым ліку рэпрадуктыўнага ўзросту, і дзецям (асаблівая ўвага – нованароджаным).

Будзе распрацавана і ўкаранёна нацыянальная мадэль службы планавання сям’і, створана служба аховы мужчынскага здароўя. У 2016-2018 гадах распрацуюць вучэбны модуль па рэпрадуктыўным здароўі, у тым ліку па перадабортным кансультаванні, для спецыялістаў службы планавання сям’і, урачоў агульнай практыкі і памочнікаў урачоў, акушэраў-гінеколагаў, псіхолагаў, псіхатэрапеўтаў. Плануецца перагляд клінічных пратаколаў у акушэрстве і гінекалогіі ў мэтах адпаведнасці міжнародным стандартам і рэкамендацыям Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ).

Будуць развівацца паслугі патранажу і дамашняга візітавання ў сем’і з нованароджанымі дзецьмі і дзецьмі да 3 гадоў. Плануецца стварэнне мадэлі антыкрызіснай псіхалагічнай дапамогі сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей з асаблівасцямі развіцця.

На базе арганізацый аховы здароўя ў гарадах з насельніцтвам больш як 100 тыс. чалавек у бягучым годзе будуць створаны вучэбныя цэнтры для бацькоў па пытаннях арганізацыі бяспечных умоў пражывання дзяцей. А на 2016-2017 гады запланавана распрацоўка інфармацыйнай стратэгіі па прафілактыцы дзіцячага траўматызму.

Прадоўжацца работы па забеспячэнні проціпажарнай бяспекі жылля сем’яў з дзецьмі, у першую чаргу шматдзетных і з дзецьмі-інвалідамі.

У 2016 годзе будзе распрацавана Нацыянальная стратэгія па пытаннях паляпшэння здароўя дзяцей і падлеткаў на аснове стратэгіі СААЗ.

Плануецца развіваць сетку цэнтраў, дружалюбных падлеткам (ЦДП), якія нацэлены на фарміраванне навыкаў здаровага ладу жыцця ў моладзі, уключаючы падлеткаў груп рызыкі. У гэтым годзе ЦДП адкрыюцца ў Гродне, Гомелі, Кобрыне, Лідзе, Магілёве, Оршы.

Асобны блок мерапрыемстваў накіраваны на развіццё сістэмы падтрымкі сем’яў з дзецьмі і паляпшэнне ўмоў іх жыццядзейнасці, умацаванне інстытута сям’і.

Так, на 2016 год запланавана распрацоўка прапаноў па ўдасканаленні сістэмы дзяржаўных дапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей. Прадоўжыцца прадастаўленне сямейнага капіталу і іншых мер дзяржаўнай падтрымкі (выплата жанчынам, якія ўзнагароджваюцца ордэнам Маці; аднаразовая выплата сем’ям пры нараджэнні дваіх і больш дзяцей на набыццё дзіцячых рэчаў першай неабходнасці; выплата аднаразовай матэрыяльнай дапамогі да навучальнага года шматдзетным сем’ям на кожнага школьніка ў памеры да 30 працэнтаў бюджэту пражытачнага мінімуму). Дадатковы імпульс атрымае развіццё сістэмы дзяржаўнага сацыяльнага заказу адносна сем’яў з дзецьмі.

У перспектыве прадугледжваецца ўзмацніць падтрымку сем’яў у вырашэнні жыллёвай праблемы. Так, на 2018-2020 гады запланавана распрацоўка і ўнясенне прапаноў па ўдасканаленні заканадаўства ў частцы прадастаўлення фінансавай дапамогі дзяржавы маладым сем’ям з двума дзецьмі ў пагашэнні запазычанасці па льготных крэдытах, у памеры 20 працэнтаў ад сумы запазычанасці. У 2019-2020 гадах будзе ўдасканалена заканадаўства па павелічэнні памеру прадастаўляемай маладым і шматдзетным сем’ям фінансавай падтрымкі дзяржавы ў пагашэнні запазычанасці па крэдытах, атрыманых на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў на агульных падставах: маладым сем’ям пры нараджэнні, усынаўленні (удачарэнні) першага дзіцяці або наяўнасці аднаго непаўналетняга дзіцяці – 50 БПМ, маладым сем’ям пры нараджэнні, усынаўленні (удачарэнні) другога дзіцяці або наяўнасці дваіх непаўналетніх дзяцей – 90 БПМ, шматдзетным сем’ям пры наяўнасці траіх і больш непаўналетніх дзяцей – 110 БПМ.

У 2019 годзе ў рэспубліцы пройдзе даследаванне асаблівасцей сучаснага выхавання, будуць распрацаваны праграмна-метадычныя матэрыялы па сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай дапамозе сям’і. У 2018-2019 гадах плануецца распрацоўка механізма суправаджэння, сацыяльнай і псіхалагічнай падтрымкі непаўналетніх маці ў мэтах прафілактыкі рызык сацыяльна небяспечнага становішча для маці і яе дзіцяці.

У рэспубліцы актывізуецца работа па правядзенні інфармацыйна-адукацыйных кампаній па пытаннях прафілактыкі курэння, алкагалізму і прапаганды рацыянальнага харчавання, фізічнай актыўнасці і здаровага ладу жыцця сярод падлеткаў і моладзі, а таксама іх бацькоў. Будзе забяспечана арганізацыйная і інфармацыйная падтрымка конкурсаў, фестываляў, акцый. Прадоўжыцца супрацоўніцтва з грамадскімі і рэлігійнымі арганізацыямі па захаванні і ўмацаванні сямейных каштоўнасцей, адказнага бацькоўства.

Падпраграмай прадугледжана ў 2016-2017 гадах прапрацаваць пытанне аб мэтазгоднасці ўстанаўлення абавязковага сацыяльнага водпуску для бацькаў пры нараджэнні дзіцяці.

Атрымае далейшае развіццё ініцыятыва “Горад, дружалюбны дзецям”.

А ў 2019 годзе пачнецца распрацоўка канцэптуальных асноў сямейнай палітыкі і яе прыярытэтных напрамкаў на будучае.

Дзяржаўная праграма ўключае сем падпраграм: “Сям’я і дзяцінства”, “Прафілактыка і кантроль неінфекцыйных захворванняў”, “Папярэджанне і пераадоленне п’янства і алкагалізму”, “Туберкулёз”, “Прафілактыка ВІЧ-інфекцыі”, “Знешняя міграцыя”, “Забеспячэнне функцыянавання сістэмы аховы здароўя Рэспублікі Беларусь”. На рэалізацыю дзяржпраграмы спатрэбіцца больш як Br274,7 трлн.

Последние новости

Общество

«Кожаный мяч» в Глуске. Новый сезон

25 апреля 2024
Власть

Лукашенко: основной реальный риск для Беларуси создает горячая точка в Украине

25 апреля 2024
Актуально

В Беларуси 25 апреля начинают выплачивать материальную помощь ко Дню Победы

25 апреля 2024
Общество

«Открой сезон без нарушений!». В Глусском районе 26 апреля пройдет единый день безопасности дорожного движения

25 апреля 2024
Духовность

Таинство Соборования пройдет в Космодамиановском храме в деревне Городок

25 апреля 2024
Общество

Глусчанка Валентина Хлань — автор гимна «Роскосмоса» и многих популярных белорусских песен

25 апреля 2024
Общество

Профсоюзы Глусчины: движение вперед

25 апреля 2024
Власть

Заседание ВНС в качестве конституционного органа впервые состоялось 24 апреля, принятые решения подписаны избранным председателем

25 апреля 2024
Актуально

Об ответственности за распространение экстремизма

24 апреля 2024
Общество

Олег Дьяченко: “Наша сила – в единстве и сплочённости”

24 апреля 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Есть вопрос? Есть ответ!

На связи с читателем. Кто должен строить гнезда аистам?

15 апреля 2024
Актуально

Все в банк! Новый порядок получения пенсий и детских пособий

14 апреля 2024
Общество

Новый состав молодежного парламента избрали в Глуске

12 апреля 2024
Общество

От досуга до спартакиады. «Афганцы» предлагают сделать турнир по бильярду в Глуске ежегодным

12 апреля 2024
АПК

Працоўныя будні ў «Зары Камуны» Глускага раёна

18 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня: выставки, фильмы, танцы в Глуске

12 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Интеллектуальная игра «Эрудит» прошла в Глуске

19 апреля 2024