Темы

Гуляем Масленіцу!

На шырокую Масленіцу запрашаюць усіх глушчан і жыхароў раёна работнікі культуры, гандлю і спартсмены. У суботу, 12 сакавіка,  на шосты дзень масленічнага тыдня, у 11 гадзін, раённы Дом культуры каля кінатэатра “Арыён” наладзіць тэатралізаванае прадстаўленне “Прывітанне, Масленіца!”. Тут жа прапануюць усім жадаючым спаборніцтвы — хто зможа залезці на слуп або будзе больш удачлівым на імправізаванай рыбалцы. Дарэчы, прызы даволі важкія — амаль па мяху бульбы, зерня, шампанскае, плеценыя кошыкі… Канешне ж, нельга абысціся і без народнай забавы — перацягвання каната, гэта, як і заўсёды, арганізуе аддзел адукацыі, спорту і турызму, а памерацца сіламі запрошаны каманды мясцовых прадпрыемстваў і арганізацый.

Само сабою, не абыдзецца без бліноў, іх напякуць жанчыны аматарскага аб’яднання “Гаспадынька”, што дзейнічае пры РДК. Канешне, і другога харчу будзе хапаць, ды не толькі пад’есці на месцы, але і дадому прыкупіць. Удзел у кірмашы, які пачнецца а 9-й гадзіне, ужо пацвердзілі Бабруйскі завод алеяў, Бабруйскі мясакамбінат, глускі лясгас (можна будзе прыкупіць да блінцоў мёду), Веснаўскі дом-інтэрнат, кандытарскія і кулінарныя вырабы прапануе Глускае райпо. Знойдзецца што і для тых, хто прыйдзе па агародніну або рыбу. Будуць у продажы і ручныя вырабы ад майстроў Заеліцкага Дома рамёстваў.

Завершыцца масленічнае гулянне вясёлай дыскатэкай тут жа, каля “Арыёна”. Так што не плануйце на суботу розныя сур’ёзныя справы, а прыходзьце адпачыць, паспытаць прысмакаў, знаёмых пабачыць ды сябе паказаць!

А. ВАСІЛЕЎСКАЯ

Последние новости

Будь в курсе

Мошенническая схема Fake Boss или что делать, если под видом руководства вам пишут или звонят аферисты

27 октября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко предложил возродить практику по закреплению за Беларусью ряда российских городов и регионов

27 октября 2026
Читать новость
Общество

Представители четырех районов обменялись опытом работы по реализации гражданских инициатив на селе

27 октября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Тепло, местами дожди. Прогноз погоды на 28 октября — 1 ноября

27 октября 2026
Читать новость
Культура

В кинотеатре «Москва» 31 октября пройдет памятный вечер к 90-летию кинорежиссера Виктора Турова

26 октября 2026
Читать новость
Общество

Сделано в Беларуси: от научной идеи до мирового рынка

26 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем