• Главная
  • О газете
  • Контакты
  • Реклама
  • Фотогалерея
    • 2016 год
    • 2015 год
    • 2014 год
    • 2017 год
    • 2018 год
    • 2019 год
    • 2020 год
    • 2021 год
    • 2022 год
Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска

Ільготныя пенсіі і розны пенсійны ўзрост для жанчын і мужчын трэба захаваць

Среда, 23.03.2016 09:13. Category: Актуально    

Ільготныя пенсіі і розны пенсійны ўзрост для жанчын і мужчын трэба захаваць у Беларусі. Такое меркаванне выказала міністр працы і сацыяльнай абароны Мар’яна Шчоткіна на прамой тэлефоннай лініі.

Міністру пазваніла жыхарка рэспублікі з прапановай не павялічваць планку для ўсіх, а «ўраўнаваць у правах мужчын і жанчын, зрабіўшы так, каб усе выходзілі на пенсію ў 60 гадоў». Мар’яна Шчоткіна паспрабавала яе пераканаць: «Мяркуючы па зваротах у Мінпрацы і сацабароны, большасць жанчын прытрымліваюцца іншай думкі. Яны прыводзяць мноства аргументаў. Сярод іх — нагрузка ў дамашняй гаспадарцы, аб’ектыўныя, а часам і суб’ектыўныя абмежаванні ў працаўладкаванні і занятасці і іншыя. Ёсць розныя падыходы да гэтага пытання, і многія краіны прадаўжаюць захоўваць розны пенсійны ўзрост для жанчын і мужчын».

Адна з прапаноў была адносна льготных пенсій — ліквідаваць іх, а шкоднасць работы ўлічваць у зарплаце. Мар’яна Шчоткіна супраць: не ўлічваць шкодныя ўмовы працы на рабочым месцы немагчыма. «А што датычыцца замены льготнай пенсіі павышанай аплатай, то заканадаўствам такі выбар работніку прадастаўлены. Сёння замест фарміравання права на льготную пенсію ён можа выбраць атрыманне адпаведнай даплаты да заработнай платы», — нагадала міністр. Дарэчы, пачынаючы з 2009 года датэрміновыя пенсіі паступова выводзяцца за рамкі агульнай пенсійнай сістэмы і пераводзяцца ў асобную прафесійную пенсійную сістэму.

«Павышэнне ўзросту закранае ўсіх, уключаючы і тых, каму пенсія прадастаўляецца на льготных умовах. Але ўзроставы інтэрвал паміж новым пенсійным узростам і ўзростам для выхаду на льготную пенсію захаваецца», — падкрэсліла Мар’яна Шчоткіна, паведамляе газета «СБ. Беларусь сегодня».

« Не клюйте на «Фишмагнит»
Знаний много не бывает »
  • Год мира и созидания
  • Падпіска 2023
  • Оплата услуг редакции через ЕРИП
  • Реклама

  • Версия для слабовидящих
  • Мы в соцсетях





  • Рубрики
    • Актуально (1 114)
    • АПК (392)
    • Беларусь помнит (146)
    • Власть (436)
    • Гісторыя Глушчыны (135)
    • Год мира и созидания (3)
    • Духовность (172)
    • Есть вопрос? Есть ответ! (81)
    • Как выписать газету (2)
    • Калейдоскоп (53)
    • Культура (309)
    • Общество (4 973)
    • Происшествия (388)
    • Реклама (0)
    • РОЧС информирует (41)
    • Спорт (348)
    • Творческие проекты (199)
    • Тема недели "БелТА" (59)
    • Экономика (386)
  • Баннеры
  • Архив газеты
  • Погода в Глуске
    Глуск
  • Яндекс.Метрика
Тема предоставлена Web 2.0 News.
Хостинг: HOSTER.BY
© 2023 Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска  Все права защищены.
Сайт Президента Республики Беларусь Глусский районный исполнительный комитет
Top